Селязе́нькачар’ (в.-дзв., Шатал.; віц., Шн. 1; віц., маг., гом., ЛА, 1), селезён, селезе́нь (ТС), сялезнічак (магіл., Шн. 1), се́лезень (Ян.) тс’, селязён (слуцк., стол., Жыв. св.), зелязе́нь спарад. (усх.-палес., Жыв. св.), ст.-бел. уласнае імя Мазюк Селезень (1597 г., гл. Лінгв. дасл., 145). Фіксацыя ў архаічнай зоне ўказвае на магчымасць захавання стараж.-рус. селезень, параўн. укр., рус. се́лезенькачар’. Этымалогіі спрэчныя. Рабіліся спробы звязаць з назвай колеру; так Праабражэнскі (2, 291) параўноўваў з селязёнка (гл.); Мацэнаўэр (LF, 19, 249) звязваў з лат. zílgans ‘сіняваты’; супраць гэтага Фасмер (3, 595), таму што пры рэканструкцыі слав. *selg‑, чакалася б рус. солог‑. Сюды ж і серб-харв. дыял. сљез, слезен, слезенка, слезињак, слезенкакачар’, якія Скок (Зб. Кашмідэру, 202–203) звязвае з сљез ‘мальва’, г. зн. качар названы па колеру расліны; Ваян (ВЯ, 1960, 6, 66 і наст.) “каляровыя” версіі лічыць народнай этымалогіяй. Параўноўвалі яшчэ з ст.-інд. srjáti, sárjati ‘вылівае’, авест. hərəzaiti ‘выпускае, кідае, вылівае’, нова-в.-ням. selken ‘ка́паць’ (Патабня, РФВ, 2, 6; Праабражэнскі, 2, 291). Фасмер (3, 595) мяркуе аб гукапераймальным паходжанні, што, здаецца, падмацоўваецца дыялектным матэрыялам, параўн. селязе́нь (silaziéń) ‘гук у жываце некаторых коней у час бегу’: silaziéń kóchkaje pry biahú (Варл.). Гл. наступнае слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Се́лег, се́лях, се́люх, сэ́ляг, сэ́лях, сэ́люх, сэлю́хкачар’ (зах.- і ўсх.-палес., Клім., Нар. лекс., Нікан., Жыв. св., ЛА, 1). Укр. се́лех ‘тс’, рус. дыял. се́лех. Ад селязень, гл. (Брукнер, KZ, 43, 304; Фасмер, 3, 595), з магчымым гіпакарыстычным ‑х‑ (‑ch‑) (Слаўскі, SP, 1, 71). Гл. таксама Антропаў, Назв. птиц, 369–370.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зілязе́нькачар’ (віц., Нар. сл.), (тураў.) зелезён ’тс’. Форма з азванчэннем першага зычнага ўзыходзіць да ўсх.-слав. селезень < selzěnь < selg‑. Прасл. selg‑ насуперак Фасмеру (3, 595) цалкам рэальна давала і ўсх.-слав. солог‑ у злучэнні гуска сологая ў Наўг. грамаце на бяросце № 330. Пачатковае з‑ магло ўзнікнуць пад уздзеяннем наступнага ‑з‑ у выніку дыстантнай асіміляцыі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пругло́1 ’дужка паміж ручкамі ў папярочнай піле’, ’прыстасаванне для лоўлі дзікіх качак’ (ТС), рус. пругло́ ’сілок, пятля, пастка для птушак’, ст.-рус. пругло ’цянёты, сетка, пастка’, чэш. pruhlo ’сіло’, в.-луж. prudło, н.-луж. pšudło, славен. prógla, серб.-харв. пру́гло ’тс’, балг. прегло ’пастка для птушак’. Прасл. *prǫglo, паводле Слаўскага (SP, 1, 104), утворана ад дзеяслова *pręgǫ, prękti ’напружваць’ з інструментальным суфіксам ‑lo. Першаснае значэнне, відаць, ’наведзенае, нагнутае дрэўца, да якога прымацавала пятля, сіло’, параўн. Махэк₂, 488 і апісанне пругла ў ТС, 4, 233: “Як толькі качар праплываў праз уваход, ён чапляўся за наведзенае пругло. Яно паднімалася і зацягвала пятлю на шыі ў качара. Качар павісаў”. Гл. яшчэ Варбат, Этимология–1975, 31, якая ў якасці паралеляў прыводзіць нова-в.-ням. Sprigel, sprügel, sprugel, sprogel ’пругкая дужка, сілок’, нова-в.-ням. Sprenkel ’сіло’. Параўн. Фасмер, 3, 388; БЕР, 5, 631; Шустар-Шэўц, 2, 1163; далей гл. пруг, пругкі.

Пругло́2 ’калодзежны журавель’ (ТСБМ, Янк. 1, Янк. 2, Бір.), ’вочап’ (слуц., Нар. словатв.), ’бервяно-рычаг калодзежнага жураўля’ (чырв., З нар. сл.), ’палка, якой замыкаюць кубел’ (Варл.). Паводле ДАБМ (к. 243), слова ў значэннях ’вага’ і ’журавель’ распаўсюджана на Случчыне, а на астатняй беларускай тэрыторыі — спарадычна. Польск. prągło і роднасныя ў аналагічных значэннях вядомы ў Вялікапольшчы, Сілезіі і на Веліньску (Ляшчынскі, RS, 31, 1, 30). Асноўнае значэнне разглядаемага слова ’бервяно; палка’ і тэрыторыя яго пашырэння наводзяць на думку аб запазычанні. Параўн. бел. пруглічка, якое Лаўчутэ (Балтизмы, 126) параўноўвае з літ. bruklýs (з менай ‑p‑/‑b‑, тыповай для балтыйскіх моў) ’тоўстая палка, адрэзак дрэва’, лат. sprũngulis ’маленькі круглы адрэзак дрэва; палка, пень’. Не выключаным застаецца і лакальнае семантычнае развіццё слав. *prǫglo ’пастка’, параўн. дэфініцыю рус. пругло́ ў Даля: ’усякая трымалка; падпорка; рычаг’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)