армянскі пісьменнік. Друкаваўся з 1930. У зб-ках апавяданняў і аповесцей «Нараджэнне герояў» (1942), «Напярэдадні» (1943), «Свяшчэннае абяцанне» (1946), «Белая кніга» (1965), рамане «Дзеці вялікага дома» (ч. 1—2, 1952—59) падзеі Вял.Айч. вайны, трагічны лёс арм. народа ў гады 1-й сусв. вайны. Аўтар кніг публіцыстычных і крытычных артыкулаў «Літаратура і жыццё» (1949). На бел. мову асобныя творы К. пераклаў М.Парахневіч.
армянскі скульптар, графік і жывапісец. Нар.маст. Арменіі (1965). Нар.маст.СССР (1976). Вучыўся ў тбіліскай Школе жывапісу і скульптуры (1915—18) у Е.Татэвасяна і ў маск. Дзярж. вольных маст. майстэрнях (1918—19) у П.Канчалоўскага. З 1923 у Парыжы, з 1936 у Арменіі. Працаваў у манум. і станковай скульптуры. Творы вызначаюцца экспрэсіяй руху, часам стылізацыяй: абеліск «Арол» каля дарогі да Звартноца (1955), партрэт А.Тэр-Абрамяна (1957), помнік Давіду Сасунскаму (1959) і манумент Вардана Маміканяна (1975) у Ерэване і інш. Аўтар графічных ілюстрацый да нар. эпасу «Давід Сасунскі» (1939), жывапісных жанравых кампазіцый, партрэтаў, нацюрмортаў. Дзярж. прэмія Арменіі 1967.
Е.Качар. Помнік Давіду Сасунскаму ў Ерэване. 1959.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Качар Р. 1/449, 450
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Качар Е. 1/448—449 (укл.), 451; 4/388; 9/369
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
«КРЫЖАЧО́К»,
бел.нар. парна-масавы танец. Муз. памер 2/4.Тэмп жвавы. Назва, верагодна, ад слова «крыж». Зыходзячы з такой інтэрпрэтацыі, сцэн. рэдакцыі «К.» будуюць на крыжападобных малюнках. У нар. побыце Гомельскай вобл., дзе назву выводзяць ад слова «крыжак» (дзікі качар), у харэаграфічным малюнку імітуюць рухі качара. Сцэн. варыянт створаны ў 1920-я г. К.Алексютовічам. «К.» выкарыстаны ў балетах «Салавей» М.Крошнера і «Князь-возера» В.Залатарова.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУСТАНА́ЙСКІ ЖАЛЕЗАРУ́ДНЫ РАЁН,
у Казахстане. Адкрыты ў 1930-я г. Уключае радовішчы магнетытавых, лептахларытавых і гідрагётытавых жал. руд. Прымеркаваны да ніжнекарбонавых вулканагенна-асадкавых парод (туфы, андэзітавыя парфіры, вапнякі і інш.). Разведаныя і папярэдне ацэненыя запасы жал. руд 14,7 млрд.т, у т. л. лёгкаабагачальных магнетытавых руд з колькасцю жалеза 45—47% — 5 млрд. т. Здабыча адкрытым (97%) і падземным спосабамі. Цэнтры здабычы — гарады Кустанай, Рудны, Лісакоўск, г.п.Качар.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУ́СКУСНАЯ ПАРО́ДАкачак,
мяса-яечнага кірунку. Выведзена ў Паўд. і Цэнтр. Амерыцы ад дзікіх мясц. мускусных качак. Гадуюць у Еўропе, ЗША, Аўстраліі. На Беларусі наз. таксама бародаўчатымі, індакачкамі, шыпунамі; гадуюць пераважна аматары (з 1980-х г.).
Тулава падоўжанае, шырокае, грудзі глыбокія. Галава падоўжаная, з пукатым ілбом. Дзюба цялеснага або цёмна-ружовага колеру, з чорным канцом. Вакол вачэй і над асновай дзюбы скура голая, чырв., са складкамі і бародаўкамі, што выдзяляюць тлушч, які ў качараў у перыяд размнажэння пахне мускусам (адсюль назва). Крылы і хвост доўгія. Ногі кароткія, чорныя. Апярэнне чорнае з зялёным адлівам і белымі «люстэркамі» на крылах (або белымі крыламі), белае або стракатае.
Добра лётаюць; замест кракання шыпяць. Маса качараў 5—6 кг, качак 2,5—3 кг. Яйцаноскасць 70—120 яец за год, маса яйца 70—80 г. Жыццяздольнасць высокая. Мяса нятлустае, мяккае, з прысмакам дзічыны.