Жалаба́ціцца ’выгінацца, карабаціцца’ (Карэліц., Нар. сл., 86). Параўн. укр. жоло́битисякарабаціцца’, рус. желоби́ть ’рабіць жолаб’ і да т. п. Утворана суф. ‑іц + ца ад прым. *жалабаты ’жалабаваты’, вытворнага ад наз. жолаб.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Карэ́жыццакарабаціцца, ламацца’ (Бяльк.). Гл. каро- жыцца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Куро́біццакарабаціцца’ (Нар. словатв.). Да *каробіцца. Параўн. укр. коробитися, рус. коробиться. Гл. кораб.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зба́бець, зба́біць ’звянуць’ (Сл. паўн.-зах.). Ад ба́бець ’маршчыніцца, карабаціцца’ (гл.) з прэфіксам з‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ба́бець ’маршчыніцца, карабаціцца (пра грушы, бульбу)’ (Сцяц.), ба́біцца ’старыцца, маршчыніцца (пра твар)’ (Гарэц.). Вытворнае ад ба́ба1 (гл.). Параўн. таксама бабчыцца (< бабка). Параўн. укр. бабі́ти ’зморшчвацца’, чэш. babčeti ’зморшчвацца (пра яблыкі)’. Попавіч (ЈФ, 19, 168) бачыць тут утварэнне ад прасл. bab‑ (bob‑|bob‑; гл. пад баб-).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жа́біць ’перагінаць’ (Юрч., Яўс.), жа́біцца ’моршчыцца, набываць бугрысты выгляд’ (ТСБМ). Рус. кастр., бранск. жа́битьсякарабаціцца’ (СРНГ, Растаргуеў, Бранск.). Вытворнае ад жа́ба1 ў сувязі з уяўленнем пра бугрысты, зморшчаны характар скуры або сагнутыя ногі жывёліны. Бел. і бранск., магчыма, незалежна ад кастр., а таксама ад ярасл. жабиться ’кпіць’, алт. і том. жабить ’лаяць, сварыцца (на каго-н.)’. Параўн. жа́ба2. Грыгор’еў, УЗ Мазыр. ГПИ, 1, 1958, 156; Мяркулава, Этимология, 1963, 77.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плю́шчыць1 ’удараючы або сціскаючы, рабіць што-небудзь пляскатым, тонкім’ (ТСБМ), плю́шчыццакарабаціцца, гнуцца’ (Сцяшк. МГ), ’рабіцца плоскім’, плюшча́ты ’пляскаты’ (ТС), укр. плю́щити, рус. плющить, ст.-рус. плющити (плещити) ’расплюшчыць’ (XV ст.). Усходнеславянскае. Утворана ад плюск, параўн. ст.-рус. плюскъ ’шум ад удару, пляск, лопат’ (XV ст.). Гл. плю́скаць1.

Плю́шчыць2, плю́шчыты ’заплюшчваць, жмурыць вочы’ (ТСБМ, Сцяшк. Сл., Шат., Растарг., ТС, Сл. ПЗБ; Сцяшк. МГ), плюшчыцца ’жмурыцца, моргаць’ (петрык., Мат. Гом.), плюшчаком ’прыжмурыўшыся’ (ТС), плю́шчыцца ’лезці’ (карэліц., Нар. сл.), укр. плю́щити. Да плю́скаць3 (гл.). Таксама можна дапусціць семантычнае развіццё з плю́шчыць1 (гл.).

Плю́шчыць3 ’значыць свойскіх гусей’: плюшчаць ім знак (ТС). Відаць, да плю́шчыць2 ’сціскаць, сплюшчваць’. Першапачаткова пры клеймаванні жывёл і птушак прабівалі ім вуха ці перапонкі, устаўлялі туды кляймо і сплюшчвалі яго, каб не гублялася.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

тапы́рыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; незак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Падымацца ўверх, стаяць тарчма (пра валасы, шэрсць і пад.). Віця глядзіць на Валерыю. На ёй сіняя сукенка з высокім белым каўнерыкам, што вельмі пасуе да яе смуглявага твару; кароткія чорныя валасы крыху тапырацца ў бакі каля вушэй, і яна час ад часу папраўляе іх. Нядзведскі. Бялявыя коратка падстрыжаныя валасы тапырыліся калючым вожыкам. Хомчанка. // Не ляжаць роўна, гладка; карабаціцца. Кажушок Сымона Данілавіча тапырыўся. Грамовіч. Шчыльна падагнаная бекеша з такім жа каўняром, як і шапка, трошкі тапырылася на жываце. Кулакоўскі. // Не прылягаць. Ад мноства фатаграфій тоўстыя лісты альбома тапырацца, раскрываючыся самі сабою. Палтаран.

2. Выгінаць цела, напружвацца; падымаць тарчма шэрсць, іголкі і пад. (пра жывёл). Пеця трымаў за шыю чорнага вялікага ката Ваську, які тапырыўся і шыпеў. Сіняўскі. Паставіў [бацька] каня, падкінуў сена, а сам ужо збіраўся ісці ссякаць сухастоіну, як бачыць — тапырыцца штосьці конь. Якімовіч.

3. перан. Быць незадаволеным чым‑н. або капрызным; супраціўляцца. Базыль пагладзіў сына па галаве. — Ты паслухай спачатку; што да чаго, а тады ўжо тапырыцца будзеш... Курто. Непрыветлівыя позіркі скрыжаваліся на Арэшкіну, і ён адчуваў сябе вінаватым, але тапырыўся. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)