непрыстасава́насць, ‑і, ж.
Уласцівасць і стан непрыстасаванага; няўменне прыстасавацца да чаго‑н. Цяпер старшыні ўсе прыезджыя, і.. [Дзям’ян] добра ведаў непрыстасаванасць іх побыту да новых умоў, ведаў, як падысці і наладзіць кантакт. Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сувязь, дачыненне, зносіны (мн.), кантакт
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
Прыхі́льны ’схільны да чаго-небудзь; добразычлівы; спагадлівы’ (Байк. і Некр., Ласт., ТСБМ; астрав., Сл. ПЗБ), ’той, хто лёгка ўваходзіць у кантакт з людзьмі; кампанейскі’ (воран., ЛА, 3). Укр. прихи́льний ’тс’. З польск. przychylny ’тс’, або самастойнае ўтварэнне ад прыхілі́ць < хілі́ць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
це́сны, -ая, -ае.
1. Які займае недастатковую плошчу, непрасторны.
Ц. пакой.
Цесная вулачка.
2. Пра адзенне, абутак і пад.: малы па памеры.
Цесныя боты.
3. Шчыльна размешчаны адзін каля аднаго.
Дзеці сядзелі цесным радком.
Цесна (прысл.) паставіць кнігі.
4. перан. Абмежаваны, вузкі.
Цеснае кола знаёмых.
5. перан. Блізкі, непасрэдна звязаны з кім-, чым-н.
Ц. кантакт.
Цесная дружба.
Гэтыя праблемы цесна (прысл.) звязаны.
|| наз. цесната́, -ы́, ДМ -наце́, ж. (да 1 знач.) і цясно́та, -ы, ж. (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
змы́чка, ‑і, ДМ ‑чцы, ж.
1. Дзеянне паводле дзеясл. змыкаць — самкнуць (у 1 знач.); дзеянне і стан паводле дзеясл. змыкацца — самкнуцца (у 1 знач.).
2. Месца, дзе што‑н. змыкаецца, самкнута. На змычцы скляпенняў.
3. перан. Сумеснасць чыіх‑н. дзеянняў, агульнасць інтарэсаў; кантакт, саюз. Змычка горада з вёскай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Прыя́тны, прия́тный ’прыемны’; ’той, хто лёгка ўваходзіць у кантакт з людзьмі; кампанейскі’ (віл., Сл. ПЗБ; міёр., добр., ЛА, 3), прыя́тліву ’прыязны’ (ТС). З рус. прия́тный ’тс’, якое з ц.-слав. приѩтьнъ ’прыемны’, што ад *prijęti (гл. прыня́ць, няць), параўн. ст.-бел. приятый ’варты прыняцця’, прияти ’ўзяць, набыць, прыняць’ (Ст.-бел. лексікон).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пласты́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да пластыкі, уласцівы ёй. Пасля пластычнай гімнастыкі .. [актрыса] прымала халодны душ і садзілася за масаж твару. Рамановіч. «Кантакт» з мастацтвам у паэзіі Максіма Танка выяўляецца і... праз шматлікія асацыятыўныя масткі да краіны тэм і вобразаў пластычных мастацтваў. Рагойша.
2. Здольны пад высокім ціскам мяняць форму; не ломкі. Пластычныя матэрыялы.
3. Спец. Звязаны з перасадкай скуры. Пластычная хірургія. Пластычная аперацыя.
•••
Пластычная маса гл. маса.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пасрэ́днік ’той, хто садзейнічае пагадненню, здзелцы, дапамагае наладзіць кантакт’ (ТСБМ). Укр. посеред́ник ’тс’, ’міравы пасрэднік’, рус. посре́дник ’пасрэднік’, польск. pośrednik, pośrzednik, postrzednik, н.-, в.-луж. posrědnik, чэш. prostřednik, славац. prostredník, славен. posrédnik, серб.-харв. по̀средник, макед., балг. посредник. У слав. мовы трапіла рознымі шляхамі. У бел., паводле Жураўскага (Матэр. IV Міжнар. з’езда слав. Мн., 1958, 51), прыйшло з ц.-слав. праз рус. Да ст.-слав. посреѣдьнъ ’які знаходзіцца пасярэдзіне’, прасл. serdъ > сярэдзіна (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прылі́чны ’прыстойны; дзябёлы, мажны’ (Ян.); відаць, сюды ж семантычна (да 1‑га знач.) і арэальна блізкае прылі́цы ’той, хто лёгка ўваходзіць у кантакт з людзьмі; кампанейскі’ (рэч., ЛА, 3) з рэгулярным чаргаваннем канцавога зычнага асновы. Узыходзіць да прасл. *priličьnъjь прэфіксальнае ўтварэнне ад *ličьnъjь, гл. таксама лі́чны 2. Укр. прили́чний ’адпаведны, слушны, дарэчны’, рус. прили́чный ’які падыходзіць, прыстойны’, ст.-рус. приличьныи ’падобны’, ц.-слав. приличьнъ ’тс’, чэш. priličný ’адпаведны’, славен. príličen ’які падыходзіць, значны, вялікі’, серб.-харв. прѝличан ’дастатковы, значны; прыстойны’, балг. прили́чен ’падобны’. Гл. Фасмер, 3, 364.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
густ, ‑у, М ‑сце, м.
1. Адчуванне, разуменне прыгожага; здольнасць даваць эстэтычную ацэнку. Выхоўваць мастацкі густ. □ Сярод дзяўчат вылучалася Марыя, тонкая, стройная, з густам адзетая. Гурскі. Цесны кантакт з Міхасём Лыньковым, яго парады дапамагала Хвядосу Шынклеру выпрацоўваць літаратурны густ. Арабей.
2. Схільнасць, любоў да чаго‑н. Не зважаючы на розныя густы і характары, хлопцы шчыра сябравалі з самага малку. Якімовіч.
3. Манера, стыль. Прыбраць у хаце на свой густ.
•••
Па густу; пад густ каму (у знач. вык.) — падабацца, па душы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)