Скру́пул ‘малая колькасць, крупинка’ (ТСБМ, Нас., Байк. і Некр.), скру́пулка памянш. (Нас., Байк. і Некр.). З польск. skrupuł ‘дробная адзінка вагі (у аптэкарскай справе)’, таксама як і рус. скру́пул ‘тс’ (Кюнэ, Poln., 97); польскае да лац. scrupulus ‘маленькі востры каменьчык; сумненне, апаска’ (Варш. сл., 6, 181).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Га́лька1 ’галька’ (БРС). Шанскі (1, Г, 22–23) лічыць гэту лексему ўсх.-слав. (параўн. рус. га́лька, укр. га́лька). Фасмер (1, 390) таксама адносіць гэта слова да славянскага па паходжанню (адхіляючы думку, паводле якой гэта запазычанне з комі galʼaкаменьчык, галька’). Фасмер (там жа) (за ім і Шанскі, там жа) думае пра роднаснасць з *golъ ’голы’ (як семантычную паралель, параўн. рус. голы́ш ’маленькі круглы каменьчык’).

Га́лька2 ’сподняя спадніца’ (Шатал.), ’сподняя спадніца з карункамі або вышытая ўнізе; нацельная трыкатажная кашуля жанчыны’ (Жд., Сцяц. Словаўтв.), ’сподняя спадніца’ (Сцяшк. МГ). Запазычанне з польск. halka ’спадніца’. Паходжанне польск. слова не вельмі яснае. Магчыма, запазычанне з усх. моў. Агляд версій гл. Брукнер, 167–168; Слаўскі, 1, 395; параўноўваюць з тур. chali ’дыван’ (так Бернекер. 384; Брукнер, 168). Для надзейнай рэканструкцыі гісторыі слова не хапае надзейных даных. Аб слове галька ў бел. мове гл. падрабязны агляд Сцяц. Нар., 100–101.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лечма́н, лэчма́н, лічма́н, лычма́н ’маністы, жаночая аздоба на шыі’ (малар., драг., Сак.). Укр. личма́н ’тс’, ст.-укр. личмани́ ’металічныя бляшкі для лічэння’, рус. кур. личман ’тс’ польск. liczman (з XVI ст.) ’тс’. Паводле Слаўскага (4, 242–243), усе словы паходзяць з польск. мовы, дзе liczman (< liczyć) з’яўляецца калькай з лац. calculusкаменьчык для лічэння', утворанай ад licz‑ і суф. ‑man (як łachman і інш.). Аб іншых версіях гл. там жа.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дадо́му, прысл.

У свой дом, у сваю хату, кватэру; дамоў. Дзяўчынка з маёвага лесу Пад поўдзень дадому прыйшла, Бярэма сінюткіх пралесак З дзялянкі лясной прынясла. Калачынскі. — А цяпер, садоўнікі, .. дадому, абедаць! — камандуе дзед Мірон. Даніленка. // На радзіму, у родныя мясціны. Прыехаць дадому на пабыўку. □ Са зваротам дадому Прывіталі суседзі. Броўка. // У свой двор, у гаспадарку. — Усялякі каменьчык з поля добры гаспадар цягне дадому, каб даць яму лад. Чорны. Хлопцы прыпынілі статак. Гнаць дадому было яшчэ рана. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Праслён (прэслён), прэ́сленка, прэ́слёнкакаменьчык з дзірачкай, прасніца’ (ТС), параўн. рус. пря́слен, пря́слень ’тс’, ст.-польск. przęśleń ’матавіла’, чэш. přeslen ’прасніца’, славац. prasleň ’тс’, в.-луж. přasleń ’тс’, н.-луж. pśěslin ’тс’, палаб. prąslen ’тс’, серб.-харв. пре̏шљен ’прасніца; пазванок’, славен. preslèn ’прасніца’, балг. пре́шлен ’прасніца; пазванок’, макед. прешлен ’прасніца’. Прасл. *prąslenъ, *pręslenь, утворанае ад *pręslo (гл. прасла) з суф. *‑enъ, *‑enь (Махэк₂, 491; Бязлай, 3, 115; Шустар-Шэўц, 2, 1167; БЕР, 5, 688, з літ-рай).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

рыкашэ́т, ‑у, М ‑шэце. м.

1. Палёт якога‑н. цвёрдага цела пад вуглом пасля ўдару аб якую‑н. паверхню. Вось пырснуў пясок пад нагамі ў Кірэя, на рыкашэце запела куля. Дамашэвіч.

2. у знач. прысл. рыкашэ́там. Адскочыўшы, адляцеўшы пасля ўдару ад якой‑н. паверхні. Кожны [хлапчук] стараецца кінуць так, каб каменьчык адскочыў ад паверхні вады і рыкашэтам праскакаў па ёй як мага больш разоў. В. Вольскі. // перан. Ускосным чынам (паказала, выказана і пад.). Бародку краналі мала, хто-ніхто між іншым, рыкашэтам, як кажуць. Шамякін.

[Фр. ricochet.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

свяці́льня, ‑і, ж.

1. Асвятляльная прылада ў выглядзе невялікай бляшанай лямпы, лампады, у якую наліваецца масла, тлушч і пад. Замест электрычнасць Сіта, іхняя [Івана і Аляксея] перакладчыца, прынесла медную свяцільню. Б. Стральцоў. // Высокая падстаўка для асвятляльных прылад, свечак. — Толькі ў мяне Машэка жыве, — заўважыў Купала, — у звычайнай бярлозе ў лясным гушчары, а ў вас там — цэлы падземны палац, з дыванамі ды свяцільнямі. Рамановіч. / у паэт. ужыв. Не, сэрца не каменьчык, Абросшы мохам, цвіллю, Яно — нібы агеньчык, Яно — мая свяцільня. Матэвушаў.

2. Вялікая асвятляльная прылада, а таксама арматура да яе.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прэ́сленка, прэслёнка, прэслёнкаменьчык з дзірачкай з гліністага сланца (выкарыстоўваўся як лекавы сродак, талісман або прадмет для чаравання)’ (ТС). Рус. паўн. креслень ’металічнае колца, глінянае або выразанае з чарапка, якое надзявала на верацяно для ўзмацнення яго вярчэння’, польск. pręślin, prześlik, в.⇉-луж. prasleń, чэш. preslen, славац. pras leń, дыял. prašilk, praceť, prašei, prac lik, серб.-харв. pršljen, славен. preslen, балг. прегилен ’тс’. Прасл. *pręs!enъ (гл. праслён), дэрыват ад *prę(d)slo, г.⇉зн. ’кружок вакол верацяна (для прадзення)’. Гл. Машынскі, Kultura, 1, 306; Трубачоў, Ремесл. терм., 94–95; Махэк₂, 491; БЕР, 5, 687–688. Параўн. таксама археалагічныя тэрміны ли/α, прасёлка, прасельца (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́чка1 ’нырка’ (Дразд.; Ян.; паст., Сл. ПЗБ), ст.-бел. почка, укр. по́чка, рус. по́чка, ст.-рус. почька. Лічыцца вытворным ад пяку́, параўн. у семантычных адносінах пе́чань і каш. povarka ’нырка’ < прасл. *variti ’варыць’ (Фасмер, 3, 348; Праабражэнскі, 2, 118). Гл. таксама па́чка.

По́чка2 ’пупышка’ (ТСБМ), по́чачкі ’пупышкі’ (паст., Сл. ПЗБ), рус. по́чка ’тс’, укр. по́чка ’пладовая костачка; семечка гарбуза’, польск. pestka ’семечка’, ст.-польск. і дыял. pecka ’сярэдзіна плода з насеннем’, чэш. pecka ’семечка; каменьчык’, в.-луж. počka, дыял. pačka ’тс’, н.-луж. packa, дыял. pecka ’тс’, харв. кайк. pečka ’ягада вінаграду’, чак. paćka ’семечка, сярэдзіна плода; ягада вінаграду’, славен. pečkà ’пладовая костачка’, pečèk ’костачка віннай ягады’. Беларуская лексема, відаць, запазычана з рус. почка ’тс’, якая не мае пэўнай этымалогіі (Фасмер, 3, 348). Борысь (Czak. stud., 99) узводзіць да прасл. *pъtʼka‑ ’штосьці круглае, камячок, каменьчык, семечка, пупышка’, вытворнае з суф. ‑ьka ад рэдкага прасл. *pъtʼa ’нешта круглае, груда, камень’, што рэканструюецца на базе польск. pce ’падстаўкі пад бочкі ў склепе’, дыял. peca ’камяк гліны, вапны, снегу, зямлі’, ’вашчына з мёдам’, ’бохан хлеба’ і памяншальных дэрыватаў ад яго: харв. pajca (< *pъtʼьca), paćak, славен. peček (< *pъtʼьkь) ’вінаградны атожылак; семечка; гарошак’, роднаснае літ. paũtas ’яйка, ядро’, лат. pàuts ’тс’ і далей з літ. puntù, puntaũ, pùsti ’набухаць’ (Мацэнаўэр, LF 14, 414). Гл. таксама Банькоўскі, 2, 522; Бязлай, 3, 19. Спробы аддзяліць форму *počьka ад іншых славянскіх слоў і аднесці да рус. чкатъ, чикать, чкнуть, прочкну́ться ’лопацца (пра пупышкі)’ (Міклашыч, 38; Бернекер, 1, 166) маюць пэўныя семантычныя падставы, бо ў аснове намінацыі — значэнне ’раскрывацца’, параўн. по́каць, по́кацца ’распускацца (пра пупышкі)’ (гл.) і паралельнае ўтварэнне ад пу́каць, пу́кацца лопацца’ — пучча ’кветаноснае сцябло, стрэлка’ (гл. пук). Параўн. по́каўка ’пупышка’ (Стан.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жа́бка1 памянш. да жа́ба1–4 (гл.).

Жа́бка2 ’падкоўка на абутку’ (зэльв., Жыв. сл., 141). Улічваючы геаграфію, магчыма, з польск. żabka ’тс’. У слав. мовах, у тым ліку польск. żabka, укр. жа́бка, серб.-харв. жабица ’стрэлка ў капыце, нарасць на назе каня’, балг. дыял. жаба ’мускул на назе’. Аналагічны перанос у іншых мовах (англ. frog ’жаба’ — ’стрэлка ў капыце’, грэч. βάτραχος ’жаба’ — ’частка капыта’, якуцк. баӷа ’жаба’ — ’стрэлка пад капытом’; Пякарскі), таму апошняе да жа́ба1, а адсюль па падобнасці перанос на ’падкоўку’.

Жа́бка3 ’гатунак школьнага пяра’ (ТСБМ). Ад жа́ба1 па знешняму выгляду.

Жа́бка4каменьчык, які кідаецца на водную паверхню, а ён падскоквае’ (КЭС). Рус., укр. жабка, польск. żabka, чэш. žabka, серб.-харв. жа̏бице, славен. žábica ’тс’. Відаць, паводле жабячых (да жа́ба1) падскокаў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)