каме́ньчык

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. каме́ньчык каме́ньчыкі
Р. каме́ньчыка каме́ньчыкаў
Д. каме́ньчыку каме́ньчыкам
В. каме́ньчык каме́ньчыкі
Т. каме́ньчыкам каме́ньчыкамі
М. каме́ньчыку каме́ньчыках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

каме́ньчык м., уменьш.-ласк. ка́мешек, ка́мушек;

◊ кі́даць ~кі ў агаро́д — (чый) кида́ть ка́мешки в огоро́д (чей)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

каме́ньчык, ‑а, м.

Памянш.-ласк. да камень (у 2 знач.); маленькі камень. Назбіраўшы кругленькіх гладкіх каменьчыкаў, .. [Ігнась] разаслаў халацік і пачаў гуляць. Мурашка.

•••

Кідаць каменьчыкі ў агарод чый гл. кідаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

каме́ньчык м. памянш. Stéinchen n -s, -;

◊

кі́даць каме́ньчыкі ў чый-н. агаро́д Séitenhiebe áusteilen, ánzüglich wérden, Ánspielungen máchen;

гэ́та каме́ньчыкі ў мой агаро́д diese Ánspielungen gélten mir; das gilt mir, das geht gégen mich

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ка́мень, -ю і -я, Т -ем, мн. камяні́, камянёў, м.

1. -ю, зб. Цвёрдая горная парода (за выключэннем металу) у выглядзе суцэльнай масы або асобных кавалкаў.

Вуліца выбрукавана каменем.

Будаўнічы к.

2. -я. Асобны кавалак такой пароды.

Збіраць камяні ля дарогі.

Каштоўны к.

3. мн. Цвёрдыя саляныя і іншыя ўтварэнні ў некаторых унутраных органах.

Камяні ў печані.

◊

Камень на сэрцы — душэўны цяжар, гора.

Каменя на камені не пакінуць — разбурыць усё.

Кідаць каменем у каго — асуджаць, ганьбаваць каго-н.

Найшла (наскочыла) каса на камень — сутыкнуліся розныя непрымірымыя погляды, інтарэсы, характары.

Насіць камень за пазухай — мець злосць на каго-н., быць гатовым адпомсціць каму-н.

Як камень у ваду — бясследна прапасці, знікнуць.

|| памянш.-ласк. каме́ньчык, -а, мн. -і, -аў, м. (да 2 знач.).

◊

Кідаць каменьчыкі ў агарод чый — намякаць на што-н., неадабральна адзывацца пра каго-н.

|| прым. каме́нны, -ая, -ае (да 1 знач.).

К. падмурак.

◊

Каменны мяшок — турма.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

самацве́тны, -ая, -ае.

Пра каштоўныя мінералы, вырабныя камяні з бляскам, з прыгожай прыроднай афарбоўкай.

С. каменьчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ка́мушек разг., уменьш.-ласк. каме́ньчык, -ка м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

kamyk

м. каменьчык

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ЛАПІ́ЛІ (ад лац. lapillus каменьчык),

дробныя кавалачкі порыстай вулканічнай лавы. Форма круглаватая або вуглаватая. Памеры ад 2 да 50 мм. Выкідваюцца пры вывяржэнні вулкана і зацвердзяваюць у паветры. Складаюцца з свежых, радзей са старых лаў, не характэрных для вулкана парод, або крышталёў.

т. 9, с. 133

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СКРУ́ПУЛ (лац. scrupulum ад scrupulus маленькі востры каменьчык) аптэкарскі, 1) брытанская адзінка масы ў фармакалогіі. 1 С. = 20 гранам = ​1/3 драхмы = 1,295 98 г (гл. Гран, Драхма, Аптэкарская вага).

2) Рус. адзінка масы, якая выкарыстоўвалася да ўвядзення метрычнай сістэмы мер. 1 С. = 1,244 г.

т. 14, с. 471

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)