коля́ска

1. (экипаж) бры́чка, -кі ж.;

2. (детская и другое) каля́ска, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

немаўля́, ‑ляці; мн. ‑ляты, ‑лят; н.

Малое дзіця. У лодцы, пасярэдзіне, — блакітная каляска, а ў ёй махае ручаняткамі немаўля. Сачанка. Не ведаю велічы большай, чым маці, Што цешыцца ўсмешкай свайго немаўляці! Гілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гу́ма 1, ‑ы, ж.

Эластычны матэрыял, які атрымліваецца шляхам вулканізацыі каўчуку; рызіна. Каляска мела нікелевыя аглабелькі з папярочнікам, абверчаным гумай. Бядуля.

[Лац. gummi з грэч.]

гу́ма 2, ‑ы, ж.

Пухлінападобнае разрастанне тканак розных органаў, характэрнае для позніх перыядаў сіфілісу.

[Лац. gummi з грэч.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ро́лік, ‑а, м.

1. Памянш. да рол.

2. Невялікае металічнае кольца (на ножках мэблі, раяля для зручнасці перасоўвання). На падлозе стаяла каляска на чатырох роліках. Асіпенка.

3. Фарфоравы ізалятар для замацавання электрычных правадоў на сцяне, столі і пад.

4. толькі мн. (ро́лікі, ‑аў). Канькі на калёсках.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рысо́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

1. Памянш. да рысора.

2. Разм. Каляска на высокіх рысорах. Увечары, калі .. [Міхась] блукаў на дварэ і чакаў брата, каб разам вячэраць, да іх хаты рыжы конь падкаціў добрую рысорку, на якой сядзелі Пятрусь і незнаёмы мужчына. Сіўцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ры́кша, ‑ы.

1. ж. У некаторых краінах Усходняй і Паўднёвай Азіі і Афрыкі — невялікая двухколая каляска на рысорах, прызначаная для перавозкі пасажыраў і грузаў.

2. м. Чалавек, які, запрогшыся ў такую каляску, перавозіць пасажыраў і грузы. Стаю. Ужо трэці трамвай празвінеў, І вось падбягае з павозкаю рыкша, Павезці па вуліцы хоча мяне. Прыходзька.

[Япон.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рыдва́н ’вялікая дарожная карэта’ (ТСБМ), ’дужы чалавек’ (Сцяц., Сцяшк. Сл.), ридва́нъ, ридва́нчикъ ’адкрытая лёгкая каляска’ (Нас.), ст.-бел. рыдванъ ’крыты воз’ (1582), рус. дыял. рыдва́н ’воз для снапоў’, ’калымага’, укр. ридв́ан. Слова прыйшло праз польскую мову, параўн. польск. rydwan ’карэта’, ’воз, калёсы’, з с.-в.-ням. reitwagen, нова-в.-ням. Reitwagen ’калёсы, воз’ (Булыка, Запаз., 290; Фасмер, 3, 527; Брукнер, 471).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

та́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Ручная каляска на адным коле, якую возяць, трымаючы за ручкі і штурхаючы перад сабою. Скінуўшы пінжак і берэт, .. [таможнік] у момант пагрузіў чамадан на багажную тачку і выкаціў яе на вуліцу. Лынькоў. На другі дзень [Пеця] прыйшоў са школы позна, прыкаціў на двор тачку — лёгенькую, на адным жалезным коле. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тарата́йка ’лёгкая павозка на двух колах’ (ТСБМ, Некр. і Байк.), ’разбітая, старая брычка’ (Скарбы), ’лёгкая выязная каляска’ (Сцяшк.), тарата́йка ’балбатун’ (жытк., Жыв. НС). Укр. тарата́йка ’лёгкі вазок на двух колах’, дыял. ’расхістаная мэбля; дзіцячая цацка’, рус. тарата́йка ’лёгкі вазок’, балг. разм. і дыял. тарата́йка ’старая павозка’, макед. таратайка ’тс’. Мяркуюць, што можа быць звязана з таранта́с, гл. (Фасмер, 4, 23; ЕСУМ, 5, 518); аднак, несумненна, звязваецца з гукапераймальнымі па паходжанні словамі тарата, таранда, таранта і пад., гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Та́чкакаляска на адным коле, якую штурхаюць перад сабой’ (ТСБМ, Арх. Вяр.), ст.-бел. тачка ’тачка’ (1679 г., КГС), ’невялікі вазок’ (Сл. ПЗБ). Укр., рус. та́чка ’вазок на адным коле’, польск. taczka, часцей мн. л. taczki ’тс’, ст.-чэш. táčka, чэш., славац. táčky мн. ’тачка (для пяску); двухколка’, серб.-харв. та̀чке, та̏чке ’тс’. Прасл. *tačьka ’павозка, вазок’ ад прасл. *tačati ’перасоўваць (на колах, куляючы і пад.)’, параўн. стараж.-рус. такати ’гнаць, паганяць’, пазней тачати ’тс’, тачити ’гнаць; ездзіць’, польск. taczać ’пасоўваць нешта круглае, куляць’, з суф. ‑ьk‑a (Борысь, 625).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)