пракалаці́цца, ‑лачуся, ‑лоцішся, ‑лоціцца; зак.

Калаціцца некаторы час (ад холаду, страху і пад.). Пракалаціцца ўсю ноч ад холаду.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перакалаці́цца, ‑лачуся, ‑лоцішся, ‑лоціцца; зак.

Разм.

1. Калаціцца некаторы час. Маёр курыць цыгарэту, і яму падсунуў пачак, але Андрэй не ўзяў. Яму крыху моташна. Пакуль везлі сюды — перакалаціўся. Арабей. — Як настане дзень, — гаварыла Гануля, — дык уся перакалоцішся. Як толькі скажуць: «немцы»!, хапаеш дзяцей і ў лес. Гурскі.

2. Перастаць, скончыць калаціцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папакалаці́цца, ‑калачуся, ‑калоцішся, ‑калоціцца; зак.

Разм. Калаціцца доўга, неаднаразова. [Адам] так ужо выпакутаваў, ды і яна, Анютка, праз яго папакалацілася, папаплакала. Марціновіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

закалаці́цца, ‑лачуся, ‑лоцішся, ‑лоціцца; зак.

Пачаць калаціцца. // Скалануцца некалькі разоў запар. Сціснуты, нібы абцугамі, Арсень сутаргава закалаціўся і паступова заціх. Нядзведскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Трымкаце́ць (трымкоце́ць) ‘трымцець, трэсціся, калаціцца, дрыжэць’ (ТС), варыянт трамкаце́ць (гл.). Інтэнсіў да трымцець (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ля́скаць, -аю, -аеш, -ае; незак.

1. Утвараць ляск чым-н. жалезным.

Л. клямкай.

2. Пляскаць у далоні (разм.).

3. Утвараць адрывістыя гукі пугай.

Зубамі ляскаць

1) адчуваць моцны голад, недаядаць, галадаць;

2) дрыжаць, калаціцца ад холаду, страху і пад.

|| аднакр. ля́снуць, -ну, -неш, -не; -ні.

|| наз. ля́сканне, -я, н. і ля́скат, -у, М -каце, м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

трэ́сціся, трасу́ся, трасе́шся, трасе́цца; трасёмся, трасяце́ся, трасу́цца; тро́сся, трэ́слася; трасі́ся; незак.

1. Часта хістацца, калаціцца.

Лісты ціха трэсліся.

Рукі трасуцца.

2. Падскокваць (пры яздзе па няроўнай дарозе).

Ехалі, трэсліся па камяністай дарозе.

3. перан. Хвалявацца за каго-, што-н.

Т. над дзецьмі.

4. перад кім-чым і без дап. Адчуваць страх, боязь.

Т. перад начальствам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

трымце́ць, -мчу́, -мці́ш, -мці́ць; -мці́м, -мціце́, -мця́ць; -мці́; незак.

1. Дрыжаць, калаціцца ад моцнага хвалявання, унутранага пачуцця.

Т. ад страху.

2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Слаба свяціцца дрыжачым святлом.

На небе трымцелі зоркі.

3. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.) перан. Узмоцнена і часта біцца, заміраць.

Сэрца трымціць.

|| наз. трымце́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

колоти́ться

1. (биться) бі́цца;

2. (трястись) калаці́цца, трэ́сціся;

3. страд. бі́цца; см. колоти́ть 1.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дрыгаце́ць, ‑ціць; незак.

Разм. Дрыжаць, трэсціся, калаціцца. Глуха калацілася паветра ад стрэлаў гармат, і з ім калаціліся-дрыжалі вокны-шыбы, і хатка дрыгацела, як калыска. Нікановіч. // Мігцець, трапятаць. На ясным небе загараліся зоркі, дрыгацелі, свяціліся рознакаляровымі агеньчыкамі, пераліваліся. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)