1. Дрыжаць, хістацца, трэсціся. Ад артылерыйскай стральбы калаціліся сцены.Лынькоў.// Часта, сударгава ўздрыгваць (пра рукі, ногі, цела і пад.). Калаціцца ад страху. □ Калі Арына дакранулася да яе [Ледзіных] плячэй, то пад рукой адчула, як дачка калоціцца ў немым плачы.Карпаў.У нецярплівым чаканні моцна грукае сэрца і калоцяцца рукі.Шамякін.// Моцна біцца (пра сэрца). Рукі яго [Хвашча] трэсліся, вочы ліхаманкава разгараліся, сэрца калацілася, гатовае выскачыць.Лупсякоў.
2.Разм. Біцца, сварыцца. — Зямля ж, брат, вольнаю з’явілася ў свет, дык навошта дзяліць яе, рэзаць на шматкі, калаціцца з-за яе?Колас.[Сыны] калаціліся і грызліся адзін з адным за сваю .. гаспадарку.Чорны.
3.перан. Непакоіцца, хвалявацца за каго‑, што‑н. Калі .. [камендант] заходзіў у вёску — сяляне баяліся паказацца, калаціліся за сваё дабро.Бажко.//надкім-чым. Клапаціцца аб кім‑н., старанна, клапатліва ахоўваць каго‑н. Калаціцца над дзецьмі, унукамі.// Берагчы што‑н., ашчадна расходаваць. Калаціцца за кожную капейку. □ Безумоўна, большасць калгасаў тут бачыла беражлівае сэрца Вароніча, які за кожную дробязь у гаспадарцы калоціцца і стаіць, як за сваё.Грамовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
калаці́цца
1. (хістацца, трэсціся) zíttern vi, sich schütteln;
2. (моцнабіцца – прасэрца) póchen vi, stark klópfen
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)