Ільго́та, льго́та ’палёгка ў выкананні якіх-н. абавязкаў’ (ТСБМ). Рус. льго́та ’тс’, дыял. ильго́та, лего́та ’лёгкасць’, ’ільгота’, ’вызваленне, свабода’, укр. вільгота ’прыволле, ільгота’, ст.-рус. льгота ’аблягчэнне, вызваленне’, ’зручнасць, здаволенне’, ’ільгота’. Пратэтычнае і‑. Утворана ад кораня льг‑ з суф. ‑ота ў ст.-рус. Фасмер, 2, 543; КЭСРЯ, 250. Гл. лёгкі, ільга, вільгота2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ло́вкость ж.

1. спрыт, род. спры́ту м., спры́тнасць, -ці ж., ло́ўкасць, -ці ж.;

2. ёмкасць, -ці ж., зру́чнасць, -ці ж.; см. ло́вкий;

ло́вкость рук спры́тнасць рук.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Прыдо́ба ’спрыяльныя прыродныя ўмовы; выгода, раздолле’ (Бяльк., ст.-дар., бярэз., Янк. 1; Сл. ПЗБ, ПСл, ЛА, 5), прыдо́бствазручнасць, выгада’ (Ян.), прыдо́бны ’ўрадлівы’ (калінк., Сл. ПЗБ). Прэфіксальнае ўтварэнне ад до́ба з семантыкай ’уласная прырода, уласцівасці (пра чалавека); асяроддзе’ (гл.), што да прасл. *doba ’(зручны) час, перыяд часу, тэрмін, момант; узрост’. У SP (3, 285–286) прапануецца звязваць прыведзеныя вышэй значэнні з *doba, якое ўзыходзіць да і.-е. назоўніка з асновай на ‑r‑ (‑r‑/‑n‑) — *dhabhō(r) > *dabō(r) > Р. скл. адз. л. *dabons > *doby; параўн. асабліва літ. dabar̃ ’цяпер’. З другога боку, існавала аманімічнае першаму *doba, але з асновай на ‑ā, роднаснае літ. dabà ’прырода, натура, характар, звычай’ і лат. daba ’спосаб, уласцівасць, звычай, характар’. Прыняўшы гэтае меркаванне і маючы цяпер ў падмурку поўны слоўнікавы матэрыял і асабліва семантыку ўтварэнняў з прэфіксам пры‑ (сюды ж укр. придо́ба ’добрыя ўмовы жыцця; зручнасць; зручнае для чаго-небудзь месца’), можна ўпэўнена рэканструяваць у прасл. *doba сінанімічныя дыялектныя значэнні ’прырода, (добрыя, спрыяльныя) прыродныя ўмовы; прырода, уласцівасці (чалавека)’, параўн. тут яшчэ крыху аддаленыя серб.-харв. прѝдобница ’цяжарная’, в.-луж. doba ’запас, наяўнасць’. Гл. таксама ЕСУМ, 2, 96–97; Анікін, Этимология, 214–215.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лагода ’прыемны спакой, хараство’, ’згода, дружба, прыязнь’ (ТСБМ), лагодзіць ’ладзіць, улагоджваць, дагаджаць’, ’мірыць’ (Нас.), ’лашчыць, прывабліваць’ (ТСБМ), дзярж. ’майстраваць’ (Нар. сл.), лагодзіцца ’мірыцца’, ’рабіцца паблажлівым, літасцівіцца’ (Нас.). Укр. ла́года, ла́гід ’лагода’, ла́годження ’рамонт, выпраўленне’, ’рыхтаванне’, рус. ла́годить ’ладзіць, мірна ўлагоджваць’, ла́года ’лагода, парадак’, ст.-рус. лагодити ’рабіць прыемнае’, ’патакаць’ (XI ст.), ст.-польск. łagoda (XVI ст.), каш. łagoda, польск. łagodność, н.-луж. łagoda, в.-луж. lahoda, чэш., славац. lahoda ’прывабнасць, хараство, чароўнасць’, славен. lágoda ’зло, гарэзлівасць, свавольства, слабасць, нізасць’, lágod, серб.-харв. ла̏года ’прыемнасць, задаволенасць’, ’выгода’. Прасл. lagoda ’парадак, гарманічнасць, згода’, ’выгода, зручнасць, дабрата, прыязны прыемнасць’, якое паходзіць ад < *laga, што мае адпаведнікі ў літ. lóga, logà ’куча’, ’рад, кратнасць’, ’чарга’, logúoti ’складаць, прыводзіць у парадак’, лат. lãga, lãgs ’слой’, ’парадак’, ’здатнасць, здольнасць’. Утворана пры дапамозе суф. ‑oda, напр., свабода, ягада (Буга, Rink., 1, 450; Зубаты, AfslPh, 16, 397; Эндзелін–Мюленбах, 2, 436–437; Фрэнкель, IF, 69, 136; Фасмер, 2, 446). Беспадстаўныя сумненні Бернекера (1, 684), калі ён суадносіць lagoda, прымаючы ў якасці асноўнага значэння ’слабасць, падатлівасць’, з і.-е. *(s)lēg ’слабы’, лац. laxus ’свабодны, які вольна звісае’, ’лагодны’, ст.-ісл. lākr ’благі, малакаштоўны’, ст.-в.-ням. slah ’слабы’. Таксама Младэнаў (268); Махэк₂ (317–318) мяркуе, што lagoda з’яўляецца аддзеяслоўным утварэннем ад lagoditi.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыго́да ’нечаканы выпадак; цікавае, незвычайнае або рызыкоўнае здарэнне’ (ТСБМ, Шпіл., Нас., Гарб., Мал., Гарэц., Ласт., Байк. і Некр., Бяльк., Ян., ТС), ’падстава, прычына’ (Мік., Гарэц.); з працягам семантыкі прыго́д ’хваравіты стан, перапуду выніку нечаканага здарэння, выпадку’ (Нар. Гом.) і вытворны прыметнік прыго́длівы ’нешчаслівы, непаспяховы’ (Шпіл.). Сюды ж дэсемантызаванае прыго́да, якое ўжываецца ў значэнні неазначальнага займенніка: — Де ваш аграном? — Прыгода его знае, не знаю (Ян.), ст.-бел. пригода ’выпадак; нечаканы выпадак, у выніку якога што-небудзь здарылася; абставіны’. Узыходзіць да прасл. *prigoda < *prigoditi (гл. прыгадзі́ць), прэфіксальнае да *goditi. Магчымае развіццё семантыкі можа выглядаць наступным чынам: ’дапамагчы, спатрэбіцца і пад.’ → ’дапамагчы пры выпадку’ → ’выпадак’. Укр. приго́да ’патрэба, карысць; прыгода, здарэнне; няшчасце, няшчасны выпадак’, рус. зах.-бранск. приго́да ’прыгода’, смал. ’бяда, нягода, няшчасце’, ст.-рус. пригода ’выпадак; непрыемнасць, няшчасце; пярэчанне’, польск. przygoda, каш. prëgoda, чэш. příhoda ’здарэнне, выпадак’, славац. prihoda, в.-луж. příhoda, н.-луж. pśigoda ’тс’, серб.-харв. при̋года ’(зручны) выпадак’, балг. прѝго̀да ’выпадак; зручнасць’. Таксама сюды ж утварэнні з захаваннем першаснай семантыкі прасл. *prigoditi (): прыго́да ’дапамога; выгада’ (Нас., Мал.), прыго́да ’патрэба’ (мін., Шн. 2; ваўк., Арх. Федар.; Нар. Гом.) у выразе: быць (стаць) у прыгодзе ’згадзіцца, спатрэбіцца’ (ТСБМ, Нар. Гом.), стаць у (вялікай) прыгодзе ’спатрэбіцца пры выпадку, спатрэбіцца ў цяжкім становішчы, пры незвычайным здарэнні’ (Янк. БФ), прыго́дны ’такі, які падыходзіць да чаго-небудзь, які можа спатрэбіцца, здатны, які прыносіць карысць; прыдатны для выкарыстання’ (Байк. і Некр., ТСБМ), прыго́длівы ’статны, прыгожы’ (Нар. Гом.). Гл. Копечны, Zákl. zásoba, 290–291; БЕР, 5, 706.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)