гва́знуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.

Абл. З сілай стукнуцца, ударыцца аб што‑н. Мікіта падскочыў на лаве і знячэўку штурхнуў плечуком Мікалая Мірлікійскага. Абраз з шумам гвазнуўся наперад аб стол, а потым аб лаву. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кажа́н, ‑а, м.

Начная млекакормячая жывёліна з шырокімі перапончатымі крыламі; лятучая мыш. Нячутна носяцца кажаны, кожны раз знячэўку нагадваючы летам птушак. Брыль. А ў цёмных хадах, з сярэдзіны, вяліся кажаны, якіх мы таксама лічылі за птушак. Дамашэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адшчыпну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., што і чаго.

Шчыпком аддзяліць, адарваць. Я знячэўку адшчыпнуў лісток ад вінаграду, а потым зрабіў руку трубачкаю, паклаў лісток і стрэліў. Баранавых. [Міхась] адшчыпнуў толькі маленькі кавалак хлеба і ўкінуў яго ў рот. Шахавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Няўко́м (невкомъ) ’быццам, хіба ж’ (Нас.), ’нездарма; няўжо’ (Касп.), ’знячэўку, знянацку’ (Мат. Маг.), ня‑ў‑ком жа ’аднак жа не, чаму ж не’ (Гарэц.), рус. смал. невком ’аднак’. Паралельнае да няўчом (гл.) займеннікавае ўтварэнне ад хто (гл.); праблему складае высвятленне шляхоў семантычнага развіцця.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зне́цікі ’знянацку’ (Нас., Мат. Гом.), знеціўка ’тс’ (Бяльк.). Рус. смал. зне́тики, зах., смал. зне́тику ’тс’, укр. зне́тельки ’тс’ (Жэлях.); параўн. в.-луж. znětka ’з сучаснага моманту’. Знецікі < знеціўкі ў выніку сцягвання; *знеціўкі і зне́ціўка — спалучэнні прыназ. з з р. скл. назоўніка *неціўка, *нецівак < nečevъkъ ’бяспамяцтва’, суадносным з нячывіль (гл.). Гл. знячэўку. Мяркулава, Этимология, 1977, 91.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

На́ўрышча ’напасць, гора, ліха, бяда’ (жлоб., Жыв. сл., Ян.), наўрэць ’неспадзявана сустрэць, убачыць, напаткаць’: вужаку наўрэў (Купала), наўрэцца ’напаткацца’ (Жд. 2), наўрицца ’выпадкова набрысці, натрапіць, нечакана сустрэцца’ (Гарэц., Бяльк.), наўрыццазнячэўку спаткаць, натрапіць’ (маладз., Янк. Мат.), параўн. выпадак (ву́падок) ’няшчасце, непрыемнае здарэнне’ (ТС). Да ўраць ’натыкаць, насаджваць’, гл. наўраць, наві раць, наворышча, вор2© да семантыкі ϊ параўн. наткнуцца ’нечакана сустрэць’, спаткацца ’сустрэцца’ і пид.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

хапу́н, ‑а, м.

Разм.

1. Тое, што і хапуга. І ўсё, што толькі хоць якую Прыгоднасць мае і цану, Яно ўжо там не павякуе, Пяройдзе ў рукі хапуну. Колас.

2. Атрад карнікаў. У вёскі пацягнуліся паліцэйскія і нямецкія атрады праводзіць аблавы.. Гэтыя атрады называлі хапунамі. Лынькоў. Першы хапун наляцеў у Заграддзе знячэўку. Немцы ачапілі вёску, а паліцаі, падабраўшыся непрыкметна агародамі, пайшлі па хатах. Паўлаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

На́лапам ’нечакана’ (дзярж., Нар. сл.), ’знячэўку, інтэнсіўна’ (слуц., Нар. словатв.), нала́пам, налопам ’раптоўна, хціва’ (Сцяшк. Сл.), налопам ’нечакана, нахабна’ (Бяльк.), налоп ’нечаканасць’ (Бяльк.), укр. на́лопом ’нахабна’. З прыназоўнікавай канструкцыі *на лап, ад ла́паць, ла́пнуць ’схапіць’ (параўн. выкл. лап! ’цап!’), прадстаўленай у славац. strielať na lap ’доўга не цэлячыся (страляць)’, параўн. таксама укр. лапі ’лёгка, хутка’, ст.-рус. лапь ’не думаючы, проста’, польск. дыял. łopie ’хутка’, ст.-чэш. lap ’адразу, хутка, не задумваючыся’ сюды ж адносяць і лапчы́ва, лапшы́ва ’прагна (есці, піць)’ (Брукнер, 306; Фасмер, 2, 459; Махэк₂, 320). Канчатак ‑ам па ўзору прыслоўяў, утвораных на базе назоўнікавай формы творн. скл. адз. л.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

по́сны, ‑ая, ‑ае.

1. Без мяса і малака, не скаромны. Вячэра мусіла быць посная, але ж трэба было згатаваць нямала-нямнога: дванаццаць страў! Мележ. — Сядай, сынок... Нічога лепшага ў мяне няма... Капуста посная. Чарнышэвіч.

2. Не тлусты. Посная свініна.

3. перан. Хмурны, сумны (пра выраз твару, усмешку і пад.). Малашкін сядзеў выпрастапы, з посным тварам чакаў голасу сакратара. Пестрак. Гаспадар пакоя неяк знячэўку ўстрапянуўся, ураз сагнаў ўсмешку з твару, які стаў ад таго сумны і посны. Быкаў.

4. перан. Прытворна сціплы, ханжаскі. Парэчкус злажыў рукі і падняў угару посны твар, як на маленні. Броўка.

•••

Посны дзень гл. дзень.

Посны цукар гл. цукар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апячы́, апяку, апячэш, апячэ; апячом, апечаце, апякуць; пр. апёк, апякла, апякло; зак., каго-што.

1. Агнём ці чым‑н. гарачым, едкім, пякучым пашкодзіць скурнае покрыва; прычыніўшы боль, абпаліць. Сухія іголкі хвоі затрашчалі, шуганула полымя, і Цімох знячэўку апёк сабе руку. Колас. Андрэйка прыціснуўся да плота, балюча апёк крапівой лоб, але сцярпеў, нават не зварухнуўся. Ваданосаў. // Прычыніць пякучы боль, моцна ўдарыўшы чым‑н. Угары матнуўся пас высока І ў тую ж самую хвіліну Агнём апёк Алесю спіну. Колас.

2. перан. Раптоўна авалодаць кім‑н., выклікаўшы моцныя пачуцці; усхваляваць, уразіць. Самае праўдзівае з праўдзівых Слова [мір] людзям сэрца апякло. Звонак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)