онеме́лый

1. аняме́лы;

2. зняме́лы, заняме́лы, здранцве́лы, сшэ́рхлы; зацёкшы; см. онеме́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

онеме́вший прил.

1. аняме́лы;

2. зняме́лы, заняме́лы, здранцве́лы, сшэ́рхлы; зацёкшы; см. онеме́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

окочене́лый

1. адубе́лы, скарчане́лы, скале́лы;

2. скарчане́лы;

3. змярцве́лы, заняме́лы, зняме́лы; см. окочене́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адранцве́лы, ‑ая, ‑ае.

Які знаходзіцца ў стане адранцвення. // Які страціў адчувальнасць; знямелы, здранцвелы, адзеравянелы. Коля тым часам прывязаў каня да маладой сасонкі, а сам пачаў тупаць па дарозе, размінаючы адранцвелыя ногі. Якімовіч. Уплёўшыся за .. [вяроўку] адранцвелымі пальцамі, Ігнась разгойдваў язык звана. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ма́ртвіць ’сушыць, мардаваць, марыць, гараваць, застаўляць пакутаваць’, ма́ртвіцца ’фатыгавацца’, мартве́ць ’мардавацца ад скрухі, гора’, ’змяніцца з твару, зрабіцца бледным’, ма́ртвіцца ’гінуць, класціся ў дамавіну з тугі’ (Нас.), ’мярцвець’ (астрав., Сл. ПЗБ). З польск. martwić (się) ’засмучаць’, ’хвалявацца’ (Цвяткоў, 58). Мартвызнямелы’ (лях., Сл. ПЗБ) з польск. martwy ’як нежывы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

помертве́вший и помертве́лый

1. памярцве́лы, змярцве́лы;

2. памярцве́лы, змярцве́лы, самле́лы, абамле́лы;

3. здранцве́лы, зняме́лы;

4. памярцве́лы; см. помертве́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

одеревене́вший

1. прич. які (што́) адзеравяне́ў, які (што́) здранцве́ў, які (што́) змярцве́ў, які (што́) зняме́ў, які (што́) сшэ́рх; см. одеревене́ть;

2. прил. адзеравяне́лы;

3. прил., перен. здранцве́лы, зняме́лы, сшэ́рхлы;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

па-над, прыназ. з Т.

Спалучэнне з прыназоўнікам «па-над» выражае прасторавыя адносіны: ужываецца пры ўказанні на каго‑, што‑н., над якімі ў пэўным кірунку адбываецца рух, дзеянне. Песні плывуць па-над гаем. □ Праплыве гук баязліва Па-над лугам, па-над нівай У знямелы свет, Ды зноў ціха-ціха стане. Колас. // Пры ўказанні на каго‑, што‑н., зверху над якімі што‑н. адбываецца. Гучыць голас міру па-над светам. □ Лісце пажоўклае, шэрае Ціха шасціць пад нагамі, Толькі дубы па-над Свіцяззю Меднымі звоняць лістамі. Броўка. А яна [зямля] дымілася абапал Першым парам, Першай цеплынёй Ад дажджу, што толькі што пракапаў Па-над красавіцкаю зямлёй. Астрэйка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Нямы́ і не́мы ’пазбаўлены здольнасці гаварыць’ (Нас., Яруш., Сл. ПЗБ, Мат. Гом.), часам нямы́ ’тс’, але не́мы ’страшны, замагільны’ (Некр.), параўн., аднак, раве́ нямы́м голасам (Багд. 63), не́мы, нему́ ’няздольны гаварыць; знямелы, нерухомы’, немы́м го́ласам (духом) ’страшна, дзіка’ (ТС), укр. німи́й ’нямы, безгалосы’, рус. немо́й, польск. niemy, чэш. němý, славац. nemý, в.- і н.-луж. němy, славен. nȇm, серб.-харв. не̑м, макед. нем, балг. ням. Выводзяць на аснове дысіміляцыі з першапачатковага *měmъ ’які заікаецца, невыразна гаворыць’, што суадносіцца з лат. mēms ’нямы’, męmulis ’заіка’, хец. memaƕƕi ’гавару’, параўн. таксама ням. mummeln ’заікацца’, швед. mimra ’варухаць губамі’ і пад. (Фасмер, 3, 63; Бязлай, 2, 219); у аснове — гукаперайманне, як і ў славац. nemtať, чэш. mumlali, польск. momotać ’невыразна гаварыць, бурчаць і пад.’ (Махэк₂, 395). Значэнне ’дзікі, замагільны (голас)’ выводзіцца з ’незразумелы, неартыкуляваны’. Малаверагодна вывядзенне рус. немой ад кораня *nem‑ ’гнуць’, што звязваецца з рэлігійнымі дзеяннямі, адкуль лац. nemuš ’святы гай’, грэч. νεμος ’гай, лес’ і пад. (Макоўскі, Мир сл. и знач., 134). Гл. таксама Улашын, ZfSlPh, 6, 368–372.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)