па-над, прыназ. з Т.

Спалучэнне з прыназоўнікам «па-над» выражае прасторавыя адносіны: ужываецца пры ўказанні на каго‑, што‑н., над якімі ў пэўным кірунку адбываецца рух, дзеянне. Песні плывуць па-над гаем. ▪ Праплыве гук баязліва Па-над лугам, па-над нівай У знямелы свет, Ды зноў ціха-ціха стане. Колас. // Пры ўказанні на каго‑, што‑н., зверху над якімі што‑н. адбываецца. Гучыць голас міру па-над светам. ▪ Лісце пажоўклае, шэрае Ціха шасціць пад нагамі, Толькі дубы па-над Свіцяззю Меднымі звоняць лістамі. Броўка. А яна [зямля] дымілася абапал Першым парам, Першай цеплынёй Ад дажджу, што толькі што пракапаў Па-над красавіцкаю зямлёй. Астрэйка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)