Мочка 1 ’ніжняя мясістая частка вуха’ (ТСБМ). Укр. мочка, рус. мочка ’тс’, ст.-рус. мочка ’тс’ (XVII ст.), якія з мъчъка < мкнути < (про)‑мкнути ’працягнуць’ у выніку чаргавання ъ : ы, параўн. прымыка́ць (Міклашчыч, 206; Праабражэнскі, 1, 563; Фасмер, 2, 666; Булахоўскі, ВП, 3, 418).
Мочка 2 ’раменная ці вяроўчаная пятля, якой прывязваецца пуга да пугаўя або біч да цапільна’ (Бяльк.), ’пятля ў кашулі’ (Растарг.). Рус. мочка ’пятля на адзенні’ (кур.), ’пятля на ботах’ (варон., разан., маск., калін.). Да мочка 1 < (з)мыка́цца ’змыкацца, стульвацца’ > прасл. mъknǫti ’цягнуць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Мы́чка 1, мучка ’абчасаная на грэбені і скручаная скруткам жменька ільновалакна, падрыхтаваная да пражы’ (Юрч., Касп., Бяльк., Растарг., Мат. Гом., Мат. Маг., Рам. 3, Нар. Гом., Нар. словатв., ТС, Ян.), ’недапрадак’, ’абдзіркі’ (нараўл., петрык., ЛАПИ). Укр. мичка, рус. мычка, мычки, польск. варміньска-мазурск. myczki ’кудзеля’. Памыкаць? (гл.).
◎ Мы́чка 2 ’месца пад заднім пальцам на капыце каня’ (кобр., Нар. лекс.). Да -мыкаць, змыкацца (прасл. тъ£-): у гэтым месцы нага каня змыкаецца з капытом.
◎ Мы́чка 3, мучка ’пакручастая нярэзкая неядомая белая лугавая трава сівец, Nardus L.’ (Бяльк., Мат. Гом., Нар. Гом., ТС, Ян.), ’густая сухадольная дзярніна сіўцу’ (жытк., Яшк.). Да мьічка?. Названа паводле падабенства кусціка травы з валасістым покрывам пад заднім пальцам ля капыта каня.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)