Мочка1 ’ніжняя мясістая частка вуха’ (ТСБМ). Укр. мочка, рус. мочка ’тс’, ст.-рус. мочка ’тс’ (XVII ст.), якія з мъчъка < мкнути < (про)‑мкнути ’працягнуць’ у выніку чаргавання ъ : ы, параўн. прымыка́ць (Міклашчыч, 206; Праабражэнскі, 1, 563; Фасмер, 2, 666; Булахоўскі, ВП, 3, 418).

Мочка2 ’раменная ці вяроўчаная пятля, якой прывязваецца пуга да пугаўя або біч да цапільна’ (Бяльк.), ’пятля ў кашулі’ (Растарг.). Рус. мочка ’пятля на адзенні’ (кур.), ’пятля на ботах’ (варон., разан., маск., калін.). Да мочка1 < (з)мыка́цца ’змыкацца, стульвацца’ > прасл. mъknǫti ’цягнуць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)