накаламу́ціць, ‑мучу, ‑муціш, ‑муціць; зак., чаго.
1. Закаламуціць нейкую масу якой‑н. вадкасці.
2. перан.; і без дап. Разм. Нарабіць чаго‑н. непрыемнага; выклікаць сваркі, незадавальненне. [Ермаліцкі:] — Я думаю, што гэты злыдзень [Собіч] доўга не будзе. Накаламуціць тут у нас, папераварочвае ўсё дый дасць лататы яшчэ куды. Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чапяла́, ‑ы, ж.
1. Жалезны кручок з ручкай для падымання і пераносу скаварады. [Зося] спрытна выхапляе чапялою з печы скавараду. Крапіва.
2. перан. Зневаж. Пра высокага, няўклюднага чалавека. Дзе ж Кузьма? Куды падзеўся?.. Дзе ты, злыдзень касавокі? Хоць бы хто, як змёў віхор. Чапяла старая толькі Крадкам выпаўзла на двор. Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ла́яцца, лаюся, лаешся, лаецца; заг. лайся; незак.
1. Гаварыць грубыя, абразлівыя, лаянкавыя словы. Лаяцца апошнімі словамі. □ — Каб цябе гром! Злыдзень бязногі! — лаяўся Ёсіп, выціраючы рукавіцай крысо ватоўкі. Дуброўскі.
2. з кім і без дап. Зневажаць адзін аднаго грубымі абразлівымі словамі; сварыцца. — Закаханыя лаюцца — толькі мілуюцца, — паспрабаваў пажартаваць Алег. Шыцік. Антось.. два дні з Ганнай лаяўся, а на трэці — ужо хацеў падаваць на яе ў суд. Скрыпка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
каха́нак, ‑нка, м.
Разм.
1. Любы, каханы (у 2 знач.). Той вясною дзяўчына чакала, Што з паходу каханак прыйдзе, Вясну радасна так загукала, А каханка... забіў якісь злыдзень. Чарот.
2. Тое, што і палюбоўнік. — Мой адзін знаёмы вось так ажаніўся. А ў жонкі дружок патайны быў. Выпусцілі яго з турмы, ён адразу да яе. Ёй, вядома, ніякага сэнсу не было кідаць майго знаёмага, а каханак не адступаўся. Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Недаве́рак ’той, хто не верыць’ (Бяльк., ТСБМ): Niedawierki każuć, szto czerwiaka zubatocza niema na świeci (Пятк. 2), ’дысідэнт, не адной веры’ (Нас.), недавя́рак ’недаверлівы чалавек’ (Сцяц.), ’злыдзень, прахвост’ (дзярж., Нар. сл.), укр. недові́рок ’рэнегат; малаверны’, польск. niedowiarek ’няверны, ерэтык, адшчапенец; няверуючы, атэіст; малаверны чалавек’. Здаецца, што тут аб’ядналіся розныя па паходжанню словы; адны з іх утвораны ад не давяраць або з больш ранняга спалучэння не да веры (польск. nie do wiary) ’цяжка паверыць’, якія маглі з’явіцца самастойна ў кожнай з моў, іншыя запазычаны з польскай мовы, куды, як мяркуецца, трапілі з чэш. nedověrek ’ерэтык, адступнік’ (параўн. Урбаньчык, ZPSS, 1988, 457).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Накаса́цца ’навязацца, прычапіцца’ (Гарэц., Бяльк., Сцяшк. Сл., Юрч., Шн., Рам.), сюды ж на́кась ’назола’ (Яўс.), на́касць ’няшчасце, бяда’ (Сцяшк. Сл.), накаснік ’злыдзень’ (Полымя, 1980, 8, 253); параўн. таксама накасні́ць ’адабраць сілы’ (Сл. ПЗБ). Гл. касны ’дрэнны’, якое суадносяць з рус. касть ’свавольства, паскудства’, ’дрэнь, брыдота’ і інш., што, паводле Трубачова (Эт. сл., 9, 158), узыходзіць да прасл. дыял. *kastь, параўн. накасціць ’паскудзіць, брудзіць’ (Нас.). Параўн. таксама касі́цца ’спраўляць гулі’: Касяцца чорты у Радзіцком болоці (ТС). Не выключана, што дзеяслоў накасацца суадносіцца з рус. касаться ’дакранацца’, параўн. асабліва адкасацца ’адвязацца, адчапіцца’, гл. адкасывацца; у такім разе, магчыма, што пералічаныя вышэй словы могуць мець рознае паходжанне: словы са значэннем ’навязвацца, надаядаць’ належаць да *kasati (sę), што чаргуецца з часаць (Бернекер, 1, 491; Фасмер, 2, 206), астатнія да *kastь, што звязана з *kostь (Трубачоў, Эт. сл., 9, 157), гл. касці́ць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
спусто́шыць, ‑шу, ‑шыш, ‑шыць; зак., каго-што.
1. Зруйнаваць, разбурыць, панесці матэрыяльныя страты. За гэты час .. вайна спустошыла ўсё, а жонку .. [чалавека] спалілі разам з домам. Караткевіч. [Ванэдык:] — Спустошыў жа злыдзень усё, адно вуголле ды бітую цэглу пакінуў. Кулакоўскі. // Разм. Давесці да галечы, беднасці; абабраць. [Карны атрад] арудаваў шмат дзён і выехаў пасля ўжо таго, калі спустошыў і ажабрачыў людзей. Чорны. // перан. Пазбавіць маральных сіл. зрабіць няздольным да актыўнага, творчага жыцця. [Лена:] — Не .. [Мікалай], а нехта чужы, нядобры. Госпадзі, .. як ён сябе спустошыў. Скрыган. Спрэчка з Віктарам спустошыла мяне. Савіцкі.
2. Зрабіць неўрадлівым (пра глебу); ператварыць у пустку. Снарады і бомбы ўсю .. [зямлю] перарылі, спустошылі, пакрылі чорнымі ды ржавымі выпалінамі. Мележ. [Бабуля:] — Трэці дзень не ем я. Гарачыня спустошыла нам землі. Дубоўка.
3. Разм. Знішчыць, звесці са свету. Спустошыць запасы. □ [Кулак Чыкілевіч] думаў аб розных бяздонных правалах зямлі, дзе калгасы асталююцца, аб заразе, якою б можна было б спустошыць усю скаціну ў калгасе. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
парэ́заць, ‑рэжу, ‑рэжаш, ‑рэжа; зак., каго-што.
1. Параніць чым‑н. вострым, абрэзаць. Адной рукой і галавой .. [Таццяна] ударыла ў раму, выбіла яе і выскачыла на вуліцу. Аб шкло парэзала лоб, руку і ногі. Шамякін. — Кінь гэтае шкло, твар парэжаш. — Дзяўчынка прытуліла шкло да грудзей. Чорны.
2. Нарэзаць, разрэзаць на часткі. Парэзаць хлеб. □ [Настаўніца] пароўну падзяляла цукеркі на ўсіх, парэзала торг на роўныя часткі, пачала наліваць чай. Няхай. // перан. Падзяліць, раздзяліць. Да апошняй ніткі абабраў ён [пан] вёску, Нават луг парэзаў, злыдзень, на палоскі, Каб садраць з прыгонных большыя аброкі. Бажко. // Папілаваць. [Грачова:] — З шафёрам Парэмчыкам цэлую машыну дроў яму парэзала. І ўсім у двары па ваду, дурненькая, бегае... Ракітны.
3. Зарэзаць, забіць усё, многае або ўсіх, многіх. Напрадвесні прыйшлі немцы. Хлеб увесь з магазінаў і свірнаў забралі, скаціну парэзалі. Жычка.
4. перан. Спаласаваць, зрэзаць, змаршчыніць. Відзён і калючы дрот белых, а за ім тры лініі акопаў парэзалі зямлю. Барашка. Ён быў немалады ўжо, гэты касманаўт — глыбокія маршчыны парэзалі твар і лоб. Шыцік.
5. перан. Намнога, у многіх месцах скараціць (пра артыкул, нарыс і пад.). Аднак што атрымалася? У другой карэктуры нарыс нехта — пакрамсаў і парэзаў. Нават не толькі парэзаў. Усе першыя абзацы... выкінуты. Грамовіч.
6. і без дап. Рэзаць некаторы час.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нягоднік, нікчэмнік, мярзотнік, вылюдак, вырадак, ліхадзей; недавярак, паршывец, паскуднік, паскуда, поскудзь, брыда, брыдота, паганец, падла, падлюга, падлюка, шэльма, гіцаль, акаянец, абармот, плюгавец, прахвост, гад, гадасць, нелюдзь, латрыга, дзяржыморда, сволач, свалата, злыдзень, жываглот, псяюха, псялыжнік, падкалоднік (разм.); зараза, цаца, злодзей, разбойнік, пачвара, халера, чорт, звер, сабака, сука, псіна, гніда, змей, скула, дэгенерат, азіят, езуіт (лаянк., перан.) □ лысы чорт, сукін сын
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)