Пералу́пы (пырылу́пый) ’пярэсты’ (брэсц., ЖНС). Да пера- і лупі́ць (гл.) — ад апошняга ўтварэнне луп‑(ы) набыло значэнне ’вынік пасля біцця ці аблуплівання, здзірання скуры, шалупіння — пасы, пісагі’. Параўн. укр. закарп. перелу́пий ’раздзелены напалам’, ’двухколерны’, перелупи́ти ’пераламаць’ і польск. przełup ’адламаны кавалак, злом’.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
сломи́ть сов., прям., перен. злама́ць;
◊
сломя́ го́лову на злом галавы́; (стремглав) стрымгало́ў;
бро́ситься сломя́ го́лову кі́нуцца стрымгало́ў (кулём);
 Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс) 
скрут,
У выразе: на скрут (злом) галавы — не думаючы, безразважна, неабачліва. [Куксёнак:] — Іншы раз цвярозы чалавек нізавошта не пойдзе на рызыку, а выпіўшы, ён табе на скрут галавы пойдзе. Сабаленка. Кінуцца вось так у кусты на скрут галавы і бегчы, .. куды глядзяць вочы, абы .. не ісці да таго невядомага і страшнага Шылахвоста. Сачанка.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
ска́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.
1. Хуткая язда на кані; хуткі бег каня. На Міхаліне былі нагавіцы і дзве паласы з шатландкі, што ўтваралі нібы сукенку. Сапраўдны строй для скачкі не на жыццё, а на смерць, на злом галавы. Караткевіч.
2. звычайна мн. (ска́чкі, ‑чак). Спаборніцтвы на верхавых конях. Скачкі з перашкодамі. □ Ці помніце вы, як апісаны ў рамане [«Анна Карэніна»] скачкі? Асіпенка.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
Скру́так 1 ‘звязка пачэсанага льну, лыка і г. д.’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Сцяшк., Шатал., Сл. ПЗБ, Інстр. 3), ‘здор, скручаны рулонам’ (Сл. ПЗБ), скру́тка ‘скрутак’ (Сл. ПЗБ), скру́цень ‘скрутак лазовай кары’ (ТС), гіперкарэктнае скрю́тык ‘скрутак’ (Бяльк.). Да скруціць < круціць з суф. ‑ак; аналагічна ў іншых славянскіх мовах; параўн. укр. скру́ток, скру́тень, рус. скру́так ‘тс’.
Скру́так 2 ‘няшчасце’ ў выразе: каб на цябе скрутак (бяроз., КЭС), скрут ‘злом, скон’ (Барад.); параўн. у Янк. БФ.: на скрут галавы ‘небяспечна, бязглузда рабіць што-небудзь’. Да скруціць < круціць (гл.); таксама ўкр. скру́та ‘цяжкае становішча’, рус. дыял. скру́тно ‘цяжка’.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
здо́рава, прысл.
Разм.
1. Добра, умела, па-майстэрску. Зроблена здорава.
2. Вельмі моцна. — І здорава ж бухаюць [гарматы] — ціха прамовіў Раман і сам сабе паківаў галавою. Колас. Асабліва здорава, зусім па-хатняму, пахла ў зямлянцы цыбуля. Брыль.
3. у знач. вык. Вельмі, надзвычай добра. — Ох, і здорава ж! Глядзіш, а ў цябе ад захаплення аж дух займае. Ракітны. — Вось гэта здорава! — не вытрымаў Рухавіты. — Значыць, самі рашылі змагацца са сваім злом? Корбан.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
панава́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. панаваць.
2. Улада, уладанне. У сатырычным часопісе «Маланка», які сістэматычна выходзіў з пачатку 1926 г.. высмейваліся самыя змрочныя бакі панавання польскіх памешчыкаў і буржуазіі. Палуян. Фашызм на злом галавы, з нахабнай і агіднай хваткай злачынца рваўся да панавання над светам.. Перкін.
3. Перавага. Калі гаварыць пра стыль К. Чорнага, дык першае, што кідаецца ў вочы, — гэта панаванне ў мастацкай фразе дзеяслова. Юрэвіч.
4. Кіруючае становішча каго‑н., галоўнае, значэнне.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
изло́м
1. злом, род. зло́му м.; (реки, дороги и т. п.) зало́м, -му м.; (поворот) заваро́т, -ту м.; паваро́т, -ту м.;
2. перен. надры́ў, -ры́ву м.;
душе́вные изло́мы душэ́ўныя надры́вы;
 Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс) 
цнатлі́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Маральна чысты; строгі ў маральных адносінах. Цнатлівыя пападзянкі выслухалі з цікавасцю дзякова паведамленне. Колас. На месца санітара.. [Тапурыя] паставіў прыгожую і цнатлівую князёўну з старадаўняга роду. Самуйлёнак. // Сарамлівы; далікатны. Эх, маладосць, маладосць! Якая ты няўрымслівая і смелая там, дзе трэба ісці на злом галавы — у баі і ў працы. І якая ты баязлівая, цнатлівая ў чалавечых пачуццях, ты іх чамусьці часам хаваеш ад самое сябе. Сабаленка. Дый шчасце не любіць, каб пра яго ведалі многія, яно цнатлівае да палахлівасці. Сачанка.
2. Які не страціў нявіннасці.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
зло, ‑а, н.
1. Усё нядобрае, шкоднае, благое; проціл. дабро. [Закон] паказвае рабіць дабро і пазбягаць зла, імкнуцца да мірнага жыцця, не парушаючы спакою другіх. Алексютовіч. Уладзімір Ільіч папярэджваў аб небяспецы шавінізму, нястомна заклікаў да самай рашучай барацьбы з гэтым злом. «Полымя». // Бяда, няшчасце. Знайсці забойцу, гада-звера, Што прычыніў такое зло. Колас.
2. Разм. Пачуццё незадавальнення; злосць, гнеў. Зло ўзяло.
•••
На зло (злосць) каму — так, каб даняць, раззлаваць каго‑н., зрабіць непрыемнасць каму‑н. [Анісся] на зло [брату].. пайшла за Сяргея. Лынькоў.
Непраціўленне злу насіллем гл. непраціўленне.
Як на зло (злосць) — не ў час, не к месцу, не тады, калі трэба. Раптам зверху на яго Шухнула салома. Як на зло, сама сабой З’ехала ахапкам. Гілевіч.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)