Прыцінь1, прыціня ’быстрыня (у рацэ)’ (Ласт.). Да прыць, прыткі (гл.).

Пры́цінь2зеніт’: у сам прыцінь сонца (Ласт.). Відаць, як і пры́цін ’кульмінацыя’ (Ласт.), да прыціна́ць (гл.), параўн. рус. прити́н ’мяжа руху, пункт стаяння’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мерыдыя́н, ‑а, м.

У геаграфіі — уяўная лінія, якая, праходзячы па паверхні Зямлі, злучае абодва полюсы і перасякае экватар пад прамым вуглом.

•••

Магнітны мерыдыян — вертыкальная плоскасць, якая праходзіць праз магнітную вось стрэлкі ў дадзеным месцы зямной прасторы.

Нябесны мерыдыян — вялікі круг нябеснай сферы, які праходзіць праз полюсы свету і зеніт, адкуль вядзецца назіранне.

[Ад лац. meridianus — паўдзённы.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пры́тны ’круты, стромкі, адхоністы’ (Варл., Сцяшк., Ласт., Мат. Гом.), ’хуткі, праворны’ (Нас., Бяльк.), ’упарты, непаслушны’ (Ласт.), сюды ж пры́тна ’хутка, жвава’ (Нас.), ’моцна, шчыльна; тэрмінова; старанна, уседліва; вельмі неабходна’ (Нас., Юрч., Сцяшк., Жд. 3, ЛА, 5), прытно́м ’непасрэдна, адзін за адным, запар’ (ТСБМ, Касп., Стан.; беласт., Бел.-польск. ізал.), ’вельмі часта’ (Янк. 1; ст.-дар., Жыв. НС), пры́тня ’строма, круча’, пры́цінь, пры́ціня ’тс’: у сам пры́цінь сонца (пра сонца ў зеніце) (Ласт.), прыці́нзеніт’ (Стан.). Відаць, утварэнне з ‑n‑ суфіксацыяй: *prytъnъ(jь) або *pritьnъ(jь), што да *prъtiti, гл. пры́ткі, пры́тыць. Магчымы ўплыў іншых асноў, параўн. рус. дыял. при́тмом ’раптоўна, хутка’, якое Люканен (Восточнослав., I, 119) узводзіць да прасл. *pritь‑mo ад *pri‑tęti (< *tęti ’рэзаць’, гл. цяць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)