пацяша́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак.

1. чым і без дап. Забаўляцца, весяліцца.

Вакол было прыгожа, дзеці пацяшаліся.

П. рыфмамі.

2. з каго-чаго. Здзекавацца, кпіць з каго-, чаго-н.

П. з дзівака.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заглумля́ць

‘здзекавацца з каго-небудзь, крыўдзіць, нявечыць словам каго-небудзь, кепска абыходзіцца з кім-небудзь, чым-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. заглумля́ю заглумля́ем
2-я ас. заглумля́еш заглумля́еце
3-я ас. заглумля́е заглумля́юць
Прошлы час
м. заглумля́ў заглумля́лі
ж. заглумля́ла
н. заглумля́ла
Загадны лад
2-я ас. заглумля́й заглумля́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час заглумля́ючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

здзек, -у, мн. -і, -аў, м.

1. гл. здзекавацца.

2. Злая, зневажальная насмешка, а таксама зневажальны ўчынак ці паводзіны ў адносінах да каго-, чаго-н.

Зносіць здзекі ад каго-н.

|| прым. здзе́клівы, -ая, -ае.

Здзеклівая ўсмешка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

измыва́ться (над кем, чем) несов., разг. здзе́кавацца (з каго, чаго).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

улюлю́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Глуміцца, здзекавацца з каго‑н. Мы з Петрусём улюлюкалі і свісталі .. [Тані] ўслед, і яна цэлымі днямі не паказвалася з дому. Місько.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Нару́га ’ўпартасць, свавольства, непаслухмянасць’ (Нас., Грыг., Гарэц.), ’здзек, насмешка’ (Гарэц., Бяльк., Яўс., Юрч., Сцяшк. Сл.), ’вупар’ (Нас.), ’назола’ (круп., Макар.), на нару́гу ’на зло, насуперак’ (Рам., Растарг.), укр. нару́га ’здзек, насмешка, ганьба’, рус. нару́га ’лаянка, здзек, абраза’, серб.-харв. дыял. nāruga ’пачвара, вырадак’. Назоўнік ад наругацца ’насміхацца, здзекавацца, дражніцца’, ’рабіць наперакор’ (Нас., Гарэц., Бяльк., Жд. 2, Яўс., Сл. ПЗБ), ’надаядаць’ (мядз., ул. інф.), роднаснага укр. наругува́тися ’закранаць, зачапляць’, рус. наруга́ться ’здзекавацца; рабіць наперакор’, польск. narągać się ’наздзекавацца, насмяяцца’, славен. narȏgati se ’здзекавацца’, серб.-харв. нару́гати се ’здзекавацца, насміхацца, зневажаць’. Усё да *rǫgati ’сварыцца, здзекавацца’, гл. руга́цца, руга́ць, для якога Мяркулава (Этимология–1976, 97) дапускае першапачатковае значэнне ’абражаць, зневажаць словам і дзеяннем’, параўн. балг. наръ́гам ’парнуць, кальнуць’ і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Куя́ ’злосная жанчына’ (ТС). Параўн. каяцца (гл.) ’здзекавацца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перакандры́чыць (пірікандры́чыць) ’пазнішчаць’ (Юрч. СНЛ). Гл. кандры́чка, параўн. смал. кандричить ’мучыць, здзекавацца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

папаздзе́кавацца, ‑куюся, ‑куешся, ‑куецца; зак., з каго-чаго.

Разм. Здзекавацца доўга, неаднаразова. [Блецька:] — Колькі Гальвас папаздзекаваўся некалі з мяне, .. і колькі бывала каштавала грошай і здароўя дастаць у гэтага магната зямлі! Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

глумі́цца, глумлю́ся, глу́мішся, глу́міцца; незак. (разм.).

1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Марна траціцца, псавацца.

Цяжка глядзець, як глуміцца дабро.

2. з каго-чаго. Здзекавацца, кпіць, насміхацца.

Г. з дзіцяці.

|| зак. зглумі́цца, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., зглу́міцца; зглу́млены (да 1 знач.).

|| наз. глум, -у, м. і глумле́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)