здзе́кавацца, -куюся, -куешся, -куецца; -куйся; незак., з каго-чаго.

1. Мучыць, катаваць каго-н.

З. з людзей.

2. Злосна, зняважліва высмейваць, абражаць каго-, што-н., кпіць з каго-, чаго-н.

Недаравальна з. з чалавека.

|| наз. здзек, -у, м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

здзе́кавацца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. здзе́куюся здзе́куемся
2-я ас. здзе́куешся здзе́куецеся
3-я ас. здзе́куецца здзе́куюцца
Прошлы час
м. здзе́каваўся здзе́каваліся
ж. здзе́кавалася
н. здзе́кавалася
Загадны лад
2-я ас. здзе́куйся здзе́куйцеся
Дзеепрыслоўе
цяп. час здзе́куючыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

здзе́кавацца (з каго, чаго) несов. издева́ться (над кем, чем), измыва́ться (над кем, чем), глуми́ться (над кем, чем)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

здзе́кавацца, ‑куюся, ‑куешся, ‑куецца; незак., з каго-чаго.

1. Мучыць, катаваць каго‑н. Здзекаваўся [пан] з людзей, забіваў іх бізунамі і такія вытвараў штукі, што ўрэшце і зямлі цяжка стала насіць яго. Колас. На вачах у маці здзекаваліся з Валодзі, паласуючы гумавымі бізунамі худзенькае хлапчукова цела. Новікаў.

2. Груба, зняважліва высмейваць, абражаць каго‑, што‑н.; кпіць з каго‑, чаго‑н. Славік, зразумеўшы, што.. [Маша] знарок здзекавалася з яго, надзьмуўся, ужо зусім сур’ёзна думаючы, як бы ёй адпомсціць. Шамякін. Даніка ў Галынцы не любілі толькі Палуянавы хлопцы. І здзекаваліся яны з яго нядоўга, пакуль ён не «ўвабраўся ў сілачку». Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папаздзе́кавацца, -куюся, -куешся, -куецца; -куйся; зак., з каго-чаго (разм.).

Здзекавацца доўга, неаднаразова.

Беднае хлапчанё, папаздзекаваліся з яго людзі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тыра́ніць, -ню, -ніш, -ніць; незак., каго (што).

Мучыць каго-н., здзекавацца з каго-н.

Ён тыраніў нават сваіх родных.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

издева́ться несов. здзе́кавацца (з каго, чаго).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

здзе́каванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. здзекавацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шпыня́ць

‘кпіць, здзекавацца з каго-небудзь (шпыняць каго-небудзь)’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. шпыня́ю шпыня́ем
2-я ас. шпыня́еш шпыня́еце
3-я ас. шпыня́е шпыня́юць
Прошлы час
м. шпыня́ў шпыня́лі
ж. шпыня́ла
н. шпыня́ла
Загадны лад
2-я ас. шпыня́й шпыня́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час шпыня́ючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

глуми́ться несов. здзе́кавацца, кпіць, глумі́цца (з каго, чаго);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)