Скапе́ць (skapieć) ‘сціснуцца, зменшыцца, захірэць, згінуць’: skapièŭ, jak skvarka (Федар. 4). Параўн. польск. skapieć, skapać ‘змарнець, апасці, згінуць’. Да прасл. *kapěti, якое Трубачоў (ЭССЯ, 9, 146) рэканструюе на падставе польск. kapieć ‘змяншацца, скарачацца, убываць, прападаць, чэзнуць’, што суадносіцца з *kapati (гл. ка́паць). Сюды ж адпаведныя балг. ска́пя ‘згніць, распасціся’, дыял. ска́па ‘данасіць адзенне, парваць’, макед. скапезгінуць, распасціся; загінуць, прапасці’, серб.-харв. skȁpatiзгінуць, загінуць’, славац. skapaťзгінуць, здохнуць, знікнуць’, укр. ска́па́тися ‘знікаць, гінуць’ (лічыцца запазычаннем з польскай ці славацкай, гл. ЕСУМ, 5, 265). Развіццё значэння ‘капаць’, ‘ападаць, выцякаць кропля за кропляй’ (Брукнер, 217). Пра перыферыйнасць слова на Беларусі сведчыць замена выразу skapièŭ, jak skvarka выразам skipièŭ, jak skvarka (Федар. 4), што адлюстроўваюць спосаб спажывання сала на Палессі, параўн. плеска́ць сало на рожну́ на огне́ — дзе́ржыць лу́сту хле́ба і ка́пае тым са́лом (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

на́скі, займен. прыналежны.

Уст. Наш (у 1 знач.). [Старшыня сходу:] — Дык вось, грамадзяне, каб ведалі ў горадзе ўсе наскія крыўды і скаргі, трэба, грамадзяне, усё сказаць таварышу дакладчыку... Галавач. Наскія дарогі, наскія пуціны У пясках не знікнуць, у пясках не згінуць. Глебка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пратану́ць (у лаянцы) ’згінуць, прапасці, утапіцца’ (Шат.). З патануць з заменай прыставак па‑ на пра- (пад уплывам прапасці?).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мухну́ць ’прапасці’ (зэльв., Сцяшк. Сл.). Відаць, да му́ха (гл.). Параўн. выраз згінуць, як муха, г. зн. ’вельмі хутка прапасці’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Спры́ндзіццазгінуць, загінуць’ (Скарбы; шчуч., З нар. сл.; Сл. ПЗБ), ‘згарнуцца, скруціцца’ (Сцяшк. Сл.), сюды ж spryndziło dziasna (Арх. Федар.) з няясным значэннем. Параўн. прындзіцца (гл.). Несумненна, экспрэсіўнае ўтварэнне з шырокім спектрам значэнняў, што абцяжарвае вызначэнне зыходнага. Запісанае Развадоўскім спіры́нджыць у складзе кляцьбы са значэннем ‘каб цябе спёрла!’, суаднесенае з літ. sprę́sti ‘рашаць’, прызнаецца Лаўчутэ (Балтизмы, 149) недастаткова аргументаваным балтызмам. Магчыма, экспрэсіўны варыянт з назалізацыяй да спры́ціццазгінуць, памерці’ (Сцяшк. Сл.), гл. спрыта.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кля́кнуцьзгінуць, страціцца’ (Сл. паўн.-зах.). Укр. клякнути ’замерзнуць, задубець, засохнуць’, рус. клякнуть ’тс’, клёкнуть ’змарнець’. Параўн. літ. klękli ’гусцець, замярзаць’. Фрэнкель (268) параўноўвае гэта літоўскае слова з рус. клёк (гл. клёкъ). Суадносіны ўсходнеславянскіх і літоўскіх форм няясныя.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скруціцца ‘скурчыцца, згарнуцца’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ), ‘пакалечыцца’ (Сцяшк. Сл.), ‘звіцца, скруціцца’ (ТС), ‘упасці мёртвым, згінуць’ (Скарбы, Варл., ТС), ‘ашалець’ (Пятк. 2, Ян., Сцяшк. Сл.), ‘кінуцца ў гулі; звязацца з дрэннай кампаніяй’ (Мат. Гом., Ян.). Да круціць (гл.) у розных значэннях.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ля́скавіца1 ’смерць’ (Растарг.). Да ля́скаць, ля́снуцьзгінуць’ (гл.). Аб суфіксе ‑авіца гл. Сцяцко, Афікс. наз., 82.

*Ля́скавіца2, ля́сковіца ’маланка’ (ТС) — паводле ўдараў грому — да ля́скаць (гл.). Параўн. таксама ляската́ць ’моцна грымець і бліскаць’. Не выключана магчымасць утварэння гэтай лексемы з бліскаві́ца ’маланка’ (Сл. ПЗБ) пры кантамінацыі з ля́скаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Струбі́ць ‘прагна з’есці, патраціць, змарнаваць’ (ТСБМ), ‘згубіць, знішчыць’, струбі́ццазгінуць, прапасці’ (ТС), ‘спаліць, знішчыць’ (ПСл), струбі́ць ‘спаліць’ (Мат. Гом.), струбы́ты ‘падзець, згубіць’ (Клім.), стру́быты экспр. ‘знішчыць’ (Сл. Брэс.). Відаць, экспрэсіўны дзеяслоў, вытворны ад трубіць (гл.) < труба; параўн. трубі́ць ‘прагна есці і піць’ (Нас.); не выключана другасная сувязь з рус. истреби́ть ‘знішчыць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ля́снуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

1. Аднакр. да ляскаць.

2. каго і па чым. Нанесці ўдар рукой па твары, целе. Ступіўшы крок наперад, Лена раптам штосілы ляснула Віктара па шчацэ. Ваданосаў.

3. перан. Разм. Прапасці марна; загінуць, згінуць. [Рахункавод:] — Дарэмная праца — усё пойдзе ў кастрыцу.. Столькі дабра і працы ляснула! Столькі надзей! Васілевіч. Дарма немцы спраўлялі ўрачыстасць.. Чыгуначны мост .. зноў узляцеў у паветра. Ды так, што ляснуў цэлы эшалон з жывой сілай і ўзбраеннем. Сабаленка. — Скора [зімняя] дарога зусім лясне, калі мароз не падхопіцца, — зазначыў Андрэй. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)