згі́нуць, -ну, -неш, -не; згінь; зак.

Знікнуць, прапасці.

Згінь з маіх вачэй!

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

згі́нуць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. згі́ну згі́нем
2-я ас. згі́неш згі́неце
3-я ас. згі́не згі́нуць
Прошлы час
м. згі́нуў згі́нулі
ж. згі́нула
н. згі́нула
Загадны лад
2-я ас. згі́нь згі́ньце
Дзеепрыслоўе
прош. час згі́нуўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

згі́нуць сов. пропа́сть, сги́нуть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

згі́нуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

Знікнуць, прапасці. Дзень няма козліка, другі няма, цэлы тыдзень няма. Мы ўжо так і падумалі, што ён згінуў назаўсёды. Брыль. // Перастаць існаваць у выніку разбурэння, знішчэння. Дзе была адна пустыня — Елкі ды бярозкі, — Поле будзе, пушча згіне, Стануць хаты, вёскі. Купала. // Загінуць, памерці. Лепей згінуць у змаганні за сваю волю, за права будаваць сваё жыццё па-свойму, чым прызнаць панскую ўладу і панскую волю. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

згі́нуць разм. verschwnden* vi (s); mkommen* vi (s) (памерці); verlren ghen* (прапасці);

згінь! verschwnde!; verdfte! (груб.)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

сги́нуть сов., разг. згі́нуць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сги́бнуть сов., уст., прост. згі́нуць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кля́кнуць

згінуць, страціцца; змерзнуць, задубець, засохнуць’

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. кля́кну кля́кнем
2-я ас. кля́кнеш кля́кнеце
3-я ас. кля́кне кля́кнуць
Прошлы час
м. кля́кнуў кля́кнулі
ж. кля́кнула
н. кля́кнула
Загадны лад
2-я ас. кля́кні кля́кніце
Дзеепрыслоўе
прош. час кля́кнуўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ля́снуць, -ну, -неш, -не; -ні; зак.

1. гл. ляскаць.

2. каго і па чым. Ударыць рукой па твары, целе.

Л. па плячах.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Прапасці марна, згінуць (разм.).

Усё нажытае раптам ляснула.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ізгі́нуць ’прапасці’ (Нас., Касп.), ’быць украдзеным’ (Нас.); параўн. рус. дыял. изги́нуть ’знікнуць, прапасці’, ’згінуць’, ст.-рус. изгинутизгінуць, загінуць’, ’адпасці, знікнуць’. Гл. згінуць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)