гарбава́ты, ‑ая, ‑ае.

Трохі сагнуты; злёгку згорблены. Гарбаватая фігура. Гарбаваты нос. □ Відаць, як падаюць.. сукаватыя дубы, гарбаватыя бярозы, асіны. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ацёчны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да ацёку.

2. Які мае ацёк, ацёчнасць. Ацёчныя ногі. □ Згорблены, з нездаровым, ацёчным тварам, выціраючы рукі кашлатым ручніком, [доктар] падышоў да раненага. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паго́рблены, ‑ая, ‑ае.

Які пагорбіўся, згорблены, сагнуты. Пагорбленыя хаты. □ Раніцай.. [Алёшка] валокся з санкамі на станцыю і адтуль цягнуў да казармаў цяжкія чамаданы, ранцы і торбы пагорбленых з марозу фрыцаў. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

суту́лы, ‑ая, ‑ае.

Разм. З крыху сагнутай спінай і высунутымі паперад плячамі; згорблены. [Усцін] стаяў, паныла апусціўшы галаву, высокі; трохі сутулы, збянтэжаны. Марціновіч. На парозе хаты з’явілася высокая, крыху сутулая постаць дзядзькі Вінцука. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Суту́лы ’пахілы, згорблены’ (ТСБМ, Некр. і Байк., ТС), ’магутны’ (Вруб.), сюды ж су́тулаваты, сутулава́сты, суту́лісты ’прыгорблены’ (Сл. ПЗБ); укр. суту́лий, рус. суту́лый ’тс’. Утворана пры дапамозе прыст. су- ад асновы тул‑, параўн. тулава, туліцца, гл. Фасмер, 3, 811; ЕСУМ, 5, 485. Значэнне ’магутны’, відаць, на базе ’прысадзісты, каржакаваты’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пахі́л ’пакатая паверхня, схіл, нахіл’ (ТСБМ), пахі́лы, похі́лы ’нахілены, сагнуты, згорблены’, ’хваравіты’, ’пакаты’ (ТСБМ, Нас., Др.-Падб., Яруш., Касп., Сл. ПЗБ, ТС). Да па‑ (< прасл. po‑) і хі́лы, хілі́ць < прасл. xylъ(jь). Сюды ж пахіна́ць, нахіна́цца ’нагінацца, нахіляцца’ (Нас., Яруш., Др.-Падб.), пух. нахіну́цца ’пахіснуцца’ (Сл. ПЗБ). Параўн. польск. chynąć ’нахіляць’, ochynąt się ’патануць, апусціцца’, рус. пск., цвяр. хи́нуться ’нахіляцца’ (Фасмер, 3, 238).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прыго́рблены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад прыгорбіць.

2. у знач. прым. Згорблены, ссутулены (ад старасці, немачы); крыху сагнуты. Па высокай прыгорбленай постаці прафесар Галынскі адразу пазнаў Ягуплу. Галавач. Жылісты, прыгорблены, .. [сын], як заведзены, кружыўся на падворку, мільгаў палатнянымі штанамі. Ракітны. На [біле] свайго воза сядзеў мужчына з тоўстым, трохі прыгорбленым носам. Арочка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скукарэ́чанызгорблены’ (Яўс.), скукару́чыцца, скукарэ́чыцца ‘згорбіцца, сагнуцца’, зняваж. ‘памерці (у курчу)’ (Нас.), скакаручыць ‘сагнуць’ (Наша слова, 1992, 19 жн.), скукарэ́жыць ‘скруціць, сагнуць’ (Барад.), Апошняе падобна на скаро́жыць (гл.), аднак, хутчэй за ўсё, тут азванчэнне зычнага ў зыходным кукарэ́чыцца ‘горбіцца, каробіцца, корчыцца’ (Нас., Касп.), якое Трубачоў (ЭССЯ, 13, 88–89) узводзіць да прасл. *kukurъ ‘горб’, вытворнага з ‑r‑ суфіксацыяй ад *kuka ‘крук’, параўн. кука2 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ссуту́лены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад ссутуліць.

2. у знач. прым. Згорблены, сагнуты (ад старасці, хваробы і пад.). Бацька выйшаў са двара і рушыў цераз вуліцу. Сняжынкі адразу забялілі чырвоны верх яго папахі, пагоны на плячах, шэры шынель на ссутуленай спіне. Шамякін. — Не шкада і лапцей, — разважаў Гашэнка, ідучы за высокім, ссутуленым Кавалёвым. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сагну́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад сагнуць.

2. у знач. прым. Складзены пад вуглом у суставе (пра канечнасці). Баец ужо спаў, шырока раскінуўшы рукі з сагнутымі пальцамі. Федасеенка. // Які прымае дугападобную форму пры згінанні. Толькі на астраўку між кустоў мільгалі іх [хлопцаў] сагнутыя спіны. Няхай. // Скрыўлены, згорблены. Супроць брамы гэтага доміка сядзела сагнутая худая жанчына сярэдніх гадоў. Бядуля. // Пахілены (пра дрэва, расліны). Сагнутая вярба. // Пагнуты. Сагнутая бляшанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)