збо́рны, -ая, -ае.

1. Які з’яўляецца месцам збору каго-н.

З. пункт.

2. Які складаецца з аб’яднаных у цэлае разнародных частак.

Зборная каманда (у спорце: з лепшых ігракоў розных каманд).

3. Састаўлены з асобных гатовых дэталей, элементаў; заснаваны на прымяненні такіх дэталей.

З. дом.

Зборныя канструкцыі.

Зборнае домабудаўніцтва.

4. Абагульнены, які адносіцца да многіх.

З. літаратурны вобраз.

5. У граматыцы — які абазначае сукупнасць прадметаў ці асоб, што ўспрымаюцца як адзінае цэлае.

Зборныя назоўнікі.

|| наз. збо́рнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

узвы́шша, ‑а, н.

1. Узгорыстая або даволі высокая мясцовасць, якая ўзвышаецца над наваколлем. Арабіна стаяла на ўзвышшы, і ад яе да хаты полем вілася сцяжынка. Чорны. Нейкі час мы моўчкі суправаджаем .. [дзеда Хведара] вачыма, потым бяром рыбалоўныя снасці і ідзём да пазелянелага куста вярбоўніку на ўзвышшы. Ігнаценка. // У геаграфіі — гарыстая або ўзгорыстая мясцовасць, якая падымаецца над узроўнем мора больш як на 200 метраў. Валдайскае ўзвышша. Мазырскае ўзвышша.

2. Тое, што і узвышэнне (у 2 знач.). Зборная была прасторная, як абора. Па процілежным яе канцы, на ўзвышшы, адгароджаным балясамі, стаяў вялізны стол, абіты зялёным сукном. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

По́суд, по́сыд, посу́док, по́судок, пасу́да, пасу́дак ’ёмістасць для розных, пераважна кухонных, патрэбаў, пасуда’ (ТСБМ, Бяльк., Нас., Шат., Сцяшк. Сл., Клім., ТС; бых., Янк. Мат.; рагач., Сл. ПЗБ), ’сельскагаспадарчае начынне і прыборы’ (Гарэц., Нас.), ’сасуд, ёмістасць’ (ТС), мн. л. по́суды ’пярэдні куток у хаце’ (Анім.), пасу́дзя ’драўляны посуд’ (лід., Сл. ПЗБ), пасу́дзіна ’асобны прадмет посуду’, ’драўляны сасуд’, ’любое сельскагаспадарчае начынне’ (ТСБМ, Мік., Нас., Шат., Касп.), сюды ж пасу́днік ’паліца для посуду’ (ТСБМ, Ян.), ’кухонны ручнік’ (Ян.). Параўн. укр. посу́да, по́суд ’посуд’, рус. посу́да ’тс’, славен. posȏda ’тс’, серб.-харв. pȍsuda ’посуд’, ’сасуд’, макед. посатка ’посуд’. Вытворнае ад прасл. *sǫdъ‑ пры дапамозе прыстаўкі *po‑, паводле Сноя (Бязлай, 3, 91; Сной₂, 549), зборная назва ў адносінах да *sǫdъ (гл. суды).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кама́нда, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

1. Кароткі вусны-загад камандзіра па ўстаноўленай форме. Аддаць каманду. □ Падпільнаваўшы калону варожых машын, [лейтэнант] падаў каманду: — Агонь! «Маладосць». Палку даюць каманду «смірна!» Панчанка. // Распараджэнне, загад, сказаныя коратка і ўладна. — Стукайце шафёру ў кабіну! — падала каманду Зіна. Кулакоўскі.

2. Камандаванне якой‑н. воінскай часцю. Першы, найлепшы ўзвод атрада, пад камандай.. Кеды пераправіўся на варожы бок Нёмана. Брыль. // Пра кіраўніцтва з боку каго‑н., над кім‑н., аб чыёй‑н. уладзе над кім‑н. — Не павінна тое гора над чалавекам каманду займець. Няхай яно і цяжкае, але трэба адолець яго... Лынькоў. Узваліўшы на сані невад, чалавек дванаццаць мужыкоў пад камандай Леўшуна паехалі на рыбу. Колас.

3. Невялікае вайсковае падраздзяленне, атрад, а таксама часова выдзеленая вайсковая часць спецыяльнага прызначэння. Каравульная каманда. Каманда падрыўнікоў. □ Кірылу падстрыглі і накіравалі ў вучэбную каманду, адкуль ён трапіў на фронт пад Баранавічы. Паслядовіч. // Асабовы састаў, экіпаж судна. Людзей тут [на буксіры] мала, каманда, уключаючы ўсіх — ад капітана да качагара, складаецца чалавек з дваццаці. Краўчанка. // Спартыўны калектыў. Валейбольная каманда. Зборная каманда.

•••

Далажыць па камандзе гл. далажыць ​1.

Як па камандзе — дружна, разам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Траста́ ‘прамая салома’ (Лекс. Бел. Палесся), ‘сцябло льну, канапель пасля мачэння, ляжання на лугах ці на льнішчы, з якога атрымліваюць валакно для пражы’ (ТСБМ, БелСЭ, 10), троста́ ‘саломка льну’: јак он нетʼорты (Уладз.); ‘кастрыца’ (Горбач, Зах.-пол. гов.); сюды ж траста́ ‘дранка’ (Сл. ПЗБ), ‘галлё’: масты памашчу з тонкае трасты (лоеў., Песні нар. свят, 28); трыста́ ‘водмель на возеры, парослая трыснягом або чаротам’ (Нік., Оч.), трасцё ‘трыснёг, чарот’ (Тур., Сл. ПЗБ), ст.-бел. тростье, тростие ‘трысцё’ (ГСБМ). Параўн. укр. треста́ ‘апрацаваная саломка льну, канопляў’ (паводле ЕСУМ, 5, 631 — з рускай мовы), рус. треста́ ‘сцябло каноплі ці льну пасля высушвання’, ‘чарот’, рус. пск. троста́, триста́зборная назва для балотных каленчатых раслін, трестье́, тростье́ ‘тс’, стараж.-рус. тростіе ‘зараснік трыснягу’: Игоръ‑князъ поскочи горностаемъ къ тростію (Слова аб паходзе Ігаравым); сюды ж, відаць, і ўкр. дыял. трі́ще ‘хмыз, дубцы’, а таксама балг. дыял. тр́с̥та ‘высякаць хмызняк і маладняк у высокім лесе’ (БД, 4, 146). Прасл. *trьsta Трубачоў (Ремесл. терм., 85) прапануе звязаць з *treskati (гл. трэск) з магчымым чаргаваннем, ‑sk‑/‑st‑, як у ​пускать — ​пустить (гл. пускаць, пусціць), параўн. траска́2, у такім выпадку рэалізуецца мадэль ‘раздзіраць’ — ‘плясці’ > ‘назва расліны, што ўжываецца для пляцення’ (Мяркулава, Очерки, 57), у тым ліку і назва іншых матэрыялаў для тых жа мэт. Сюды ж трасца́ ‘траста’ (ТС), якое з памяншальнай формы ⁺трастьца́ > трасцьца́ > трастца́.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)