прачаўрэ́ць
‘змарнець, зачахнуць, заняпасці’
дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне
| Будучы час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
прачаўрэ́ю |
прачаўрэ́ем |
| 2-я ас. |
прачаўрэ́еш |
прачаўрэ́еце |
| 3-я ас. |
прачаўрэ́е |
прачаўрэ́юць |
| Прошлы час |
| м. |
прачаўрэ́ў |
прачаўрэ́лі |
| ж. |
прачаўрэ́ла |
| н. |
прачаўрэ́ла |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
прачаўрэ́й |
прачаўрэ́йце |
| Дзеепрыслоўе |
| прош. час |
прачаўрэ́ўшы |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
учаўрэ́ць
‘змарнець, зачахнуць, заняпасці’
дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне
| Будучы час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
учаўрэ́ю |
учаўрэ́ем |
| 2-я ас. |
учаўрэ́еш |
учаўрэ́еце |
| 3-я ас. |
учаўрэ́е |
учаўрэ́юць |
| Прошлы час |
| м. |
учаўрэ́ў |
учаўрэ́лі |
| ж. |
учаўрэ́ла |
| н. |
учаўрэ́ла |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
учаўрэ́й |
учаўрэ́йце |
| Дзеепрыслоўе |
| прош. час |
учаўрэ́ўшы |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
зача́ўраць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм. Зачахнуць, змарнець. Зусім зачаўраў чалавек, аб’ехаў — што шкілет. Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
захире́ть сов., разг.
1. зача́хнуць, аслабе́ць;
2. (прийти в упадок) падупа́сці; заняпа́сці.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
усо́хнуць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -не; усо́х, -хла; зак.
1. Стаць цвёрдым ад высыхання.
Зямля ўсохла.
2. Зменшыцца ў вазе, аб’ёме ад высыхання.
Зерне ўсохла.
3. Засохнуць, зачахнуць.
Яблыня ўсохла.
|| незак. усыха́ць, -а́е.
|| наз. усыха́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
счэ́знуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
Разм. Зачахнуць, заняпасці. Людзі думалі, што Праксэда больш ніколі не акрыяе, гэтак і счэзне. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зачэ́знуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
Разм. Зрабіцца чэзлым; зачахнуць. Неяк ноччу прайшоў дождж, і ранкам яблыня, здавалася, акрыяла, ажыла... Неўзабаве яна зноў зачэзла, панурылася. М. Ткачоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
закажане́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Разм. Спыніць рост, трапіўшы ў неспрыяльныя ўмовы; зачахнуць, здрабнець. Цяля закажанела. □ — Не падкармілі, Параска, палетак у час, закажанеў лён, — сказала Васіліна, не хаваючы сваёй нездаволенасці. Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ссо́хнуць, -ну, -неш, -не; ссох, -хла; -ні; зак.
1. (1 і 2 ас. звычайна не ужыв.). Пра расліны: высахнуць, завянуць, загінуць ад неспрыяльных умоў.
Яблыні ссохлі.
2. перан. Стаць худым ад перажыванняў, турбот і пад., зачахнуць (разм.).
Ссохла дзяўчына з-за хлопца.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Страціць свежасць; сасмягнуць (пра вусны).
|| незак. ссыха́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз. ссыха́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
сча́ўраць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае і счаўрэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; зак.
Абл. Счахнуць, зачахнуць. — Не толькі снапок, а і нізкі калгасны паклон нашай навуцы, каб яна ніколі не адрывалася ад зямлі-маці, бо хто ад яе адарвецца, — змарнее, счаўрае, — па-філасофску зазначыў Васіль. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)