кро́хкі, ‑ая, ‑ае.

Які лёгка крышыцца, распадаецца на часткі; ломкі. Крохкі лёд. Крохкае дрэва. □ Вязалі снапы асцярожна: крохкая салома, калі моцна закручваць перавясла, ірвалася. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Наплоіць ’завіць’: наплоіць валасы́ (Бяльк.; полац., Нар. лекс.). Да плоіцьзакручваць, укладваць’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

завора́чивать несов., разг.

1. (изменять направление) заваро́чваць, паваро́чваць; (наведываться) збо́чваць;

2. (загибать кверху, назад) загіна́ць; закру́чваць; (подол, рукава) зака́сваць; (о штанинах — ещё) падка́сваць; (полы) захіна́ць;

3. (упаковывать) заго́ртваць; запако́ўваць; закру́чваць, укру́чваць; завіна́ць, захіна́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

завёртывать несов.

1. (обёртывать, упаковывать) заго́ртваць; запако́ўваць; закру́чваць, укру́чваць; завіна́ць, захіна́ць;

2. (загибая, приподнимать, сдвигать) зака́сваць, загіна́ць, захіна́ць;

3. (сворачивать в сторону) зваро́чваць, паваро́чваць, збо́чваць;

4. (завинчивать) закру́чваць;

5. (подол, рукава) зака́сваць; (о штанинах — ещё) падка́сваць; (полы) захіна́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

за́крутка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

1. Прыстасаванне для запірання дзвярэй у выглядзе драўлянага брусочка, які круціцца на восі. Зося зачыніла дзверы, запёрла іх на закрутку і вярнулася ў хату. Гартны.

2. Заверцень, заварацень. [Дзед] зрабіў да аглабель новыя закруткі. Паправіў развалкі. Якімовіч.

закру́тка, ‑і, ДМ ‑тцы, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. закручваць — закруціць ​1 і стан паводле знач. дзеясл. закручвацца — закруціцца ​1.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

закру́чванне ср.

1. зави́нчивание, завёртывание;

2. закрыва́ние, завора́чивание;

3. закру́чивание;

4. закру́чивание, зама́тывание;

5. завёртывание, завора́чивание, завёртка ж.;

1-5 см. закру́чваць1-4, 6

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Завіру́ха ’мяцеліца’. Рус. дыял. завиру́ха, завирю́ха, заверю́ха, завертю́ха, укр. завірюха ’тс’, польск. zawierucha ’моцны вецер’. Улічваючы паўсюднае пашырэнне ў рус. гаворках, гэта ці польск. і ўсх.-слав. агульнае слова, ці слова, што распаўсюдзілася ў польск. з усх.-слав. «крэсаў». Утворана з суф. у́ха, відаць, ад дзеяслоўнай асновы (Сцяцко, Афікс. наз., 72), але не зусім ясна якой. Рус. варонеж. завертюха, відаць, ад завертеть, але патрэбы ў выпадзенні ‑т‑ (> ‑ц‑) у іншых выпадках няма; адпаведнага ж значэння ў дзеяслова завирать у рус. дыялектах і самога дзеяслова ў бел. не зафіксавана (апрача, магчыма, завира́ть арханг. ’згортваць, закручваць’, варонеж. ’аплятаць лапці вяроўкай’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сучы́ць ’сукаць, скручваць у дзве столкі’ (Бяльк., Др.-Падб., Сл. ПЗБ; докш., Янк. Мат.; мёрск., Ск. нар. мовы; ГЧ, Сцяшк. Сл.), ’навіваць ніткі на цэўку пры дапамозе сукала’ (Сл. ПЗБ, ТС; докш., Янк. Мат.), ’круціць (калаўрот)’ (Сл. ПЗБ), сюды ж су́чыцца ’бурліць (пра ваду)’ (віц., бялын., ЛА, 2). Параўн. укр. дыял. сучи́ти ’сукаць’, рус. сучи́ть ’тс’, польск. дыял. suczyć, sucyć ’падыходзіць, прылягаць’, в.-луж. sučić ’сукаць, звязваць, круціць’, балг. су́ча ’сукаць, намотваць’, дыял. су́чем ’раскатваць цеста’, ’сукаць ніткі’, макед. суче ’сукаць, скручваць, закручваць’, ’раскатваць цеста’. Прасл. *sučiti, звязана з чаргаваннем асновы з *sъkati, *sukati, гл. сукаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пяле́гаваць (пеле́говаць) ’калыхаць на руках, няньчыць, песціць’ (Нас., Бяльк., Гарэц.), пяле́гваць ’тс’ (Шат.), пяле́гъвъць ’вельмі пеставаць, даглядаць’ (беш., Нар. сл.). Разам з пяленгаваць ’песціць, даглядаць’ (Нас.; слонім., Жыв. НС), дзе захавалася назалізацыя, лічыцца запазычаннем з польск. pielęgować ’тс’ (Цвяткоў, Запіскі, 2, 65, 68); апошняе, паводле Банькоўскага (2, 551), з першаснага pielengowaćзакручваць немаўля ў пялёнкі’, якое разам з рус. дыял. пеле́говать ’даглядаць’, пелёжить ’пакрываць саломай знешнія сцены хаты на зіму’ ад рус. дыял. пелега́ ’пакрыццё, заслона’ (першапачаткова пра кару і пра пялёнкі) і ст.-польск. pielega ’пялёнка’, што звязана з *pelena ’пялюшка’, насуперак Брукнеру (408), які выводзіць названыя польскія словы з ням. pflegen ’даглядаць, песціць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

закру́чвацца несов.

1. (о гайке, винте) зави́нчиваться, завёртываться;

2. (поворачиваясь) закрыва́ться, завёртываться;

3. завива́ться, закру́чиваться;

4. заку́тываться, завора́чиваться;

5. (обвиваться, наматываться) закру́чиваться, зама́тываться;

1-5 см. закруці́цца 1-4, 7;

6. страд. зави́нчиваться; завёртываться; закрыва́ться; завора́чиваться; закру́чиваться, зама́тываться; см. закру́чваць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)