запле́снелы і заплясне́лы, ‑ая, ‑ае.
Пакрыты плесняй, цвіллю; цвілы. Брудныя, мабыць, ніколі не беленыя сцены пакрыты заплеснелымі плямамі. Мядзёлка. Камера была маленькая і вельмі сырая. З столі капала вада, сцены былі слізкія і запляснелыя. Зуб. // перан. Закаснелы, адсталы, устарэлы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
закасцяне́лы, ‑ая, ‑ае.
1. Акамянелы, цвёрды, як костка. — А было так: зямля — цэмент. Нарогамі не ўгрызціся ў цвёрдую, закасцянелую цаліну. Бялевіч.
2. перан. Тое, што і закаснелы. — Ні адна вёска не была такая цёмная, закасцянелая ў забабонах і прымхах, як Стычыны. Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
заскару́злы, ‑ая, ‑ае.
Агрубелы, шорсткі, шурпаты. Грубыя, заскарузлыя рукі нагадвалі ўсохлую патрэсканую зямлю. Дуброўскі. // перан. Адсталы, закаснелы. Дзесьці ў цёмных нетрах заскарузлай Данькавай душы ёсць нешта такое, што можна назваць падабенствам да чалавечых пачуццяў. Шкраба. Кіпела Затонне, выбітае з каляіны заскарузлай плыні вясковага жыцця. Перкін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Заскару́злы ’шурпаты, закаснелы’. Рус. заскорузлый, ’тс’. Параўн. укр. заскору́блий, зашкарублий ’тс’, польск. zaskorupieć ’пакрывацца шкарлупінай; стаць цвёрдым, як шкарлупіна’, zaskorupiały, серб.-харв. заскору́пати(се) ’пакрывацца шкарлупой’. Заскарузлы — элавы дзеепрыметнік ад *заскарузнуць (< за + скарузнуць; Даль: скору́знуть ’сохнуць і пакрывацца трэшчынамі’). Дзеяслоў ад назоўніка таго ж кораня, што скура, кара, гл. Бел. форма, магчыма, з рус. Паходжанне ‑уз‑ няяснае. Шанскі, 2, З, 62.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
застая́лы, ‑ая, ‑ае.
1. Які доўгі час прастаяў, не рухаўся (пра каня). Калёсы між тым ужо каціліся па шляху, застаялыя коні ірваліся як не галопам. Лупсякоў.
2. Які страціў свежасць ад працяглай нерухомасці. Застаялая вада. Застаялае паветра. // перан. Закаснелы, нязменны. Гэта быў .. камсамольскі пратэст супраць застаялага патрыярхальнага вясковага быту. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)