пазавя́звацца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.
1. Абвязацца чым‑н. — пра ўсіх, многіх. Дзяўчаты пазавязваліся хусткамі.
2. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Завязацца ў многіх месцах, усюды. Вузлы пазавязваліся.
3. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Даць завязь плода — пра ўсё, многае.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Марха́ткі ’завязь (напр., у агурках)’ (паст., Сл. ПЗБ). У выніку перастаноўкі зычных хр > рх з махротка < махры́ (гл.). Параўн. таксама рус. морх, морхи ’бахрама, акраўкі тканіны, зношанае адзенне, лахманы’ і бел. мархотка ’махры’ (Яруш., Нас., Бяльк.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
зачарсцве́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Стаць чэрствым; зацвярдзець. Хлеб зачарсцвеў. □ Дзяжа так усохла і зачарсцвела, Што хлебная завязь звялася. Вітка. // перан. Стаць бяздушным, нячулым. Няўжо ты так зачарсцвела на сваёй рабоце, што страціла ўсялякую цікавасць да людзей? Шамякін. За стол чыноўніцкі.. [Язэп Макаравіч] учапіўся, у паперы закапаўся з галавой.. Ды вось бяда: ён зачарсцвеў душой. Валасевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Пупо́нчык ’агурочак’ (б.-каш., калінк., хойн., Мат. Гом.), пу‑ поньчык ’завязь у агурках’ (брагін., Нар. словатв.). Ад пуп ’патаўшчэнне’, магчыма, працяг дыялектнага прасл. *рор‑ьnьу параўн. макед. пупунок ’каробачка (бавоўны); пупышка, бутон’, рус. пу‑ пончик ’пампон у дзіцячай шапачцы; пышка’ (другаснае?), параўн. пампон, пончык (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
буйны́, -а́я, -о́е; буйне́йшы.
1. Які складаецца з аднародных, больш чым сярэдняга памеру адзінак; падкрэслена вялікі па памеры.
Буйное зерне.
Буйныя літары.
Чалавек буйнога складу.
2. Вялікі па плошчы, колькасці, па канцэнтрацыі сродкаў.
Буйное прамысловае прадпрыемства.
Б. капітал.
3. Выдатны, найбольш прыкметны сярод іншых.
Б. спецыяліст.
Б. вучоны.
4. Важны, сур’ёзны.
Буйная размова.
5. Багаты, шчодры.
Буйная раса́.
6. Вялікі, хуткі, магутны.
Б. рост эканомікі.
7. Значны па выніках, важны па значэнні.
Буйная перамога.
8. Багаты, сакавіты.
Буйная збажына.
Усё на палях буйна (прысл.) красавала.
Буйная завязь.
Буйная зеляніна.
|| наз. бу́йнасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Супо́л ’вузел на нітцы, вяроўцы і інш.’ (беласт., Сл. ПЗБ). З польск. supeł ’вузел’, форма з мазурэннем; у гаворках таксама szupeł, szypuł/sypuł, каш. šipeł ’тс’ і г. д. Борысь (587) мяркуе аб сувязі з szypułka ’сцябло, на якім знаходзіцца кветка або плод’ і прапаноўвае як пераходнае звяно значэнне ’завязь (кветкі або садавіны), якая мае форму звітага шарыка, вузла’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пу́палка ’маленькі агурок, ад якога адпала кветка’ (Ян.). Да пу́пел (гл.); чэш. рираіка ’асліннік, Oenothera biennis’, харв. ριφα‑ Ijka ’тс’, балг. пу́палка ’тс’ даюць падставы для рэканструкцыі прасл. *рорьІка, вытворнага ад *рорь (БЕР, 5, 855; Махэк₂, 500), параўн. пупок ’маленькі агурок’, рус. опу́пышек ’агурочная завязь’, балг. пупавеем ’астаюся малы, не расту’, серб.-харв. pupoljak ’пупышка на сцябліне, з якой мае развіцца кветка, адростак’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пле́ха ’завязь у яблыку’ (свісл., Шатал.). Фармальна можа быць выведзена з плешка (гл.) — паводле падабенства да галоўкі цвіка. Куркіна (Диал. структура, 107) збліжае са славен. ’племя’, ’род, віjx© ploha ’род, племя’ і далей з чэш. дыял. plehnut so ’пладзіцца, размнажацца’, славац. upľahnuc se ’нараджацца (пра жывёл)’, польск. plęgnąć się ’выхоўваць, даводзіць да ладу’, роднасных з *plodъ, *plemą (Скок, 2, 683; Варбат, Этимология–1978, 23–25).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пупы́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.
1. Зародак ліста, парастка або кветкі. Млеюць у .. [сонечных] праменях дрэвы, пупышкі на іх патрэскаліся, вось-вось загарацца зялёным агнём. Ермаловіч. [Марылька] трымала ў адной руцэ сумку з кніжкамі, а ў другой вярбовыя галінкі з маленькімі пупышкамі. Чарнышэвіч.
2. Разм. Мякаць на канцы пальца. Калола ў пальцы, у пупышкі, як іголкамі. Пташнікаў. Збываючы квецені лішкі, Сукі ахінуліся ў дым, І завязь, як пальцаў пупышкі, Ужо выступала пад ім. Калачынскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Пу́пях ’пупышка; невялікі плод’ (Сцяц.; слонім., Нар. словатв.), пупах, папаха ’пупышка; коцік на дрэве; кутас’ (ТС), пупех ’пупышка’ (в.-дзв., Шатал.), пупах ’тс’ (Сл. Брэс.), пупех, мн. л. пу‑ пяхё ’саскі грудзей’ (Скарбы), пупах ’тс’ (пін. Шатал.), сюды ж пу́пішак ’пупышка’ (карэліц., Нар. лекс.), укр. пу́ппях, пу́пʼяшок ’бутон; завязь’, рус. зах.-бранск. пу́плух, пу́плушек ’бутон; малое дзіця’. Да пуп ’набухшая пупышка’ з рэдкай суфіксацыяй, магчыма, палаталізаваны варыянт да пу́паха ’тс’ (Мат. Гом.). Параўн. пу́пышы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)