Прыно́с, мн. л. прыно́сы ’падарункі’ (пух., Сл. ПЗБ). Ст.-бел. принос ’ахвяра; прынашэнне’. Узыходзіць да прасл. *prinosъ < *nositi (sę) (гл. насі́ць, а таксама ЭССЯ, 25, 206–210; зрэшты, не выключана і іншая магчымасць, а менавіта: *prinosъ < *nosъ 2 з адпаведнай семантыкай, гл. ЭССЯ, там жа, 216). Ст.-слав. приносъ ’прынашэнне; ахвяра, дар; прыбытак, даход’, ст.-рус. приносъ ’прынашэнне; ахвяра, дар; пасаг (?)’ (Сразн.), польск. przynos, балг. при́нос, рус. дыня. прино́с ’у вясельным абрадзе — падарунак (нявесце, маладым, бацькам маладых)’, прино́сный ’падораны’, укр. при́нос ’падарунак; прынашэнне, ахвяраванне; ахвяра’, прино́сини ’падарунак; прынашэнне’. Параўн. цікавае каш. bradło ’пасаг’ з “адваротнай” семантыкай — ’тое, што бяруць’ (SEK, 1, 138). Гл. таксама БЕР, 5, 726.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кажа́н 1 ’лятучая мыш, Vespenugo noctula’ (БРС, ТСБМ, Бяльк., Гарэц., Грыг., Касп.; навагр., КЭС; Нас., Сержп. Прымхі, Сцяшк., Бел., Федар. Рук., Шат., Шэйн, Яруш.), кажанюк (Сцяшк.), кажністы (Радч.). Укр. кожан, кажан. Рус. кожан (арх., паводле Даля, зах. і паўдн.), алан. кожаник, арл. кожанчик ’тс’. Усх.-слав. кожан ’лятучая мыш’ < кожа < kozja. Параўн. яшчэ рус. кожаная птичка, кожаный нетопырь. Укр. форма (з ‑а‑) — вынік пранікнення ў літар. мову слова з акаючых гаворак (з поўначы) або фанетычным шляхам (асіміляцыя), магчыма, таксама ў гаворках. Булахоўскі (Вибрані праці, 2, 162) лічыць, што кажан, калач, хазяін і інш., магчыма, з’яўляюцца беларусізмамі. Аналагічная думка аб уплыве беларускіх або рускіх дыялектаў (разглядаецца шэраг слоў), там жа, с. 239.

Кажа́н 2 ’спрытны чалавек’ (Маж. Маг.). Рэгіянальны перанос ад кажан 1. Матывацыя ’хударлявы, спрытны’, параўн. з некалькі іншым значэннем рус. дыня. кожанка ’аб сухарлявай жанчыне’.

Кажа́н 3 ’чалавек малога росту; дзіця, якое дрэнна расце’ (Чач.), кажанё ’занядбаная маладая жывёліна, звычайна парася’ (КЭС, лаг.), кажанчык ’запаршывелае, закажанелае парася’ (Бяльк.). Рус. смал. кожан ’высахлы грыб’, апог., пск. кожанка ’аб худым кані’; з іншай структурай — ярасл. кожевина ’тс’. Апошняе слова дазваляе меркаваць аб паходжанні разглядаемых лексем ад прыметнікавай асновы кожан‑ (параўн. рус. дыял. кожевый ’скураны’), нягледзячы на тое што перанос ад кажан 1 (і суфіксальныя вытворныя ад гэтай формы) уяўляецца верагодным (параўн. у Насовіча кожановатый «старообразный, как бы имеющий шероховатость кожи летучей мыши»). Магчыма, чэрв. кажанець ’пакрывацца брудам, апускацца з віду’ (Шат.), тое ж кожаныць у Насовіча з’яўляюцца дзеясловамі ад кажан 1 (параўн. кажанаты ’худы, які спыніўся ў росце’. Касп. — «парасяты кажанатыі») ’аслабелая жывёліна’ (КЭС, лаг.), а семантыка кажан 3 і пад. лексем абумоўлена дзеяслоўнай семантыкай. Што датычыць храналогіі, то лінгвагеаграфія бел. і рус. слоў сведчыць аб уласна беларускай інавацыі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)