задыха́ться несов., прям., перен. задыха́цца, душы́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падушы́цца ​1, ‑душыцца; ‑душымся, ‑душыцеся, ‑душацца; зак.

1. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Стаць душаным, памятым. Падушыліся ягады ў кошыку.

2. Разм. Задыхнуцца — пра ўсіх, многіх. Усе ледзь не падушыліся ад дыму. / Ужываецца як лаянка. [Платон:] — А куды ж гэта ездзілі паны? — На пошту, каб яны падушыліся. Чарнышэвіч.

падушы́цца ​2, ‑душуся, ‑душышся, ‑душыцца; зак.

Апырскацца крыху духамі; злёгку надушыцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

надушы́цца, ‑душуся, ‑душышся, ‑душыцца; зак.

Апырскаць сябе духамі, чым‑н. пахучым. — Ах, як вы надушыліся, Максім Андрэевіч! Што гэта ў вас — «Макі», «Белая акацыя»? Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

души́ться​I несов., возвр., страд. душы́цца; см. души́ть​I.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уда́вливаться

1. (вешаться) разг. ве́шацца;

2. страд. душы́цца, заду́швацца, уду́швацца; см. уда́вливать.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дави́ться

1. (от чего-л. застрявшего в горле) даві́цца; (от кашля, смеха, рыданий) душы́цца;

2. (лишать себя жизни повешением) ве́шацца;

3. страд. душы́цца; расціска́цца, ці́снуцца; см. дави́ть​ 2, 3.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

даві́цца I сов. (кончить виться) дови́ться

даві́цца II несов.

1. (с трудом проглатывать) дави́ться;

2. см. душы́цца I 1

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

подавля́ться страд.

1. душы́цца; падаўля́цца;

2. заглуша́цца, прыглуша́цца;

3. прыгнята́цца; ашаламля́цца, агало́мшвацца; см. подавля́ть​ 1—3;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

задушы́цца, ‑душуся, ‑душышся, ‑душыцца; зак.

Памерці ад недахопу паветра, ад дыму, газу і пад. — Адчыніце вокны, задушыцца можна! — папрасіў, закашляўшыся, стары. Гурскі. // Разм. Павесіцца. — Мне цяпер адно толькі: ці ў старцы ў свет пайсці, ці задушыцца. Галавач. // Падавіцца. — Вось зараз вазьму гэту яго муку і кіну яму ў паганую морду. Задушыся! Курто.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сі́ліць ‘прымушаць’ (Нас., Кас.), ‘адольваць, натужвацца’ (Сцяшк. Сл.), сі́ліцца ‘тужыцца, напружвацца’ (Сл. ПЗБ), сюды ж сі́лець ‘дужаць’ (Ян.), ст.-бел. силити ‘прымушаць’: питье жь закону не силѧть (Альтбаўэр). Вытворнае ад сі́ла (гл.), параўн. сілава́ць ‘сілком прымушаць рабіць’ (Ласт., Ян., ТС).

Сілі́ць 1 ‘падмацоўваць сілы ежай’, сілі́цца ‘падмацоўвацца ежай’ (Нас., Шымк. Собр.). Да сі́ла (гл.).

Сілі́ць 2 ‘душыць’, сі́ліцца ‘душыцца’, ‘вешацца’ (ТС). Да сіло́ ‘пятля’ (гл.), параўн. укр. сили́ти ‘завязваць вузлом’; развіццё семантыкі таксама пад уплывам сіла (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)