дурма́ніцца несов., страд. дурма́ниться, одурма́ниваться; см. дурма́ніць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

апо́йны, ‑ая, ‑ае.

Які апойвае, ап’яняе, дурманіць. Знадворку цягнула свежым, лёгкім і апойным паветрам. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

атлу́мліваць

‘дурманіць, дурыць каго-небудзь, што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. атлу́мліваю атлу́мліваем
2-я ас. атлу́мліваеш атлу́мліваеце
3-я ас. атлу́млівае атлу́мліваюць
Прошлы час
м. атлу́мліваў атлу́млівалі
ж. атлу́млівала
н. атлу́млівала
Загадны лад
2-я ас. атлу́млівай атлу́млівайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час атлу́мліваючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

забаламу́чваць

‘дурманіць, тлуміць каго-небудзь, што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. забаламу́чваю забаламу́чваем
2-я ас. забаламу́чваеш забаламу́чваеце
3-я ас. забаламу́чвае забаламу́чваюць
Прошлы час
м. забаламу́чваў забаламу́чвалі
ж. забаламу́чвала
н. забаламу́чвала
Загадны лад
2-я ас. забаламу́чвай забаламу́чвайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час забаламу́чваючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

дурма́нлівы, ‑ая, ‑ае.

Які дурманіць, ап’яняе. Пасярэдзіне саду густа аплеценая пахучым дурманлівым хмелем прытульна схавалася за высокім арэхавым дрэвам .. альтанка. Мурашка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дуры́ць, дуру́, ду́рыш, ду́рыць; незак. (разм.).

1. Ап’яняць, дурманіць.

Пах кветак дурыць галаву.

2. Падманваць, збіваць з толку.

Не дуры галавы.

3. Рабіць глупства, недарэчныя ўчынкі.

Ты мне не дуры!

|| зак. задуры́ць, -дуру́, -ду́рыш, -ду́рыць; -ду́раны (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ачму́рваць

‘дурманіць, тлуміць, дурыць, збіваць з толку каго-небудзь, што-небудзь (галаву і г. д.)’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. ачму́рваю ачму́рваем
2-я ас. ачму́рваеш ачму́рваеце
3-я ас. ачму́рвае ачму́рваюць
Прошлы час
м. ачму́рваў ачму́рвалі
ж. ачму́рвала
н. ачму́рвала
Загадны лад
2-я ас. ачму́рвай ачму́рвайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час ачму́рваючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ачму́чваць

‘дурманіць, тлуміць, дурыць, збіваць з толку каго-небудзь, што-небудзь (галаву і г. д.)’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. ачму́чваю ачму́чваем
2-я ас. ачму́чваеш ачму́чваеце
3-я ас. ачму́чвае ачму́чваюць
Прошлы час
м. ачму́чваў ачму́чвалі
ж. ачму́чвала
н. ачму́чвала
Загадны лад
2-я ас. ачму́чвай ачму́чвайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час ачму́чваючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Маньце́ль, маньцю́к ’манюка’ (докш., Янк. Мат.; Шат.; бар., Сл. ПЗБ). Да польск. mancić ’падманьваць, дурманіць, збіваць з панталыку, марочыць галаву’, ’высмейваць’, ’вымантачваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тумаці́ць ‘дурманіць’ (ваўк., Сл. ПЗБ). Фармальна выводзіцца ад назоўніка, што адпавядае рус. дыял. тумота́ ‘слепата, цемната’, менш верагодна — у выніку кантамінацыі лексем тума́ніць і муці́ць ‘хлусіць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)