барука́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
Разм. Дужацца, валтузіцца. Вясёлыя, жывыя хлопцы перакідваліся жартамі, спявалі, а калі паблізу не было начальства, барукаліся. Лынькоў.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
перахітры́ць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., каго-што.
Перамагчы хітрасцю, абхітрыць. Хлопцы браліся дужацца і, падскакваючы, нібы два пеўні, намагаліся адзін аднаго перахітрыць, падставіць ножку і пакласці, як кажуць, на абедзве лапаткі. Васілевіч.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
боро́ться
1. змага́цца;
боро́ться за мир змага́цца за мір;
2. спорт. баро́цца; (меряться силами друг с другом — ещё) ду́жацца, барука́цца.
 Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс) 
схапі́цца, схаплю́ся, схо́пішся, схо́піцца; зак.
1. гл. хапацца.
2. Уступіць у бой, барацьбу, спрэчку.
С. з ворагам.
Зноў схапіліся юнакі дужацца.
3. Раптам успомніць пра што-н.; спахапіцца (разм.).
Схапілася пад вечар, ды позна ўжо.
4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Заняцца полымем.
Пуня схапілася полымем.
5. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Зрабіцца цвёрдым, застыць (спец.).
Бетон схапіўся даволі хутка.
◊
Схапіцца за галаву (разм.) — прыйсці ў адчай, жахнуцца.
|| незак. схо́плівацца, -аюся, -аешся, -аецца (да 2 і 4 знач.).
 Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс) 
Баро́хтацца ’борацца, вазіцца’ (Нас.). Рус. бара́хтаться. Гараеў (12) і Шахматаў (ИОРЯС, 7, (2), 353–354) звязвалі гэтыя словы з боро́ться, баро́цца. Фасмер (1, 124) сумняваецца. Іншыя лічаць, што гэта ўтварэнне ад гукапераймальнага барах (гл. Шанскі, 1, Б, 41; Лапацін, ЭИРЯ, II, 139–149). Сюды, магчыма, адносіцца і барахма́цца ’дужацца’ (Касп.), з іншым «суфіксам» рус. (пск.) барыхма́ться.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Бурды́к! ’бух, шась’, бурды́хнуцца ’ўпасці’ (Бяльк.). Параўн. рус. бурды́чить ’дабрадушна бурчаць’, бурдыха́ться ’борацца, дужацца’, бурде́ть ’быць незадаволеным; бурчаць’; ’шумець (пра камароў)’. Параўн. яшчэ бел. бурды́ль, бурды́ц! Можна вылучыць гукапераймальную аснову бурд‑, якая дала шмат утварэнняў з рознымі суфіксамі. Параўн. з іншых моў: чэш. burda ’чалавек, што вельмі шуміць’, brduc! ’бух!’, польск. дыял. brduc! (гл. Махэк₂, 66, 77).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Ду́жы ’моцны’, сюды і ду́жа ’вельмі’. Прасл. *dužьjь ’тс’ (утварэнне ад *dugъ: ст.-рус. дугъ ’сіла’, чэш. duh; гэта параўноўваюць з літ. daũg ’многа’, гоц. daug, ням. taugen ’падыходзіць’ і г. д.). Агляд форм (у тым ліку польск. dużo, рус. дю́же, бел. ду́жа, укр. ду́же) гл. у Трубачова, Эт. сл., 5, 167–168, 150; гл. яшчэ Фасмер, 1, 550; Слаўскі, 1, 181–182. Прасл. характар мае *dužiti (параўн. бел. ду́жыць; няма ў Трубачова), *dużati (sę) (параўн. бел. ду́жацца); гл. Трубачоў, там жа, 166–167.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
схапі́цца сов.
1. (взяться рукой) схвати́ться, ухвати́ться;
дзіця́ ~пі́лася за ма́тчыну суке́нку — ребёнок ухвати́лся за пла́тье ма́тери;
2. (вступить в борьбу, спор) схвати́ться, сцепи́ться; (в бою, игре — ещё) срази́ться;
~пі́ліся ду́жацца — схвати́лись боро́ться;
3. (о вяжущих, клейких веществах) схвати́ться;
4. разг., см. спахапі́цца;
◊ с. за галаву́ — схвати́ться за́ голову
 Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс) 
змагацца, біцца, ваяваць, весці змаганне, весці барацьбу, весці вайну; дужацца (разм.); барукацца (перан.) □ брацца загрудкі, хапацца загрудкі, ліць кроў, праліваць кроў, ламаць пікі
 Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.) 
фы́ркаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1. З шумам выпускаць паветра з ноздраў. Коні скубуць дзяцеліну, гучна і часта фыркаюць. Сачанка. Сынок — каржакаваты, шыракаплечы дзяцюк, смачна мыўся, фыркаў у кутку над шырокім тазам, а старая ставіла на стол. Няхай. Спачатку зубры абменьваліся грознымі позіркамі, хадзілі адзін вакол аднаго схіліўшы магутныя цяжкія галовы, і толькі сярдзіта фыркалі. В. Вольскі. // Разм. Смеючыся, утвараць гукі носам, губамі. Дзяўчаты нашы непрыкметна пераглядаюцца, Вольга фыркае ў кулак. Васілевіч.
2. Перарывіста, з шумам выпускаць пару, газ, паветра. [Машына] фыркала, пускала сінія клубы дыму і коўзалася на месцы. Новікаў. // Утвараць гук, падобны гуку паветра, што выпускаецца з шумам. Вада спрабуе дужацца з марозам, То фыркае, то пеніцца ў вірах. Свірка. За пераборкай.. чмялямі гулі электрычныя машынкі і нездаволена фыркалі пульверызатары. Корбан.
3. перан. Разм. Злавацца, выказваць нездаволенасць чым‑н. Ася, злосна фыркнуўшы, адрэзала: — А я ўсё роўна паеду. [Сакратар:] — Ты вось не фыркай, а бяжы ў банк. Асіпенка. [Зіна:] А калі будзеш фыркаць, то падумаем яшчэ, ці захочацца нам жыць з табой у адным пакоі. Губарэвіч.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)