пі́шчык, ‑а, м.

1. Дудачка, якой прывабліваюць птушак. У гэты час .. [рабчыкі] добра ідуць на пішчык. Ігнаценка.

2. Спец. Трысняговая пласцінка, якая гучыць у муштуку драўляных духавых музычных інструментаў.

3. Спец. Спецыяльнае прыстасаванне для вымярэння голасу акцёра.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пі́скаўка (піскыўка) ’пішчык, дудачка з саломы’ (Бяльк.). Ад словазлучэння з прыметнікам * цісковы (параўн. серб. пискав ’пісклявы’) у выніку намінацыі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Моццянка ’дуда з 7 дудачкамі’ (Нік. Очерки, 2, 1892) — відаць, мацця́нка, якое з польск. multanka (mulitanka, mutyanki) ’дудка, дудачка, кобза’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пища́ль ж.

1. воен., ист. пішча́ль, -лі ж.;

2. муз. пі́шчык, -ка м., ду́дачка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Трубёлка ‘трубка, скрутак’ (сен., Бел. дыял. 1). Да труба1, трубель (гл.); аналагічныя па паходжанні і фармальна блізкія в.-луж. trubjalka ‘трубачка, дудачка; сцябло’, гл. Шустэр-Шэўц, 1535; славац. trúbeľka ‘сфарміраваная ў форме трубкі’, гл. Кралік, 630; харв. trubèljika, славен. trobelíka ‘расліна Cicuta virosa’ (гл. Сной₂, 785).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пі́шчык1, мн. л. пі́шчыкі ’адросткі пер’яў пасля лінькі птушак’ (лун., в.-дзв., барыс., Шатал.; лях., івац., клец., ЛА, 1; драг., Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.): ’рагавы стрыжань пяра’ (віц., мядз., маг., чавус., мсцісл., драг., ЛА, 1; мядз., Нар. сл.). Да пішч2 (гл.). Параўн. таксама чэш. pisk ’зародак пяра, стрыжань пяра’ (Махэк₂, 451), лат. pīkste ’стрыжань пяра’ (Мюленбах-Эндзелін, 24, 230), а таксама Варбат (Этимология–1976, 35–38) і Бязлай (3, 40).

Пі́шчык2дудачка, якой прывабліваюць птушак’, ’дудачка з зялёнага сцябла жыта ці чароту’, ’трысняговая пласцінка, якая гучыць у муштуку духавых музычных інструментаў’, ’свістулька’, ’свісток’ (ТСБМ, Нас., Дэмб. 1; Нік. Очерки; Гарэц., Касп., Шат., Варл.), ’клавіш у гармоніку’ (Гарэц.; Бяльк.; Юрч. СНС). Да пішчаць, піск, пішчаль (гл.).

Пішчык3, мн. л. пішчыкі ’кончыкі пальцаў рук ці ног’ (шчуч., Нар. лекс.; слуц., Нар. словатв.; (’на руках’) астрав., Сл. рэг. лекс.; Бір. Дзярж.; Мат. Маг.; чырв., З нар. сл.). Да пішч2: кончыкі пальцаў асацыююцца з адросткамі (дрэў, раслін).

Пішчык4 ’слабы чалавек, худы, недарослы, някрэпкі’ (Нас.), у выніку пераносу значэння ’перадсмяротнае хрыпенне’ ў лексемы пішчыкі (гл.) > ’слабы, хворы, кволы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пішчэлкадудачка, наогул прымітыўны самаробны музычны інструмент’ (Юрч. Вытв.), параўн. стараж.-рус. пишталь, пищаль ’музыкальны інструмент высокага гучання ў Старажытнай Русі, укр. пищаль, пищавка, польск. piszczel, piszczałka, ст.-чэш. pisčel, piščala, pisčela, чэш. p ist dla, славац. pisie! pisiala. славен. piščdl, piskał, харв. pišča! pištala, макед. пишталки, балг. тацкі. Прасл. *piskčlb, *piščalъ < *piskali, *piščati (< і.-е. *pi‑sk ‑ä‑, *pi‑skʼ‑e) роднасныя ст.-інд. picchorä, piechota ’дудка, флейта’ (Зубаты, BB, 17, 325; Покарны, 796; Фасмер, 3, 271; Бязлай, 3, 41; Борысь, Зб. Слаўскаму, 87).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*По́свістал1, бяроз. посвыстол, посвыстол, брэсц. посвыстэя ’свісток’, ’распуснік’ (Сл. Брэс., Шатал.), пасвісцёл ’дудка, жалейка’ (Арх. Бяльк.), пасвісцёлка ’тс’, ’свісток’ (Сцяшк. Сл.), пасві‑ ступака ’тс’ (Нас.). Аддзеяслоўная назва прылады ці выканаўцы дзеяння, утвораная пры дапамозе прыстаўкі по- і суф. ‑л‑ ад свістаць (гл.). Мадэль, якая часта сустракаецца ў антрапонімах — мянушках і прозвішчах, параўн. рус. посмотрил ’той, хто падгледзеў’, постреліш ’той, хто стрэліў’ (Анамасцікон, 59), польск. Pomagiel — прозвішча ад мянушкі са значэннем ’памагаты, памочнік’, чэш. Pospisil. Значэнне ’распуснік’ аналагічнае польск. fujara / fujarkaдудачка, жалейка’ і ten fujara ’расцяпа, недарэка’.

*По́свістал2, пбсвістол ’дуднік лясны, Angelica silvestris L.’ (ТС), назва матываваная формай сцябла, што нагадвае дудку ці свісток. Да пасвісталі (гл.), свісцег^ь.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Туле́йкі ‘лыка для пляцення лапцяў’ (Растарг.). Параўн. укр. туле́йка ‘дэталь у возе (колца, што злучае вось з насадам)’ (Нікан., Трансп.), тулі́йки ‘дробнае пер’е ў курэй, якое цяжка выскубаць’; тулі́йка ‘ніжняя частка рога’; рус. туле́йка ‘верхняя частка лапаты, куды ўстаўляецца чаранок’, ‘унутраная частка шапкі’ (СРНГ), польск. tulejka, tuleja ‘трубка’, ‘лейка’, чэш. tulejka, tulajka ‘трубчатая частка прылады для ўстаўкі чаранка’, славац. tuľajka ‘абойма, насадка’, серб. ту́лајка ‘трубачка’, ‘жалезны абруч, які злучае часткі возу’, балг. туле́йка ‘частка сякеры, куды ўстаўляецца тапарышча’. Вытворнае ад прасл. *tulěja/*tulьja ‘трубка’, якое генетычна звязваецца з прасл. *tulъ ‘калчан’, *tuliti ‘гнуць, прыціскаць’, гл. тул2, туліць. У канкрэтным выпадку гутарка ідзе пра скрутак лыку ў выглядзе трубкі, параўн. в.-луж. tulawaдудачка з вярбы’, славен. tuljáva ‘катушка, шпулька, цэўка’, ‘кароткая трубка’ і інш. (Махэк₂, 648; Борысь, 653; Басай-Сяткоўскі, Słownik, 401; Скок, 3, 520–521; Шустар-Шэўц, 1557; Бязлай, 4, 246; ЕСУМ, 5, 672).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

глядзе́ць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; незак.

1. Накіроўваць позірк куды‑н., звычайна, каб убачыць, разгледзець каго‑, што‑н. Глядзець угору. Глядзець на дзяцей. Глядзець на мора. □ Ларыса села пры акне, адсунула фіранку і пачала глядзець у сад. Мурашка. Сеўшы ў кутку на канапе, [Алесь] паныла глядзеў, як Ганна Сцяпанаўна збірае Ніну ў дарогу. Шыцік. // Пра магчымасць, здольнасць (вачэй) бачыць, заўважаць каго‑, што‑н. Са сну вочы не глядзяць. // Быць накіраваным на каго‑, што‑н. (пра вочы). Вялікія светлыя вочы Марылькі глядзяць задуменна. Брыль. // Назіраць за кім‑, чым‑н. пры дапамозе аптычных прылад. Глядзець у мікраскоп. Глядзець у бінокль. // перан. Звяртацца ў думках да каго‑, чаго‑н. — Гэта ўжо іншага характару чалавек — завельмі далёка наперад глядзіць. Пянкрат. Чалавек прывык глядзець уперад, і чаканне добрага змяншае пакуты перажытага, яны застаюцца толькі цяжкім успамінам. Ставер. // перан.; на каго-што. Звяртаць увагу, лічыцца з кім‑, чым‑н. Глядзець на абставіны. □ Дзяўчынка такі згатавала абед, а Каця глядзець на яго не хоча. Гамолка. // перан.; на каго-што. Браць прыклад з каго‑н., пераймаць чые‑н. учынкі, паводзіны. Глядзі, як людзі робяць. // перан.; на каго-што. Мець свой погляд на каго‑, што‑н., адносіцца якім‑н. чынам да каго‑, чаго‑н. — Тата, я хачу паступіць у семінарыю, — сказаў аднойчы Зміцер. — Як ты на гэта глядзіш? С. Александровіч.

2. каго-што, каго-чаго, за кім-чым і са злучн. «каб». Разм. Даглядаць каго‑, што‑н., наглядаць за кім‑, чым‑н. Глядзець дзяцей. Глядзець, каб быў парадак. □ А на рэчцы на Арэсе Тэмп узяты шпаркі: Камунары, камунаркі Глядзяць гаспадаркі. Купала. Маці глядзела Сержа, старалася не патураць усім яго капрызам. Чорны. // Удзяляць многа ўвагі каму‑, чаму‑н., шанаваць каго‑, што‑н. Дужа глядзела сябе [Лукер’я]. Едзе на поле, палоць там ці жаць, — на ёй кофта вышываная, а на галаве хусцінка макаўкай... Ракітны.

3. каго-што. Разм. Аглядаць, разглядаць. Глядзець новую школу. □ Часта выходзіў «Салавей» з Зось[чы]най хаты на двор. Рупіла глядзець-сачыць, ці хто за ім не гоніцца. Бядуля. // Рабіць агляд, абследаванне каго‑, чаго‑н. Доктар глядзеў хворага. □ Ні Валодзька, ні дзед Дзяніс яшчэ не ведалі пра бяду: абодва былі ў полі, глядзелі пчаліныя калоды перад зімою. Мележ. // Быць гледачом. Любяць у Грынях кіно — будуць па колькі разоў глядзець. Пташнікаў. [Марынка] паведамляла пра навіны ў Мінску, пра сваю вучобу, пра спектаклі, якія глядзела, пра кнігі, якія чытала. Хадкевіч.

4. на каго-што, куды. Быць накіраваным у які‑н. бок. Досыць высокі, сухі.. [бераг] глядзеў на поўдзень і непасрэдна награваўся праменнямі сонца. Маўр. Па дарогах з-за кожнага дрэва і куста на .. [белапалякаў] глядзелі дулы партызанскіх вінтовак і рэвальвераў. Якімовіч.

5. Віднецца, паказвацца адкуль‑н. — Ну, проша ў хату! проша, кумка! — Глядзіць бутэлька з яе клумка. Колас. Маці над сынам схілілася нізка, Гора глядзіць з яе кожнае рыскі. Панчанка.

6. перан. Разм. Мець нейкі выгляд; выглядаць. Глядзяць сіратою лугі, Пажоўклі, аселі стагі, Да долу прыпалі. Колас.

7. са злучн. «каб». Разм. Імкнуцца, намагацца зрабіць што‑н. Багаты — рагаты: усё глядзіць, каб каго збіць. Прыказка.

8. заг. глядзі́(це)! у знач. выкл. Выражае: а) папярэджанне, перасцярогу або пагрозу. Прыносіць бабуля Івану заказ на чаравікі і задатак: — Толькі глядзі, каб не падвёў мяне! Якімовіч; б) здзіўленне, спалох. — Глядзіце, што нарабіла ваша Дудачка! — [Маці] паказала новы бацькаў касцюм. У ім усе гузікі вавёрка паадгрызала. Даніленка; в) ужываецца як знак спасылкі ў тэксце. Глядзі наступную старонку.

9. заг. глядзі́, 2 ас. адз. цяп. глядзі́ш у знач. пабочн. Разм. Між тым, тым часам. Час ідзе, глядзіш, і замуж дачку аддаваць пара... Васілевіч. За гадзіну якую, глядзі, цэлае вядро ракаў дасталі [бацька з Міколкам]. Лынькоў.

10. 1 ас. цяп. гляджу́ (глядзі́м) у знач. пабочн. Разм. Як выяўляецца. Глядзім, ён ужо тут.

•••

Воўкам глядзець (пазіраць) — таіць злосць на каго‑н.

Глядзець арлом — выглядаць бадзёра, жыццярадасна.

Глядзець ваўкалакам — тое, што і воўкам глядзець.

Глядзець ва ўсе вочы — уважліва, пільна глядзець.

Глядзець вачамі каго або чыімі — адносіцца да каго‑, чаго‑н. з чужых пазіцый.

Глядзець другімі (іншымі) вачамі на каго-што — інакш адносіцца да каго‑, чаго‑н., ацэньваць з іншага пункту погляду.

Глядзець з рук каго або чыіх — не мець самастойнасці, быць у матэрыяльнай залежнасці ад каго‑н.

Глядзець на паповы сані — быць пры смерці.

Глядзець на рэчы як — ацэньваць, адносіцца да чаго‑н. пэўным чынам.

Глядзець нядобрым (крывым, косым) вокам — злаваць на каго‑, што‑н.

Глядзець (пазіраць) зверам — злаваць, варожа адносіцца да каго‑н.

Глядзець (пазіраць) коса (скоса) на каго — злаваць, нядобразычліва адносіцца да каго‑, чаго‑н.

Глядзець (пазіраць) у кусты — старацца ўвільнуць ад якой‑н. справы, адказнасці і пад.

Глядзець (пазіраць) у лес — не ўпадабаўшы месца работы, жыцця, старацца пакінуць яго.

Глядзець праз ружовыя акуляры на каго-што — не заўважаць недахопаў у кім‑, чым‑н., ідэалізаваць каго‑, што‑н.

Глядзець прама ў вочы — не баяцца, не саромецца чаго‑н.

Глядзець праўдзе ў вочы — цвяроза ўсё ацэньваць, трымацца праўды.

Глядзець са сваёй званіцы на каго-што — аднабакова, па-свойму ацэньваць што‑н.

Глядзець праз пальцы на каго-што — несур’ёзна, абыякава ставіцца да каго‑, чаго‑н., наўмысля не надаваць сур’ёзнай увагі каму‑, чаму‑н.

Глядзець смерці ў вочы — быць у вялікай небяспецы, блізка да смерці.

Глядзець у зубы каму — цацкацца, цырымоніцца з кім‑н.

Глядзець у корань — унікаць у сутнасць якой‑н. справы.

Глядзець у магілу (у зямлю) — пра старога або хворага чалавека, блізкага да смерці.

Глядзець у рот — зайздросна глядзець на таго, хто есць.

Глядзець у чарку — часта выпіваць.

Глядзець як вока — старацца аберагаць каго‑, што‑н.

Зверху ўніз глядзець (пазіраць) на каго — адносіцца, ставіцца да каго‑н. з пагардай.

І ў той бок не глядзець — поўнасцю ігнараваць, не прызнаваць каго‑, чаго‑н.

Куды вочы глядзяць гл. вока.

На свет глядзець не хочацца — пра дрэнны настрой, цяжкае прадчуванне.

Не глядзець ні вока ні бока — рабіць што‑н. не асцерагаючыся.

Не ў той бок глядзець (пазіраць) — рабіць не тое, што трэба.

Няма на што глядзець — хто‑, што‑н. выглядае нікчэмна, выклікае пачуццё расчаравання, здзіўлення.

Як у ваду глядзеў — быццам загадзя ведаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)