ду́дачка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. ду́дачка ду́дачкі
Р. ду́дачкі ду́дачак
Д. ду́дачцы ду́дачкам
В. ду́дачку ду́дачкі
Т. ду́дачкай
ду́дачкаю
ду́дачкамі
М. ду́дачцы ду́дачках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ду́дачка ж.

1. уменьш.-ласк. ду́дочка;

2. муз., уст. пища́лка;

3. тру́бочка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ду́дачка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

1. Памянш.-ласк. да дудка; невялікая дудка. Ён як пачне іграць на дудачцы, дык уся вёска збягаецца слухаць. Якімовіч.

2. перан. Разм. Пра вузкае, завужанае адзенне. Вельмі ж не да спадобы Ганне Макараўне штонікі-дудачкі. Марціновіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ду́дка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак, ж.

1. Народны духавы музычны інструмент з трыснягу або з дрэва ў выглядзе трубкі з дзірачкамі.

Даносіліся пералівы дудкі.

2. Круглае, звычайна пустое ўнутры сцябло чаго-н. (разм.).

Дудкі чароту.

|| памянш. ду́дачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ду́дочка уменьш. ду́дачка, -кі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сипо́вка уст. ду́дачка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ва́бік, -а, мн. -і, -аў, м.

Дудачка, свісток і інш. прылады паляўнічых, пры дапамозе якіх у час палявання падзываюць птушак або звяроў, падрабляючы іх голас.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

piszczałka

ж. пішчык, дудачка

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

пі́шчык, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Дудачка, якой прывабліваюць птушак.

2. Пласцінка, якая гучыць у муштуку языковых і духавых музычных інструментаў (спец.).

П. габоя.

3. У тэатры: спецыяльнае прыстасаванне ў выглядзе дзвюх пласцінак для змянення голасу акцёра (спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Сапёлка, сапёлочкадудачка’, ’прадаўгаватая, але вузкая рэч; вузкая, цесная адзежа’ (Нас.), сапе́лкадудачка’ (Бяльк.). Рус. сопе́льдудачка, жалейка’, дыял. алан. сопля́ ’калашына’, укр. сопівка, сопі́лка ’тс’, рус.-ц.-слав. сопѣль ’тс’, сопѣти ’іграць на трубе’, польск. дыял. sopiałka, sopiłka, supiłkaдудачка’, серб.-харв. sopela, sopil, sopila ’тс’. Праслав. *sopelьʼ. Ад *sopěti (гл. сапсці) з суф. *‑elь або *‑lь — параўн. ст.-рус. сопль ’труба, жалейка’ (гл. SP, 1, 106 і наст.; Фасмер, 3, 718). Параўн. соплі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)