плау́н м., бот. дзераза́, -зы́ ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Вілакдзераза звычайная, Lycopodium clavatum L.’ (маг., Кіс.). Відазменена ў адпаведнасці з беларускай фанетыкай: ‑dl‑ ⟷ ‑л‑ з польск. widłakдзераза’. Вілак‑дзеразадзераза гадавая, Lycopodium annotinum’ узнікла ў выніку наслаення запазычанай лексемы вілак на першапачатковую дзераза. Магчыма, дзераза названа вілаком паводле вілападобнасці знешняга выгляду яе. Параўн. вілакі (гл.). Гл. таксама відла́к.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ликопо́дий м., бот., фарм. дзераза́, -зы́ ж.; (порошок) плыву́шка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ба́бін мур ’расліна Lycopodium annotinum L., Lycopodium clavatum L., дзераза гадавая, дзераза звычайная’ (Кіс.), бабій мур (Нас.). Запазычанне з польск. babimór ’Lycopodium clav. L.’ і г. д. (іншая яго назва morzybaba). Махэк (Jména rostl., 247) лічыць, што польская назва расліны адлюстроўвае лячэбныя і магічныя яе ўласцівасці (магчыма, звязаныя з лячэннем жаночых хвароб).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пацягу́хадзераза, Lycopodium L. (даўг., Сл. ПЗБ), звязана з паняццем ’цягнуцца, рассцілацца’, як і поцягу́иіка ’спарышнік, Polygonum aviculare L.’ (ТС). Аналагічна мар. vltoun (ад uleci ’цягнуць’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

про́цьма, ‑ы, ж.

1. Вялікае мноства, безліч. Пад добры год у глінішчы была процьма рыжыкаў. Васілевіч. На ўзмор’і народу — калі ні прыедзеш — процьма, кішмя кішыць. Гартны. З процьмы думак — Не вытканых кроснаў — Мне запомніўся узор — дзераза... Іверс.

2. Уст. Бездань, прорва. Цёмна ў вачах зрабілася, як бы ў бяздонную процьму [Юлька] паляцела. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Баранец ’расліна дзераза, Lycopodium selago L.’ (Кіс.). Рус. бара́не́ц, укр. баране́ць ’Lycopodium complanatum’ («вовча лапа»). Ад бара́н ’баран’. Лісце гэтай расліны пакрытае нібы авечым руном, шэрсцю. Ад баранец, магчыма, утварылася назва бронец (бране́ц), гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сварыбаба ‘расліна дзераза, Lycopodium’ (Бес.). Польск. swarzybaba ‘тс’, таксама morzybaba, babimor; у чэшскіх гаворках rimbaha, ст.-чэш. rimbaba, але абазначаюць яны адзін з відаў рамонка (Махэк, Jména, 247 і наст.). Відавочна, звязана з баба, але канкрэтныя матывы намінацыі няясныя. Махэк (там жа) мяркуе, што расліна магла мець нейкае лекавае ўздзеянне на “бабу”, г. зн. была лекам пры жаночых хваробах. Аднак беларускае і польскае словы, відаць, ад сварыцца і баба, параўн. сварыбаба ‘непамяркоўны чалавек’ (Сцяш. Сл.) і сведчанне Пяткевіча: Joj ŭsio adno z kim swarycsa <…> jeje za toje nazvali “Swarỳ-Bàba” (Пятк. 2, 261), а таксама ўкр. сварка, сварнік для называння розных раслін, у тым ліку Licopodium clavatum L., вядомага як дзераза (ад *derti, гл.). Украінскія назвы тлумачаць павер’ем, нібыта прысутнасць расліны ў хаце выклікае сварку (ЕСУМ, 5, 186), што, магчыма, грунтуецца на народнаэтымалагічным успрыманні назвы дзераза ці тлумачыцца збліжэннем з сва́рба́ ‘сварка’ (гл. папярэдняе слова).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бро́нец (дакладней бране́ц, параўн. рус. смал. броне́ц) ’дзераза гадавая, Lycopodium annotinum L.’ (Кіс.). Рус. броне́ц ’тс’. Наўрад ці ёсць сувязь з дзеясловам броне́ть ’паспяваць, рабіцца колеру спеласці’. Ва ўкр. мове толькі форма баране́ць; таксама ў бел. мове баране́ц ’Lycopodium selago L.’ (Кіс., 78). Можна лічыць, што рус. броне́ц (праўдзівей было б бране́ц) і бел. слова паходзяць з б(а)ране́ц (да бара́н). Расліна так названа за яе касматыя, кучаравыя галінкі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нітубіч ’бяссмертнік’ (ваўк., Сл. ПЗБ), ниту́ніч ’цмен пясчаны, HelichrysiTm агепагійт’ (гродз., Кіс.), нятубіц ’пералёт мнагалісты, Anthyllis polyphylla’ (гродз., Кіс.). Цёмнае слова. Мяркуецца, што зыходнай была апошняя форма, якую можна разглядаць як табуізаваную назву расліны, што ўжывалася для лячэння ці чаравання: + не‑ту‑быць, літаральна ’якой тут няма© параўн. аналагічныя назвы: славац. neto бейкай расліна’, польск. nietotaдзераза’ (Махэк₂, 397; Брукнер, 361–362: «bo roślin czarowniczych nie nazywa się po imieniu») і асабліва nieturośla ’myrosma’ (Варш. сл.). Параўн. нятупнік (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)