дзераза́, -ы́, ж.

Травяністая споравая расліна сямейства дзеразовых з паўзучым сцяблом.

|| прым. дзеразо́вы, -ая, -ае.

Д. вянок.

Сямейства дзеразовых (наз.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дзераза́

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. дзераза́
Р. дзеразы́
Д. дзеразе́
В. дзеразу́
Т. дзеразо́й
дзеразо́ю
М. дзеразе́

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

дзераза́ ж., бот. плау́н м., ликопо́дий м.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дзераза́, ‑ы, ж.

Травяністая споравая расліна сямейства дзеразовых з паўзучым або, радзей, прамым сцяблом. Пушыста ўецца-сцелецца густая дзераза. А. Александровіч. [Вучні] цэлага паўдня прыбіралі трыбуну — аздаблялі зялёнымі елкамі, абвівалі дзеразой. Шахавец. // Жоўты парашок са спораў дзеразы (выкарыстоўваецца ў медыцыне і тэхніцы).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Дзераза 3/66, 188; 4/193; 6/298

- » - булавападобная 4/193 (іл.)

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ДЗЕРАЗА́, лікаподый (Lycopodium),

род споравых раслін сям. дзеразовых. 10 відаў. Пашыраны пераважна ў Паўн. паўшар’і. На Беларусі 2 віды: Дз. булавападобная (L. clavatum) і гадавая (L. annotinum). Растуць у яловых. хваёвых, радзей у мяшаных і лісцевых лясах.

Шматгадовыя вечназялёныя расліны з доўгімі вілавата-галінастымі (дыхатамічнымі) паўзучымі сцёбламі даўж. да 2 м. Ад сцёблаў адыходзяць верт. густааблісцелыя парасткі выш. да 30 см, са стробіламі на канцах. Лісце дробнае, сядзячае, лінейна-ланцэтнае, размешчана спіралямі. Стробілы адзіночныя або іх па некалькі на канцах галінак, сядзячыя ці на доўгіх ножках. Лек., фарбавальныя (даюць жоўтую фарбу) і дэкар. расліны; некат. віды ядавітыя. Сухія споры маюць да 50% тлустага алею, выкарыстоўваюцца ў медыцыне (як дзіцячая прысыпка), у ліцейнай вытв-сці. Да роду Дз. часам далучаюць таксама расліны з родаў баранец, дзярэзка, дыфазіястр.

Г.У.Вынаеў.

Дзераза булавападобная.

т. 6, с. 106

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

дзераза́ ж. бат. Bärlapp m -s; Schlngenmoos n -es

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Дзераза́ ’расліна дзераза’ (БРС). Рус. дереза́, укр. дереза́ (агляд матэрыялу ў Трубачова, Эт. сл., 4, 205–206). Паводле Трубачова (там жа), вытворнае ад дзеяслова *derti ’драць’ (суф. ‑eza). Няпэўна Фасмер, 1, 502: зыходная форма dьrz‑ і сувязь з рус. дзеясловам дёргать.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

каза́-дзераза́

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. каза́-дзераза́ ко́зы-дзярозы́
Р. казы́-дзеразы́ ко́з-дзяро́з
Д. казе́-дзеразе́ ко́зам-дзяро́зам
В. казу́-дзеразу́ ко́з-дзяро́з
Т. казо́й-дзеразо́й
казо́ю-дзеразо́ю
ко́замі-дзяро́замі
М. казе́-дзеразе́ ко́зах-дзяро́зах

Крыніцы: krapivabr2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

каза́-дзераза́ ж., фольк. коза́-дереза́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)