неблагі́, -а́я, -о́е.

1. Нядрэнны, даволі добры.

Н. чалавек.

Н. ўраджай.

2. Дастатковы для якой-н. мэты; даволі значны.

У яго н. вопыт практычнай работы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дысерта́бельны, ‑ая, ‑ае.

Разм. Прыгодны, дастатковы для напісання дысертацыі. Дысертабельная тэма.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прысто́йны, -ая, -ае.

1. Які адпавядае правілам прыстойнасці (у 2 знач.); добра выхаваны, сумленны.

П. малады чалавек.

2. Дастаткова добры; дастатковы па велічыні.

П. касцюм.

Прыстойная адлегласць.

|| наз. прысто́йнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

двухдзённы, ‑ая, ‑ае.

Працягласцю ў два дні. Двухдзённы семінар. Двухдзённая адсутнасць. // Разлічаны, дастатковы на два дні. Двухдзённы запас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

самадастатко́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Дастатковы для задавальнення сваіх патрэб.

2. Які валодае самастойным значэннем, значны сам па сабе.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Асы́ты, осы́та, осы́тэ ’злёгку гнілы’ (хвоя, дрэва) (Клім.). Параўн. укр. сита сосна ’сасна са смалой’. Да кораня сыт‑ (гл. сыты) са значэннем ’насычаны’. Параўн. таксама осэ́тня пора́дастатковы час’ (Клім.) пры ўкр. оситня пора ’дастаткова даўні’, зноў да гэтага кораня са значэннем ’сытны’ = ’дастатковы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ува́жлівы, -ая, -ае.

1. Прасякнуты ўвагай (у 1 знач.), сканцэнтраваны.

У. слухач.

У. позірк.

2. Які праяўляе ўвагу (у 2 знач.); чулы.

У. гаспадар.

Уважліва (прысл.) аднесціся да просьбы старога чалавека.

3. Дастатковы для апраўдання чаго-н.

Уважлівая прычына.

|| наз. ува́жлівасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дзесяціме́сячны, ‑ая, ‑ае.

1. Працягласцю ў дзесяць месяцаў. Дзесяцімесячны перапынак. // Разлічаны, дастатковы на дзесяць месяцаў. Дзесяцімесячны запас ежы.

2. Узростам у дзесяць месяцаў. Дзесяцімесячнае дзіця.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

арыенціро́вачны, ‑ая, ‑ае.

1. Які служыць, прызначаны для арыенціроўкі. Арыенціровачны пункт, палёт.

2. Патрэбны або дастатковы для арыенціроўкі, прыблізны, папярэдні. Арыенціровачныя даныя. Арыенціровачная глыбіня. Арыенціровачны тэрмін, каштарыс.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзесяцідзённы, ‑ая, ‑ае.

Працягласцю ў дзесяць дзён. У той вечар, калі загрукалі па чыгунцы вагоны пасля дзесяцідзённага перапынку, зайшла да Лабановіча Вольга Віктараўна. Колас. // Разлічаны, дастатковы на дзесяць дзён. Дзесяцідзённы запас вады.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)