Ла́зні́к1, ла́зьнік ’сядзібны дух, дамавік, які (пераважна) знаходзіўся ў лазні’ (Нік., Няч., Інстр. 2, Бяд., Мат. Гом.). Да лазня (гл.). Суфіксацыя, як у хлеўнік, хатнік, гуменнік, еў нік (гл.).

Лазні́к2 ’птушка бугай малы, Ixobrychus minutus’ (Інстр. 2), відавочна, лазнік (націск на ‑ік, калі прыняць пад увагу гнездаванне птушкі — у лазняках і чароце — БелСЭ, 2, 441). Да лаза (гл.). Лексема ўзнікла ў выніку універбізацыі словазлучэння, якое складалася з прыметніка і назоўніка, параўн. стол. лозяный вовк, петрык. лозяны воўчок ’тс’ (Нікан.). Аналагічна польск. trzcinnik ’тс’ < trzcina ’чарот’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лізу́н1 ’міфічная істота, якая летам хаваецца ў фасолі, каноплях, гаросе; яна залізвае дзяцей да смерці’ (Др.-Падб., Гарэц., Касп.), укр. паўн.-зах. лизун ’міфічная істота ў выглядзе вялікага звера, якая жыве ў лясах і жарэ людзей’, рус. ярасл., кастрам., цвяр., смал. лизундамавік, які жыве ў падмосці, пад печчу і якім палохалі дзяцей’. Усх.-слав. рэгіяналізм, які ўзыходзіць да прасл. lizunъ, якое з lizati. Да лізаць (гл).

Лізу́н2 ’той, хто любіць лізаць, лізацца (аб жывёлах)’, ’мужчына, які любіць цалавацца’, ’які любіць прыхарошвацца’ (Шат., Бяльк., Яўс., ТСБМ; міёр., З нар. сл.), ’ліслівец, падхалім’ (Яўс., ТСБМ). Укр., рус. лизун. Да лізаць, лізацца (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ку́ка1 ’вялікі драўляны малаток’ (ТСБМ, Касп., З нар. сл., Нар. словатв., Нар. лекс.). Параўн. літ. kúokas, лат. kúoks ’драўляны молат для гульні або глушэння рыбы’. Беларускае слова (значэнне ’для глушэння рыбы’ зафіксавана, напр., у Касп., 170) запазычана з балтыйскіх дыялектаў (БСЭ, 5, 13–14; Лаўчутэ, Балтизмы, 144).

Ку́ка2 ’фіга’ (Нас., Сл. паўн.-зах., Бяльк.). Рус. кука ’кулак’. Параўн. балг. кука ’крук’, серб.-харв. ку̏ка ’тс’. Параўн. літ. kukà ’дубінка’, kúoka ’тс’, лат. kùoks ’палка’. Іншыя індаеўрапейскія паралелі менш надзейныя (Бернекер, 639; Фасмер, 2, 404).

Ку́ка3 ’дзіцячая болька’ (Сцяц., Нар. лекс.), ’тое, чым палохаюць дзяцей’ (Жыв. сл.). Крыніцай беларускіх слоў лічацца літ. kaũkasдамавік, чорт’, лат. kauks ’тс’. Запазычанне адбылося да манафтангізацыі дыфтонгаў (Лаўчутэ, Балтизмы, 47).

Ку́ка4 ’стары танец, падобны да карагода’ (ТС). Няясна. Да ст.-грэч. κύκλος ’карагод’? Якімі былі шляхі пранікнення?

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)