адле́гласць, -і, мн. -і, -ей, ж.

1. Прастора, якая раздзяляе два пункты, прамежак паміж чым-н.

Велізарная а. раздзяляе нас.

Трымаць на адлегласці (таксама перан.: пазбягаць блізкіх адносін, збліжэння з кім-н.).

2. Адрэзак шляху пэўнай велічыні, працягласці.

За гадзіну спадарожнік праходзіць велізарную а.

3. Больш-менш аддаленае месца; далечыня.

Перадача энергіі на далёкія адлегласці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

даль даль, род. да́лі ж., да́леч, -чы ж., далечыня́, -ні́ ж., далячы́нь, род. далечыні́ ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Дэ́ўжардалечыня’ (Сцяшк.), ’надта доўгі’ (Сцяц.). Зыходным з’яўляецца *даўжа́р (< *dьlžarь) да до́ўгі. Пасля перанясення націску на першы склад нібы «аднавіўся» вакалізм э (якога там ніколі не было!). Параўн. у фанетычным плане барса́ць, але бэ́рсаць (замест бо́рсаць). Такога ж паходжання і дэўш (дакладней, дэўж) ’даўжыня’ (Сл. паўн.-зах.): < *dьlžь (параўн. дэўж ’даўжыня’, Жд. 2). Лексема *dьlžьпрасл. слова (параўнальны матэрыял, але без бел. гл. у Трубачова, Эт. сл., 5, 211–212).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

отдале́ние ср.

1. (действие) аддале́нне, -ння ср.;

2. (даль) адле́гласць, -ці ж., далечыня́, -ні́ ж.;

держа́ть в отдале́нии трыма́ць на адле́гласці;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адле́гласць, ‑і, ж.

1. Прамежак паміж двума прадметамі. За дзедам на некаторай адлегласці пайшлі і яго сыны. Колас. // Адрэзак шляху пэўнай велічыні, працягласці. За мінуту штучны спадарожнік праходзіць велізарную адлегласць. □ Дзімін, відаць, хваляваўся, бо рукі ў яго былі закладзены за спіну і мераў ён адлегласць — крокаў дзесяць туды, крокаў дзесяць назад — таропка, нецярпліва. Карпаў. // Прамежак у часе. Адлегласць доўгую да перамогі Гадамі давялося вымяраць. Аўрамчык.

2. Больш-менш аддаленае месца; далечыня. Перадача электрычнай энергіі на далёкія адлегласці.

•••

Трымаць на адлегласці гл. трымаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

во́ддаль,

1. прысл. На некаторай адлегласці. Крыху воддаль працавала група моладзі. Шамякін. Падыходзім да прыгожага вялікага дома, які стаіць воддаль ад вёскі. Бялевіч.

2. прыназ. з Р. Разм. Ужываецца пры абазначэнні прадмета, пункта і пад., у адносінах да якога вызначаецца месца знаходжання, становішча каго‑, чаго‑н. А воддаль зямлянкі, акопы і дзоты. Тырчаць кулямёты, зеніткі стаяць. Машара.

3. у знач. наз. во́ддаль, ‑і, ж. Далечыня, далеч. Адны з галасоў гучалі слабей, прыглушаныя воддаллю, другія, бліжэйшыя, усё мацней і выразней. В. Вольскі. Скрытыя воддаллю рысы твару несупынна мяняліся, прымаючы разнастайныя міны. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сіне́ча, ‑ы, ж.

Сіні колер чаго‑н. [Сцяпан] ласкава ўсміхаўся.. [дзецям], падміргваў, і густая сінеча яго журботных вачэй паступова пакарыла іх. Ракітны. Тым дзіўна, хто прыйдзе аднекуль: Лён сіні ў палях да пляча, Сінеча ў азёрах і рэках, І вечна — ў дзявочых вачах. Калачынскі. // Сіняя прастора, сіняя паверхня (пра мора, неба, паветра). Мая зорка яшчэ недзе іскрыцца ў бяздоннай сінечы. Бажко. // Сіні туман, смуга. Поле зацягнулася мутнаю сінечаю. Грахоўскі. Я люблю гэтыя прасторы, люблю неаглядныя, ружова-сінія далі іх, .. дзе маўклівая далечыня, атуліўшыся танюсенькаю наміткаю сінечы, думае нейкую адвечную сваю думку. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

удале́ние ср.

1. (отдаление) аддале́нне, -ння ср.;

2. (выпроваживание) выдале́нне, -ння ср., выправа́джванне, -ння ср.; (выведение) вывядзе́нне, -ння ср.; (изгнание) выганя́нне, -ння ср., выгна́нне, -ння ср.; (высылание) высыла́нне, -ння ср.; (увольнение) звальне́нне, -ння ср.; (исключение) выключэ́нне, -ння ср.;

3. (из организма, с какого-л. места и т. п.) выдале́нне, -ння ср.; (вырезание) выраза́нне, -ння ср.; (отрезание) адраза́нне, -ння ср.; (извлечение) выма́нне, -ння ср., дастава́нне, -ння ср.; (вытаскивание) выця́гванне, -ння ср.; (вырывание) вырыва́нне, -ння ср.; (выведение) вывядзе́нне, -ння ср.; (уничтожение) знішчэ́нне, -ння ср.; (уборка) прыма́нне, -ння ср.; прыбіра́нне, -ння ср.; (очищение) ачышчэ́нне, -ння ср.;

4. (устранение) устаране́нне, -ння ср.; (отстранение) адхіле́нне, -ння ср.; (отодвигание) адсо́ўванне, -ння ср.; (избавление) пазбаўле́нне, -ння ср.; см. удали́ть;

5. (отдаление) аддале́нне, -ння ср.; (отклонение) адхіле́нне, -ння ср.; (уединение) адасабле́нне, -ння ср.; см. удали́ться 1;

6. (даль, далёкое расстояние) книжн. далечыня́, -ні́ ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)