абрабі́ць, -раблю́, -ро́біш, -ро́біць; -ро́блены; зак.

1. што. Апрацаваць, дагледзець.

А. зямлю.

2. што. Апрацоўваючы, прыдаць чаму-н. патрэбны выгляд, якасць.

А. каштоўны камень.

3. каго-што. Запэцкаць, забрудзіць чым-н. (разм.).

А. кашулю.

|| незак. абрабля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

догляде́ть сов.

1. (просмотреть до конца) даглядзе́ць;

догляде́ть фильм до конца́ даглядзе́ць фільм да канца́;

2. (за кем, чем) дагле́дзець (каго, што);

догляде́ть за ребёнком дагле́дзець дзіця́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пригляде́ть сов., разг.

1. (за кем, за чем) панагляда́ць; дагле́дзець (каго, што);

пригляде́ть за детьми́ дагле́дзець дзяце́й;

2. (кого, что) нагле́дзець;

пригляде́ть но́вый га́лстук нагле́дзець но́вы га́льштук;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

угле́дзець, -джу, -дзіш, -дзіць; -джаны; зак.

1. каго-што, без дап. і з дадан. Заўважыць, прымеціць, згледзець.

У прыцемку я не ўгледзела, хто ішоў.

2. за кім-чым. Дагледзець, прасачыць за кім-, чым-н. (разм.).

За ўсімі не ўгледзіш.

3. што ў чым. Устанавіць, выявіць, убачыць.

У. сур’ёзную памылку ў артыкуле.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

досмотре́ть сов.

1. (что) даглядзе́ць, дагле́дзець;

2. (произвести осмотр) офиц. агле́дзець; (на таможне) надгле́дзець;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дагле́джаны

1. присмо́тренный; см. дагле́дзець2;

2. досмо́тренный; см. даглядзе́ць 1;

3. прил. ухо́женный; хо́леный; упи́танный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дагле́джаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад дагледзець, даглядзець.

2. у знач. прым. Акружаны клопатам; выпеставаны, ахайны. Конь быў заўсёды гладкі, дагледжаны. Бядуля. Дагледжаныя краны дрэў радавалі позірк... Кухараў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дагле́джваць несов.

1. (до конца) досма́тривать, догля́дывать; см. даглядзе́ць 1;

2. (каго, што) досма́тривать; см. дагле́дзець1

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дапільнава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак., каго-што і з дадан. сказам.

Разм.

1. Высачыць, заспець за якім‑н. заняткам. Дапільнаваць злодзея. □ [Гаспадар] дапільнаваў там, што Хомка горка плача, схіліўшыся ў куточку на сцяну. Гарэцкі.

2. Дагледзець, захаваць у парадку. Стоцкі тут усё дапільнуе сам. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

присмотре́ть сов.

1. (за кем, чем) панагляда́ць; дагле́дзець (каго, што); (последить) пасачы́ць, паназіра́ць;

2. (высмотреть, приискать) разг. нагле́дзець; см. присма́тривать;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)