дагле́дзець, -гле́джу, -гле́дзіш, -гле́дзіць; -гле́дзь; -гле́джаны; зак., каго-што.

1. Паклапаціцца аб кім-, чым-н., акружыць увагай, стварыць добры догляд.

Д. хворага.

Д. дзяцей.

2. Заўважыць, не выпусціць з-пад увагі (звычайна з адмоўем).

Не дагледзіш вокам — заплаціш бокам (прыказка).

|| незак. дагляда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дагле́дзець

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. дагле́джу дагле́дзім
2-я ас. дагле́дзіш дагле́дзіце
3-я ас. дагле́дзіць дагле́дзяць
Прошлы час
м. дагле́дзеў дагле́дзелі
ж. дагле́дзела
н. дагле́дзела
Загадны лад
2-я ас. дагле́дзь дагле́дзьце
Дзеепрыслоўе
прош. час дагле́дзеўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

дагле́дзець сов.

1. (каго, што чаще с отрицанием) усмотре́ть, досмотре́ть, догляде́ть (за кем, чем);

усі́х адра́зу не ~дзіш — за все́ми сра́зу не усмо́тришь;

не ~дзелі дзіця́ — не досмотре́ли (не догляде́ли, не усмотре́ли) за ребёнком;

2. (каго, што) присмотре́ть (за кем, чем), пригляде́ть (за кем, чем); см. дагляда́ць 1

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дагле́дзець, ‑гледжу, ‑гледзіш, ‑гладзіць і даглядзе́ць, ‑гляджу, ‑глядзіш, ‑глядзіць; зак., каго-што.

1. Прагледзець да канца, да якога‑н. месца, часткі. Дагледзець фільм да канца. □ — Надзя, — папрасіў я. — Давай даглядзім, што будзе далей! Кірэенка.

2. (звычайна з адмоўем). Заўважыць, не выпусціць з-пад увагі; упільнаваць. Калісьці, у свае дзіцячыя гады, пасучы на Скуратовічавым хутары каровы, .. [Тварыцкі] не дагледзеў чараду, і адна карова забрыла ў лес. Чорны. Не дагледзіш вокам — заплаціш бокам. Прыказка. // Падгледзець, прасачыць за кім‑н., каб даведацца пра што‑н. Ялавіцкі ўсё роўна дагледзеў, на які двор пайшоў чалавек. Баранавых. Парашылі [конюхі] дагледзець, чым .. [Тром-сын] коней лечыць. Якімовіч.

3. Паклапаціцца аб кім‑, чым‑н., акружыць увагай, стварыць добры догляд. Дагледзець хворага. Дагледзець дзяцей. Даглядзець агарод. □ — Вось да нас таварыш прыехаў. Трэба каня, хлопцы, дагледзець: накарміць, напаіць. Лобан. І Ленін гаварыў байцам, Што рана Яшчэ вяртацца да зямлі згібелай, Што зможам даглядзець яе старанна, Калі са зграяю пакончым белай. Гаўрусёў. // Навесці парадак, прыбраць. [Буднік] парашыў неадкладна ж папрасіць жанчыну, якая даглядала за школай, каб яна дагледзела і ягоны пакой. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дагле́дзець, дагляда́ць, даглядзе́ць (праглядзець да канца) bis zu nde nsehen*;

2. (не выпускаць з-пад увагі) ufpassen vt (каго-н. auf A);

3. (клапаціцца) Srge trgen* (пра каго-н. für A);

не дагле́дзець übershen* vt, nicht bemrken vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

даглядзе́ць,

гл. дагледзець.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дагле́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да дагледзець, даглядзець.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дагляда́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. даглядаць — дагледзець.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дапільнава́ць, -ну́ю, -ну́еш, -ну́е; -ну́й; -нава́ны; зак., каго-што. (разм.).

1. Высачыць, заспець за якім-н. заняткам.

Д. злодзея.

2. Дагледзець, захаваць у парадку.

Д. сад.

|| незак. дапільно́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

doglądnąć

зак. дагледзець

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)