саладзі́ны, ‑дзін; адз. няма.

Гушча, якая застаецца пасля вінакурэння, піваварэння і ідзе на корм жывёле. З табою чорт піва варыў, а саладзін адрокся. Прыказка.

•••

(Знацца, разбірацца) як свіння на саладзінах гл. свіння.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пу́шча, ‑ы, ж.

Вялікі масіў лесу (галоўным чынам у Беларусі і Польшчы). Белавежская пушча. Налібоцкая пушча. □ Прывольная цёмная пушча: Вялізныя ліпы, дубы, Асінніку, ельніку гушча, Між хвоі апаўшай — грыбы. Багдановіч. Пласкадонныя «чайкі» безупынна снавалі ўпоперак Нёмана, перавозячы ў пушчу насельніцтва навакольных вёсак. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гу́ща ж.

1. (осадок) гу́шча, -чы ж.;

2. (заросль) гушча́р, -ру́ м., разг. гушча́рнік, -ку м., разг. гушчэ́ча, -чы ж.;

3. (место средоточия) гу́шча, -чы ж.;

в гу́ще толпы́ у гу́шчы нато́ўпу;

гада́ть на кофе́йной гу́ще варажы́ць (гада́ць) на ка́вавай гу́шчы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Крышчы́ны1 ’адходы пасля апрацоўкі воску’ (Сцяшк. Сл., Сл. паўн.-зах.). Гл. крышчыны2.

Крышчы́ны2гушча ад квасу’ (Шн., Малч.). Ад крышыць (гл.). Утворана з суфіксам ‑чына (Сцяцко, Афікс. наз., 75).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прыво́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які шырока, вольна раскінуўся (пра мясцовасць, прастору і пад.). Ёсць штось незвычайна прыгожае ў гэтых прывольных старасвецкіх шляхах Беларусі. Колас. Прывольная, цёмная пушча: Вялізныя ліпы, дубы, Асінніка, ельніка гушча, Між хвоі апаўшай грыбы. Багдановіч.

2. перан. Вольны, нічым не абмежаваны (пра ўмовы жыцця). Раслінны свет быў багаты, корму для .. [зуброў] хапала, жыццё было прывольнае. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пі́рса, пыреи ’апілкі’ (Мат. Гом.; брагін., Шатал.). З тырса ’тс’, параўн. таксама тырса, тырша ’тс’ (Сл. ПЗБ). Балтызм. Параўн. літ. tirščiaiгушча (у страве, каве)’. Незвычайнае фанетычнае афармленне крыніцы выклікала ў бел. гаворках фанетычныя варыянты: тырса/ кірссі/пірса (ЛА, 1).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трушчы́нагушча, якая засталася на дне’ (Нас., Растарг.), ‘штосьці кіслае, салёнае і горкае’ (Растарг.), трушчы́ны ‘адыходы ад воску, вашчына’ (Нас.), трушчы́нкі ‘рэшткі ад выціскання соку’ (Нас.). Параўн. славен. troščína ‘часцінка гушчы’ (< *treskati, Сной у Бязлай, 5, 233). Гл. наступнае слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гушчыня́, ‑і, ж.

1. Уласцівасць і стан густога. Гушчыня травы. Гушчыня раствору. Гушчыня чыгуначнай сеткі. □ Усюды прабіваюцца кусты арэшніку і каліны, павялічваючы яшчэ больш гушчыню і непраходнасць лесу. В. Вольскі.

2. Тое, што і гушчар. І рады я вясне тваёй, Айчына, Як сонцу кветка ў гушчыні лясной. Прыходзька.

3. Тое, што і гушча (у 3 знач.). У гушчыні натоўпу. З гушчыні народных мас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нарэ́зацца, ‑рэжуся, ‑рэжашся, ‑рэжацца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). З’явіцца на дзяснах (пра зубы). У дзіцяці нарэзаліся зубы.

2. Разм. Напіцца дап’яна. [Мужчына:] — Толькі ў бутэльку [старшыня] і глядзіць: сёння п’яны, учора нарэзаўся, дык аж вуліца яму вузкая была. Сергіевіч. У абедзенны перапынак Гушча сустрэў .. [Генадзя Курсевіча] ля магазіна. — Нарэзаўся.. Эх ты, — сказаў ён, крануўшы Генадзя за плячо. — І напіўся... А што... Лукша.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

то́лща

1. (масса) то́ўшча, -шчы ж.;

то́лща земно́й коры́ то́ўшча зямно́й кары́;

2. перен. гу́шча, -шчы ж.;

в то́лще наро́дной ма́ссы у гу́шчы наро́днай ма́сы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)