Пуляня́ ’кураня’ (ТС), пуленя ’тс’ (Мат. Гом.), пулянё, пуля‑ нёнак ’тс’ (ТС), пулянятка ’тс’ (Янк. 2) сюды ж пуляиятніца ’квактуха’ (лоеў., Мат. Гом.). Утворана на базе слоў дзіцячай мовы, параўн. рус. пу́ля ’кураня’, укр. пу́ля ’качка’, пу́легусяня’, балг. гулка ’маладая курыца, якая яшчэ не зносіць яйкі’, серб.-харв. пуљка ’тс’, грэч. πουλί ’птушка’, франц. ройіе ’курыца’ і пад., зыходная аснова якіх застаецца няяснай. Паводле Смаль–Стоцкага (Приміт., 117), ад першаснай інтэрлюдыі пуль! Гл. пуль-пуль-пуль.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пуль-пуль-пуль ’падзыўныя словы для курэй, куранят’ (Сл. ПЗБ; мсцісл., З нар. сл.; Янк. 2, ТС), сюды ж памянш.-ласк. пу́лькі‑пу́лькі, пу́лічкі‑пу́лічкі, пу́лінькі‑пу́лінькі, рус. пуль‑пуль‑ пуль ’тс’, укр. пуль‑пуль‑пуль ’падзыўныя словы для куранят, гусянят, індыкоў’. Паводле Смаль–Стоцкага (Приміт., 170), утворана ад слова дзіцячай мовы, параўн. укр. пу́ля ’качка’, пулегусяня’, якія маюць паралелі на Балканах, параўн. Кабылянскі, Мовознавство, 1981, 6, 41–52; бел. пуляня ’кураня’ (гл.). Параўн. пыль‑пыль‑пыль ’тс’, апу́ль ’адгоннае слова для птушак’ (адносна апошняга гл. Супрун, Stud. Ros. Posn., 1979, 10, 207–209).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)