гуде́ть несов. гусці́, гудзе́ць;

но́ги гудя́т но́гі гуду́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дудну́ць

‘гусці, гудзець

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. дудну́ дуднё́м
2-я ас. дудне́ш дудняце́
3-я ас. дудне́ дудну́ць
Прошлы час
м. дудну́ў дудну́лі
ж. дудну́ла
н. дудну́ла
Загадны лад
2-я ас. дудні́ дудні́це
Дзеепрыслоўе
прош. час дудну́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

загудзе́ць, ‑гуджу, ‑гудзіш, ‑гудзіць; ‑гудзім, ‑гудзіце, ‑гудзяць; пр. загудзеў, ‑дзела.

Пачаць гудзець. // Прагудзець. Адзін і другі раз сярдзіта загудзеў сігнал машыны. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Гусці́ ’гусці, гудзець’ (БРС), гусць (Нас., Бяльк.). Гл. гудзе́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вуржэ́цьгудзець’ (КТС). Гукапераймальнае.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гудзе́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. гусці і гудзець, а таксама гукі гэтага дзеяння. Рыгор адхіліўся ад акна; разам з гэтым змоўкла гудзенне аэраплана. Гартны. Раптам да вёскі пачалі далятаць нейкія нячутныя дагэтуль гукі, — ні то гудзенне жука, ні то малатарні. Чарот.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Свіры́ць ‘ледзь-ледзь гарэць’ (Мат. Гом.), свірэ́ць ‘цьмяна гарэць’ (Сл. ПЗБ). Сюды ж свіру́шка ‘газоўка’ (чэрв., рагач., ЛА, 4). Параўн. рус. наўг. свири́ть ‘прасочвацца (пра ваду)’. Відаць, імітатыў на базе прасл. *svirati, *sviriti ‘свісцець, гудзець’, параўн. стараж.-рус. свирати, свирити ‘іграць на дудцы’, серб.-харв. сви́рати, сви́ритигудзець, іграць на дудцы, скрыпцы’, славен. svírati ‘тс’, svíritiгудзець, свісцець’, балг. сви́ря ‘іграць на музычным інструменце; гудзець, выдаваць гук; свісцець’, макед. свири ‘іграць (на музычным інструменце); гудзець, свісцець; стракатаць (пра цвыркуна)’, ст.-слав. свирати ‘іграць на дудцы’. Роднаснае ст.-ісл. svarra ‘бушаваць, свісцець’, ням. surren, schwirrenгудзець, свісцець’, ст.-інд. svárati ‘гучаць’, лац. susurrāre ‘шыпець, шаптаць; гудзець’ (Фасмер, 3, 579; Сной₂, 716). Зыходная семантыка захавалася ў свіро́ла ‘свістулька (самаробная)’ (Мат. Гом.), параўн. макед. дыял. свиро́л ‘жалейка, дудка’; сьвірэ́ц ‘музыка, што іграе на дзвюх дудках, звязаных разам’ (Ласт.), параўн. балг. свире́ц ‘музыкант на народных інструментах’, серб. сви́рац ‘музыка, што іграе на дудзе’ < прасл. *svirьcь (насуперак БЕР, 6, 554, не толькі паўднёваславянскі дыялектызм). Спецыфічная семантыка ‘цьмяна гарэць’ грунтуецца на гукавым суправаджэнні такога гарэння (шыпенні, гудзенні і пад.). Гл. таксама свірчэць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перагу́д ’працяжнае гудзенне, якое то заціхае, то узмацняецца’ (ТСБМ, Жылка). Паэтычнае ўтварэнне, як перазвон. Да пера- і гудзець (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кзык ’шум, гудзенне; насякомае’ (Нас.). Гэта слова можна разглядаць як кантамінацыю гзіціся (гл.) (< польск. gzić się ’гізаваць’) і бзыкаць (гл.) ’гудзець’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Страката́ць ‘цвіркаць, трашчаць, траскатаць (пра насякомых і птушак)’ (ТСБМ, Сцяшк.; лудз., Сл. ПЗБ), ‘сакатаць’ (шуміл., Сл. ПЗБ), стракаце́ць ‘скрыпець’ (Сцяшк.). Параўн. укр. стрекота́ти, стрекоті́ти ‘тс’, рус. стрекота́ть ‘тс’. Гукапераймальнага паходжання, параўноўваюць з лац. strīdeō, strīdō ‘сіпець, скрыпець, трашчаць, гудзець, свісцець’, грэч. τρίξω, τέτρῑγα ‘шчабятаць, стракатаць’ і пад., і.-е. *(s)treig‑ ‘шыпець, трашчаць, гудзець’; гл. Праабражэнскі, 2, 395; Фасмер, 3, 774; Будзішэўска, Słown., 158; ЕСУМ, 5, 436–437.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)