рама́на-герма́нскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. рама́на-герма́нскі рама́на-герма́нская рама́на-герма́нскае рама́на-герма́нскія
Р. рама́на-герма́нскага рама́на-герма́нскай
рама́на-герма́нскае
рама́на-герма́нскага рама́на-герма́нскіх
Д. рама́на-герма́нскаму рама́на-герма́нскай рама́на-герма́нскаму рама́на-герма́нскім
В. рама́на-герма́нскі (неадуш.)
рама́на-герма́нскага (адуш.)
рама́на-герма́нскую рама́на-герма́нскае рама́на-герма́нскія (неадуш.)
рама́на-герма́нскіх (адуш.)
Т. рама́на-герма́нскім рама́на-герма́нскай
рама́на-герма́нскаю
рама́на-герма́нскім рама́на-герма́нскімі
М. рама́на-герма́нскім рама́на-герма́нскай рама́на-герма́нскім рама́на-герма́нскіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

расі́йска-герма́нскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. расі́йска-герма́нскі расі́йска-герма́нская расі́йска-герма́нскае расі́йска-герма́нскія
Р. расі́йска-герма́нскага расі́йска-герма́нскай
расі́йска-герма́нскае
расі́йска-герма́нскага расі́йска-герма́нскіх
Д. расі́йска-герма́нскаму расі́йска-герма́нскай расі́йска-герма́нскаму расі́йска-герма́нскім
В. расі́йска-герма́нскі (неадуш.)
расі́йска-герма́нскага (адуш.)
расі́йска-герма́нскую расі́йска-герма́нскае расі́йска-герма́нскія (неадуш.)
расі́йска-герма́нскіх (адуш.)
Т. расі́йска-герма́нскім расі́йска-герма́нскай
расі́йска-герма́нскаю
расі́йска-герма́нскім расі́йска-герма́нскімі
М. расі́йска-герма́нскім расі́йска-герма́нскай расі́йска-герма́нскім расі́йска-герма́нскіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

саве́цка-герма́нскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. саве́цка-герма́нскі саве́цка-герма́нская саве́цка-герма́нскае саве́цка-герма́нскія
Р. саве́цка-герма́нскага саве́цка-герма́нскай
саве́цка-герма́нскае
саве́цка-герма́нскага саве́цка-герма́нскіх
Д. саве́цка-герма́нскаму саве́цка-герма́нскай саве́цка-герма́нскаму саве́цка-герма́нскім
В. саве́цка-герма́нскі (неадуш.)
саве́цка-герма́нскага (адуш.)
саве́цка-герма́нскую саве́цка-герма́нскае саве́цка-герма́нскія (неадуш.)
саве́цка-герма́нскіх (адуш.)
Т. саве́цка-герма́нскім саве́цка-герма́нскай
саве́цка-герма́нскаю
саве́цка-герма́нскім саве́цка-герма́нскімі
М. саве́цка-герма́нскім саве́цка-герма́нскай саве́цка-герма́нскім саве́цка-герма́нскіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

а́ншлюс, ‑а, м.

Палітыка захопу Аўстрыі, якую праводзілі германскія імперыялістычныя колы пасля 1‑й сусветнай вайны.

[Ням. Anschluß — далучэнне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

манда́тны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да мандата. Мандатная камісія (камісія, якая правярае паўнамоцтвы ўдзельнікаў з’ездаў, канферэнцый). Мандатныя тэрыторыі (былыя германскія калоніі і частка тэрыторыя былой Асманскай імперыі, захопленыя пасля першай сусветнай вайны Англіяй, Францыяй, ЗША і перададзеныя пад іх кіраўніцтва па мандату Лігі нацый).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Купі́ць ’набыць за грошы’ (ТСБМ, Бяльк., ТС, Сл. паўн.-зах.). Укр. купити, рус. купить, ст.-слав. коупити, балг. купя, серб.-харв. ку́пити, славен. kúpiti, польск. kupić, чэш. koupiti, славац. kúpiť, в.-луж. kupić, н.-луж. kupiś ’тс’. Прасл. kupiti лічыцца запазычаннем з гоц. kaupon ’таргаваць, гандляваць’, а германскія словы — з лац. caupo ’крамар’ (Бернекер, 647; Траўтман, 123; Кіпарскі, 204). Аднак існуе іншая магчымасць вытлумачыць паходжанне славянскіх лексем. Лац. caupo ў сваю чаргу разглядаецца як запазычанне з невядомай мовы. Яго можна звязаць са ст.-грэч. κάπηλος ’крамар’, калі прыняць для апошняга κάπηλος (< *κϜαπηλος): caupo‑ *ku̯op‑: *kou̯p‑. Сюды ж можна аднесці і тах. kappi ’серабро’ (< *kou̯p‑): ст.-грэч. καπηλεία ’гандаль’ ∼ тах. kappi ’серабро’. І.‑е. ku̯op тады разглядаецца як назва адзінкі натуральнага абмену. Параўн. прасл. kopa (гл. капа) (ст.-польск. і ст.-чэш. kopa ’грашовая адзінка’). Калі гэта так, мы можам рэканструяваць *ku̯op‑/*kou̯p‑ і аднесці сюды прасл. kupiti. Германскія словы можна разглядаць як славянізмы (далейшую аргументацыю гл. у Мартынава, Лекс. взаим., 161–166).

Ку́піць ’гарэць без полымя, дымець’ (Мартынаў, Зб. Крапіве, 210), якое суадносіцца з ко́паць (< *ku̯op‑) як аблаўтны варыянт *koup‑. Гл. купець і капцець.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мо́ва, -ы, мн. -ы, моў, ж.

1. Сродак падтрымання зносін паміж людзьмі і выказвання думкі з уласцівымі яму фанетыка-граматычным ладам і лексічным фондам.

Беларуская м.

Класічныя мовы.

2. Сукупнасць пэўных сродкаў выражэння думкі, уласцівых індывідуальнай манеры пісьменніка; стыль.

М.

Янкі Купалы.

Літаратурная м.

3. Здольнасць гаварыць.

У хворага адняло мову.

4. Сістэма знакаў, гукаў, сігналаў, якія перадаюць інфармацыю.

М. лічбаў.

М. формул.

5. Асаблівасць маўлення, манера гаварыць.

Дзіцячая м.

6. адз., перан., чаго. Тое, што тлумачыць сабой што-н., паясняе.

М. фактаў.

Аналітычныя мовы — мовы, у якіх граматычныя адносіны выражаюцца службовымі словамі, парадкам слоў, інтанацыяй і інш.

Жывая мова — мова, на якой гаворыць дадзены народ у дадзены перыяд.

Індаеўрапейскія мовы — мовы, што ўваходзяць у індаеўрапейскую сям’ю моў (славянскія, германскія, раманскія і інш.).

Мёртвая мова — старажытная мова, якая вядома толькі па пісьмовых помніках.

Эзопаўская мова — алегарычная мова, пры дапамозе якой хаваецца прамы сэнс выказвання.

Знайсці агульную мову — прыйсці да згоды.

|| прым. мо́ўны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ко́раб ’пасудзіна, сплеценая з лубу, саломы і пад.’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах., Нар. лекс., КЭС, лаг., Бяльк., Нар. сл., З нар. сл.), корабам стаць ’павялічыцца, расшырыцца (пра галаву)’ (Жыв. сл.), поўны кораб, сем корабаў, як з кораба ’у вялікай колькасці’ (ТСБМ). Укр. короб, рус. короб, ст.-рус. коробъ ’тс’, славен. kraba ’каробка’, польск. kroba ’плеценая каробка’. Мы не бачым магчымасці для рэканструкцыі прасл. korbъ, паколькі няма надзейных паўднёваславянскіх адпаведнікаў. Славен. kraba — новае запазычанне з іншых славянскіх моў (Безлай, 2, 77). Таму трэба вярнуцца да этымалогіі Міклашыча (130), згодна з якой у гэтым выпадку мы маем справу з запазычаннем з лац. corbis ’карзіна’ (непасрэдна або праз с.-в.-ням. korb ’тс’). Гл. таксама Бернекер, 1, 568–569; Брукнер, 267. Фасмер (2, 331), які зыходзіць выключна з фанетычных крытэрыяў, разглядае лацінскія, германскія і нават літ. kar̃bas, лат. kar̂ba як спрадвечна роднасныя са славянскімі. Параўн. Фрэнкель, 220, дзе балтыйскія лексемы лічацца славянізмамі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ку́рва ’распусная жанчына’ (Нас., Шат., Сержп. Ск., Мядзв., Шпіл., Грыг.). Укр. курва, рус. курва ’тс’, балг. і макед. курва, серб.-харв. ку̑рва, славен. kȗrva ’тс’, польск. kurwa, чэш. kurva, славац. kurva, в.-луж. kurwa ’тс’. Прасл. kury, kurъve ’meretrix’. Рад даследчыкаў разглядаюць славянскія формы як такія, што праніклі з германскай (ст.-ісл. hóra, ст.-в.-ням. huora). Да германскіх форм прыводзяць вельмі ненадзейную паралель: лац. cārus ’дарагі, мілы’, ст.-інд. kārunya ’спачуванне, ласка’ (Бернекер, 651). Іншыя ўзводзяць прасл. kury да kurъ ’певень’. У якасці семантычнай паралелі разглядаецца франц. cocotte ’курачка і какотка’. Незразумелым застаецца паходжанне гоц. hōrs ’пралюбадзей’ (Кіпарскі, Gemeinslav., 42). Мы разглядаем прасл. kury як генетычна звязанае са ст.-грэч. χύριος ’пан, гаспадар’ і прасл. praščurъ ’роданачальнік’, літ. prakuréjus ’прарадзіцель’. У такім разе прасл. kury мела значэнне ’жанчына рода, абшчыны’ > ’жанчына ва ўмовах паліандрыі’. Германскія формы паходзяць ад славянскіх (Мартынаў, Лекс. взаим., 208–209). Параўн. Махэк, Slavia, 21, 260.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Клён1 ’дрэва клён або драўніна гэтай расліны’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах., Касп., Сцяшк., Бяльк.). Ст.-рус. кленъ, рус. клён, укр. клен ’тс’, балг. клен, макед. клен, серб.-харв. кле̏н, славен. klèn ’тс’, польск. klon, чэш. klen, славац. kleń, в.-луж. klen, н.-луж. klon ’тс’. Індаеўрапейскі характар гэтай назвы дрэва вельмі праблематычны, паколькі мы не маем ніводным надзейнай паралелі за межамі славянскіх моў. Балтыйскія паралелі (літ. klẽvas, лат. kļavs) трэба лічыць формамі з іншымі дэтэрмінатывамі, але паколькі каранёвая частка нам невядомая, гэта супастаўленне застаецца нявытлумачаным. Кельцкія адпаведнікі здаюцца больш блізкімі (ірл. cuilenn, уэльск. kelyn ’клён вастралісты’). Але кельцкія формы можна разглядаць толькі як магчымую крыніцу. Параўн. іншую славянскую назву клёна — явар, якая традыцыйна лічыцца пранікненнем з германскіх моў. Трэба таксама адзначыць, што германскія назвы клёна, якія разглядаюцца як паралелі да славянскіх і кельцкіх (ст.-ісл. hlynr, ст.-англ. hlyne, с.-в.-ням. līn‑), можна таксама разглядаць як кельтызмы. Параўн. Махэк, LP, 2, 154, які разглядае назву клёна як праеўрапейскую субстратную.

Клён2 ’праклён’ (Сл. паўн.-зах.). Гл. клясці.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)