зало́г, -у, м.

1. Тое, што і заклад.

2. перан. Доказ, гарантыя чаго-н.

З. дружбы.

|| прым. зало́гавы, -ая, -ае (да 1 знач.).

Залогавае абавязацельства.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

страхо́ўка, -і, ДМ -ўцы, мн. -і, -хо́вак, ж.

1. гл. страхаваць.

2. Грашовая кампенсацыя, што выплачваецца страхавой установай страхавальніку.

Атрымаць страхоўку.

3. Страхавы ўзнос (разм.).

Заплаціць страхоўку.

4. Гарантыя ад чаго-н. непрыемнага, непажаданага.

Зрабіць што-н. для страхоўкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Зару́кагарантыя’. Рус. прастамоўн. зару́ка ’падтрымка’, укр. зару́кагарантыя, падтрымка’, польск. zaręka, в.-луж. zaruka, чэш., славац. záruka ’тс’, славен. zarǭka, zaroka ’заручаны’, серб.-харв. за̑руке ’заручаны’. Параўн. ст.-рус. заручити ’заверыць асабістым подпісам’ (XVII ст.), ст.-бел. заручити ’заручыць’ (Скарына). Бязафіксны прасл. назоўнік ад zarǫčiti (< rǫčiti < zǫk‑i‑ti, гл. рука) ’тое, за што (у чым) даюць руку’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гарантава́ць (БРС). Укр. гарантува́ти, рус. гаранти́ровать. Запазычанне з франц. мовы (garantir) або ням. garantieren < франц.). Параўн. гара́нтыя. Слаўскі, 1, 383; Фасмер, 1, 392; Шанскі, 1, Г, 27; Рудніцкі, 802.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

недатыка́льнасць, ‑і, ж.

1. Гарантыя ад усякіх замахаў з боку каго‑н. Недатыкальнасць асобы. Пасольская недатыкальнасць. □ Савецкі Саюз стаіць на пазіцыі падтрымкі справядлівай барацьбы .. народаў за сваю свабоду, незалежнасць, недатыкальнасць і тэрытарыяльную цэласнасць. «Звязда».

2. Стан недатыкальнага (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зару́ка, ‑і, ДМ ‑руцы, ж.

Залог, гарантыя. Адно толькі цешыла сэрца: народ не хоча змірыцца з такім ладам. І ў гэтым — зарука перамогі. Колас. Зарука творчых поспехаў савецкай літаратуры ў шчыльнай, самай цеснай сувязі пісьменнікаў з практыкай сацыялістычнага будаўніцтва. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пару́ка ’зарука ў чым-небудзь, пацвярджэнне чаго-небудзь; гарантыя’ (ТСБМ); паручы́цца, паруча́льны. Рус., укр. пору́ка, польск. poręka, чэш. poruka, серб.-харв. по̏рука, славен. pórok. З по- і рука (гл.). Слова, відавочна, праславянскага паходжання з прычыны старажытнасці звычаю паданнем рукі паручацца за каго-небудзь (параўн. Махэк₂, 523 і наст.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зада́так, ‑тку, м.

1. Частка агульнай сумы, якая ўносіцца або бярэцца наперад як гарантыя выканання абавязацельства. Даць задатак. □ Прыносіць бабуля Івану заказ на чаравікі і задатак. Якімовіч. Саўка бярэцца за работу. Не брацца нельга: барыш выпілі, задатак узяў. Колас.

2. толькі мн. (зада́ткі, ‑аў); перан. Зародкі якіх‑н. якасцей, здольнасцей. Задаткі вучонага. Паэтычныя задаткі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

распі́ска, ‑і, ДМ распісцы, ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. распісваць — распісаць (у 1, 3 знач.).

2. Р мн. ‑сак. Дакумент з подпісам, які пацвярджае атрыманне чаго‑н. Забралі [фуражыры] і ў нас каня, з ходу: — Часова, баця, на пару дзён. Мы прывядзём яго назад. Вось табе наша гарантыя — распіска. Дубоўка.

•••

Аддаць пад распіску гл. аддаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пару́ка, ‑і, ДМ ‑руцы; Р мн. ‑рук; ж.

Зарука ў чым‑н., пацвярджэнне чаго‑н.; гарантыя. Дзе парука, што Анцыпік не прагаворыцца — вольна ці нявольна? Колас.

•••

Кругавая парука — а) калектыўная адказнасць усіх членаў якой‑н. групы людзей за дзеянні гэтай групы ўвогуле або за асобных яе членаў; б) узаемная выручка, узаемнае ўкрывальніцтва.

На парукі — на чыю‑н. адказнасць (аддаць, узяць).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)