галу́шкі, -шак (ед. галу́шка ж.) кул. галу́шки, клёцки

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

га́лка 1, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Птушка сямейства крумкачовых з чорным апярэннем. Угары, на голых ліпах, голасна і сварліва крычалі галкі. Шамякін.

га́лка 2, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Тое, што і галушка (у 1 знач.). [Андрэйка] адламаў ад скібкі хлеба кавалак мякішу і зляпіў галку. Гамолка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пашыбні́ ’галушкі’ (смарг., Сл. ПЗБ). Да па‑шыбаць ’біць, збіваць’. Утворана аналагічна (па семантыцы), як літ. kukulisгалушка’ ад kukti ’гнуцца, згінацца’, gražulis ’тс’ ад grąžyti ’выкручваць, выціскаць’, ’круціць’. Аб суфіксе ‑ень (са значэннем ’вынік дзеяння’) гл. Сцяцко, Афікс. наз., 39.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ка́тыш м., прост.

1. (скатанный шарик) га́лка, -кі ж., галу́шка, -кі ж.;

2. (обрубок, чурбан) абру́бак, -бка м., уці́нак, -нка м.; (деревянный кружок) кацёлка, -кі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ашва́ліна ’кусок сала’ (навагр., Балто-слав. сб., 385). Няясна. Грынавецкене і інш. (там жа) збліжаюць з літ. švalái ’?’, параўн. чэш.-мар. svalina ’вялікі кусок’, якое разам з валаш. švalek ’камяк, галушка’. Махэк₂, (630) лічыць утвораным ад valiti, што мае шэраг экспрэсіўных значэнняў, у тым ліку ’рэзаць’, параўн. «адваліць лусту». Магчыма, збліжана з шваля ’брус, калода’ (ням. Schwelle ’брус, парог’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кныш1 ’нізкарослы чалавек’ (Нар. сл.). Гл. кныш?,.

Кныш2 ’шышка, сухі выраст на краях булкі хлеба’ (Нар. словатв.). Гл. кнышз‑

Кныш3 ’пірог, які ядуць на дзяды’ (Кольб.). Укр. книш ’тс’. Этымалогія Фасмера (Этюды, 90), з грэч. κνίσα ’пах лечанага мяса і тлушчу’. Больш верагоднай здаецца версія Бернекера (1, 531), паводле якой кпіш, книш < ням. Knitschetгалушка з мукі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Галка1 ’птушка’ (БРС, Касп., Нас., Бяльк.), таксама га́ліца ’тс’ (Нас., Шатал.), галі́ца (Бяльк.). Формы з суфіксам ‑к(а) толькі ўсх.-слав., і ў гэтым сэнсе мае рацыю Шанскі (1, Г, 16), прыводзячы ст.-рус. галъка, рус. га́лка, укр. га́лка, бел. га́лка ’тс’. Але паралельна з гэтым ёсць усх.-слав. рус. га́лица, бел. га́лі́ца, укр. га́лиця ’галка’, і такія формы адзначаюцца і ў іншых слав. мовах (балг. га́лица, серб.-харв. галица). У аснове ляжыць прасл. *galъ ’чорны’ (параўн. серб.-харв. гао). Іншая версія: уся група слоў утворана ад гукапераймальнага *gal‑. Гл. Фасмер, 1, 388–389.

Га́лка2 ’шарык, галушка’ (БРС, Нас., Сцяшк. МГ). Гэта слова, магчыма, мае дачыненне да групы слоў, якія Фасмер (1, 388) разглядае пад га́лка2, адносячы сюды рус. га́лка ’шкляны шар’, галу́шка, укр. га́лка, галу́шка, бел. га́лы ’вочы; ягадзіцы’, славен. gâłka ’чарнільны арэшак’, славац. hálka ’шарык; вярхушка вежы’, польск. gałka ’шар, набалдашнік’, gały ’вочы’, і якія быццам узяты з с.-в.-ням. Galle (< лац. galla). Фасмер мяркуе, што вывядзенне ўсёй гэтай групы слав. слоў з ням. крыніцы выклікае сумненне з прычыны разнастайнасці значэнняў слав. лексем і што, прынамсі, для часткі з іх трэба ставіць пытанне аб іх спрадвечна слав. паходжанні. Ст.-бел. кгалка, галка ’прадмет круглай формы’ запазычана непасрэдна з польск. мовы ў XVI ст. Гл. Булыка, Запазыч., 147. Аб запазычанні сведчыць выбухное г (кг) у гэтым слове.

Га́лка3 ’месца паміж кустамі, дзе расце трава’ (Яшкін). Гл. га́ліна2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Камя́к, камякі́, камяке́ ’сціснуты, змяты, злеплены кавалак мяккай масы’ (ТСБМ), ’камы, бульбяная каша’ (навагр., свісл., лун., Шатал.; стаўб., З нар. сл.; Федар. Рук.; слонім., Шн. 3; лях., барыс., дзярж., ганц., пух., ст.-дар., Сл. паўн.-зах.; Мал., Янк. БП, Гарэц., Сцяшк., Жд. 3); ’няўдала спечаны, глейкі хлеб’ (КЭС, лаг.; ашм., Сл. паўн.-зах.); шчуч.галушка’, ’засохлая гразь’, воран. ’макуха’ (Сл. паўн.-зах.). Прадуктыўнае ў бел. гаворках утварэнне з суфіксам ‑ʼак, да ком, камы1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Га́ла1 (ж. р.) ’голае месца’ (БРС), ’прастора між лесу’ (Сцяшк. МГ), ’лапіна’ (Шатал.), га́ла (н. р.) ’балотная сенажаць, чыстая ад зарасніку’ (Шат.), гал ’прагаліна ў лесе’ (Бяльк., Яшкін). Слова гэта вядома галоўным чынам ва ўсх.-слав. мовах (перш за ўсё на Палессі) і часткова ў зах.-слав.

Га́ла2 ’круглы ком, шар (скручаны)’ (БРС), га́лка ’невялікая гала’ (Нас.). Паводле Бернекера (1, 301) і Фасмера (1, 388), этымалагічна звязаны рус. га́лка ’шкляная гала’, галу́шка, укр. га́лка, галу́шка, бел. га́лы ’вочы; ягадзіцы’, славен. gâłka ’чарнільны арэшак’, славац. hálka ’галка, невялікая гала, вярхушка вежы’, польск. gałka ’гала, булавешка і г. д.’, gały ’вочы’. Але, як мяркуе Фасмер (там жа), вывядзенне гэтай групы слоў з позняга с.-в.-ням. galle (< лац.) няпэўнае (насуперак Міклашычу, 50; Бернекеру, 1, 292; Праабражэнскаму, 1, 117 і інш.) і, прынамсі, частка гэтых слоў, магчыма, спрадвечна славянскага паходжання (так Ільінскі, RS, 6, 217; Патабня, РФВ, 3, 163). Гл. яшчэ меркаванні Слаўскага (253), які таксама бачыць тут славянскае ўтварэнне (магчыма, да *golъ ’голы’; тлумачэнне семантыкі ў Слаўскага). Магчыма, сюды і га́лы ’ягадзіцы’ (Нас.), хоць не выключаецца і сувязь гэтага слова з *golъ ’голы’. Для бел. слова крыніцай, відаць, з’яўляецца польск. gałka. Аб гэтым сведчыць ст.-бел. кгалка, галка ’прадмет круглай формы’ (слова вядома ў помніках XVI ст.). Гл. Булыка, Запазыч., 147.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Загугу́ля ’бульбяная бабка’ (Мат. Гом.). Рус. загогу́ля ’выгін, крывізна’, дыял. ’патаўшчэнне’, перан. дыял. ’нешта незвычайнае, манернае (выраз, чалавек)’. Фасмер (2, 73) тлумачыць загогулина з гогуля, якое параўноўваецца з польск. gogólła ’зерне плода’ (у Слаўскага, 1, 310, gogołka ’завязь’). Для бел. значэння істотна ўлічыць рус. алан. гого́лька ’талакно на вадзе з маслам’, гого́лья ’камячкі мукі ў рэдкім растворы з аўса для бліноў’, балг. гага́лка ’від галубцоў’ (Гераў). Слаўскі лічыць, што ў gogołka рэдуплікацыя тыпу по‑пел. Сярод паралелей без рэдуплікацыі галушка (гл.). Першапачатковы корань, па Слаўскаму, *gol‑ ’нешта голае’. Семантычна гэта не бездакорна. Параўн. яшчэ рус. дан. гугу́ля ’груз’. Ці не трэба ў назвах ежы ўбачыць значэнне ’нешта патоўшчанае, як гуз’, якое можа быць зыходным і для назваў завязі ў польск. і чэш., мар. gagalka ’завязь’, балг. дыял. гага́лка ’авечы кал у выглядзе галачак’, гоголица ’друк з натуральнай булавешкай’? Параўн. таксама гуля, гула, гуз, гала. Тады рэдуплікацыя «ўзмацняе» першаснае значэнне ’патаўшчэнне, жаўлак, гуз’, як і прэфіксацыя: гу́ля ’гуз, шар, гала’ > гугу́ля > загугу́ля. Гуля, гула з прасл. gula. Трубачоў, Эт. сл., 7, 169–170; БЕР, 1, 222, 259; Махэк₂, 148.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)