га́ла, -а, мн. -ы, -аў, н. (разм.).

1. Голае месца, чыстая прастора.

2. Цвёрды круглы камяк зямлі, гліны.

|| прым. га́лавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

галл ист. гал, род. га́ла м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

га́ла, ‑а, н.

Разм. Голае месца, чыстая прастора. Я гляджу цяпер, як гэта выцерабленае балота легла далёка роўным галам сенажаці. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зашуга́ць сов., разг. заполыха́ть, запыла́ть;

~га́ла по́лымя — заполыха́ло (запыла́ло) пла́мя

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Га́лы ’ягадзіцы’ (Нас.). Гл. га́ла2.

Галы́ ’лыткі’ (Бяльк.). Суадносіцца, здаецца, з *golъ ’голы’. Матывацыя тут такая самая, што і ў слове галёнкі (слав. *golěnъ да *golъ). Аднак не выключаецца, што, магчыма, ёсць сувязь з га́ла ’штосьці круглае’ (гл. га́ла2, галы ’ягадзіцы’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

га́ла ж., разг.

1. (о местности) го́лое простра́нство;

2. кру́глый ком, шар (скатанный)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Га́ла1 (ж. р.) ’голае месца’ (БРС), ’прастора між лесу’ (Сцяшк. МГ), ’лапіна’ (Шатал.), га́ла (н. р.) ’балотная сенажаць, чыстая ад зарасніку’ (Шат.), гал ’прагаліна ў лесе’ (Бяльк., Яшкін). Слова гэта вядома галоўным чынам ва ўсх.-слав. мовах (перш за ўсё на Палессі) і часткова ў зах.-слав.

Га́ла2 ’круглы ком, шар (скручаны)’ (БРС), га́лка ’невялікая гала’ (Нас.). Паводле Бернекера (1, 301) і Фасмера (1, 388), этымалагічна звязаны рус. га́лка ’шкляная гала’, галу́шка, укр. га́лка, галу́шка, бел. га́лы ’вочы; ягадзіцы’, славен. gâłka ’чарнільны арэшак’, славац. hálka ’галка, невялікая гала, вярхушка вежы’, польск. gałkaгала, булавешка і г. д.’, gały ’вочы’. Але, як мяркуе Фасмер (там жа), вывядзенне гэтай групы слоў з позняга с.-в.-ням. galle (< лац.) няпэўнае (насуперак Міклашычу, 50; Бернекеру, 1, 292; Праабражэнскаму, 1, 117 і інш.) і, прынамсі, частка гэтых слоў, магчыма, спрадвечна славянскага паходжання (так Ільінскі, RS, 6, 217; Патабня, РФВ, 3, 163). Гл. яшчэ меркаванні Слаўскага (253), які таксама бачыць тут славянскае ўтварэнне (магчыма, да *golъ ’голы’; тлумачэнне семантыкі ў Слаўскага). Магчыма, сюды і га́лы ’ягадзіцы’ (Нас.), хоць не выключаецца і сувязь гэтага слова з *golъ ’голы’. Для бел. слова крыніцай, відаць, з’яўляецца польск. gałka. Аб гэтым сведчыць ст.-бел. кгалка, галка ’прадмет круглай формы’ (слова вядома ў помніках XVI ст.). Гл. Булыка, Запазыч., 147.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыга́лак ’невялічкая палянка ў лесе пасля пажару; прагалак’ (Шат.). Да прага́лак (гл.). Але нельга цалкам выключыць і ўплыў семантыкі прыназоўніка пры са значэннем лакалізацыі — ’каля чаго-небудзь’. Гл. гала.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плоц ’плоскі бок біткі’ (Рам. 8). Відаць, з рус. мовы; параўн. рус. плоц, площа ’плоскі бок ігральнай біты’, ’становішча кінутай біты бокам ці толькі на плоскім баку’, плоцкий ’плоскі’, якое з’яўляецца кантамінаваным утварэннем з плоскі і клец < ням. Klotz ’калода; цурка’ < с.-в.-ням. kloz, англ.-сакс. don ’камяк, гала, клубок’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пуло́нь ’непакрытая лесам прастора (на сухім месцы)’ (малар., Сіг.). Фанетычны варыянт зафіксаванага на Палессі полонь, полоня (гл. палоня)9 што працягваюць польск. płonią ’лужок у лесе’, н.-луж. płońгала, раўніна’, укр. полонь, полонина ’адкрытая прастора, альпійскі луг’ і пад., адносна іх гл. Банькоўскі 2, 626; Ніканчук, Этимология–1984, 168; ЕСУМ, 4, 486 (да поле, гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)