Віхля́й ’нядбайны чалавек’, віхля́йства ’нядбайнасць’ (Нас., Яруш.). Рус. віхляй ’тс’. Да віхляць (гл.) з суф. Nomina agentis ‑ajь (SP, 1, 88).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Паві́ха ’від асакі’ (Сл. ПЗБ), повіха ’павіліца’ (ТС). Аддзеяслоўнае ўтварэнне ад *павіхаць < віхаць (гл.)., ’віхляць, хістаць’ і далей да віць. У аснове намінацыі ляжыць ўяўленне аб тонкім хісткім сцябле. Параўн. яшчэ вікла.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пятляць, віцца, звівацца; віляць, віхляць, крывуляць (разм.)
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
Віха́ць ’віхляць’ (Нас.), віха́цца ’віхляцца’ (БРС, Касп., Бяльк.), віханьне (Бяльк.). Рус. вихать ’вагаць, хістаць’ таксама ў складаннях з прыстаўкамі (вы́вихнуць і г. д.), укр. виха́ти ’махаць’, славен. vihati ’вывіхаць, махаць’. Паводле Праабражэнскага, 1, 86 і наст. і Гараева, 50, вытворнае з экспрэсіўным суфіксам ‑х‑ да віць (гл.). Існаванне прамежкавай ступені (назоўніка *vixъ, які ад віць пры дапамозе суфікса ‑х‑, як смех, успех і г. д.) (Шанскі, 1, В, 112), відавочна, не абавязковае. Буга (РФВ, 75, 153) параўноўвае з літ. viskù, viškė́ti ’вагацца, знаходзіцца ў руху’, прычым мяркуемае літ. *viškù пераўтворана ў viskù пад уплывам літ. vizgù, vizgė́ti ’варушыцца, шавяліцца’. Фасмер (1, 324) лічыць гэта няпэўным. Іліч–Світыч (ВЯ, 1961, 4, 98) услед за Мацэнауэрам ставіць пытанне аб адпаведнасці слав. ‑x‑ балт. ‑zg‑ у сярэдзіне слова і слав. *vixati непасрэдна супастаўляе з літ. vizgė́ti, vizgúoti ’віхляцца’, vìzginti ’вярцець хвастом’. Параўн. віхляць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ві́хар (БРС, Маш., Сцяшк., Бес., КТС) ’вір’ (БРС, КТС), віхры́ ’нячыстыя духі ў выглядзе віхру’ (Нас.). Рус. ви́хорь, вихрь, укр. вихо́р, ст.-рус. вихърь, польск. wicher, н.-луж., в.-луж. wichor, чэш. vichr, славац. víchor, серб.-харв. ви̏ха̄р, ви̏хор, славен. vihár, балг. вихър. Ад асновы vix‑ (параўн. віхаць, віхляць) пры дапамозе суф. ‑r‑, ‑ъr‑ (Скок, 3, 588; Шанскі, 1, В, 112), далей узыходзіць да віць (Праабражэнскі, 1, 87; Фасмер, 1, 324). Роднасныя ўсх.-літ. víesulas ’віхар’, лат. veîsuôls ’тс’ (Траўтман, 345; Петарсан, IF, 5, 70; Ільінскі, ИОРЯС, 20, 3, 77).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Віхла́ 1 ’аб чалавеку рухавым, энергічным, у якога хутка ідзе работа’ (Бір. Дзярж., З нар. сл.). Да віхаць ’хістацца’, віхляць’, завіхацца ’спяшаць, намагацца рабіць што-небудзь’. Параўн. польск. wichlacz ’махляр, падманшчык’; ’рухавы чалавек’.
Віхла 2 ’лаза, вярба, Salix L.’ карэліц., свісл. (Весці АН БССР, 1969, 4, 124). Ад віхаць, віхацца ’качацца, хістацца, як, напрыклад, польск. wikło, wikła ад wikłać ’віхаць’. Далей яно звязана з віць (Брукнер, 613). Націск на канчатку ў назвах дрэў (асіна́, альшына́, характэрны для гэтых гаворак (Арашонкава і інш., Весці АН БССР, 1969, 4, 124).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)