вихрь м., прям., перен. віхо́р, род. ві́хру м., ві́хар, род. ві́хру м.; віху́ра, -ры ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Віхры́ць ’кружыць віхрам (аб пыле, снезе)’ (БРС, Нас., КТС). Рус. вихри́ть, укр. вихри́ти, польск. wichrzyć, чэш. дыял. vichriť ’тс’. Да віхар (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

смерч, ‑у, м.

Моцны віхар, які падымае ўгору і круціць слуп вады, пяску, пылу. Смерч на моры. □ Вясной падняўся над Закружжам чорны слуп смерчу, прайшоў па гародах, вырываючы з зямлі дрэвы, камяні. Асіпенка. // Пра што‑н., падобнае на смерч. Вогненны смерч. □ Гэта зноў машкара. Шэрым смерчам узнімаецца яна высока ў неба. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вяхра́нец ’нячысцік’ (Бяльк.). Зыходзячы з семантыкі, верагодней усяго параўноўваць з віхар ’нячысты дух’, віхор ’чуб’. Да першага параўн. рус. дыял. вихорный ’род міфічнай істоты’, смал. вихровой ’дух, які жыве ў віхры’ і да т. п. Да віхор ’чуб’; параўн. бел. хахлаты ’нячысцік’. Пярэчыць гэтай думцы наяўнасць я < і ў першым складзе перад націскам, аднак не выключана, што трэба аднаўляць форму *вехранец. Для такога тлумачэння параўн. рус. дыял. ве́харь і вехо́рь ’моцны вецер, віхар’. Здаецца, аднак, што можна лёгка вытлумачыць я і як вынік «гіпер’якання», выпадкі якога вядомы на сумежных тэрыторыях.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

коловоро́т м.

1. стол. ко́рба, -бы ж.;

2. (водоворот) вір, род. ві́ру м.;

3. (круговорот) кругаваро́т, -ту м.; (вихрь) ві́хар, -хру м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ві́храва трава ’расліна астрагал, Astragalus glycyphyfllus’ (Кіс.). Рус. смал. вихрева трава ’тс’. Відавочна, да ві́хар, віхр, але канкрэтныя матывы намінацыі няясныя, магчыма, таму, што гэтыя расліны з тонкім сцяблом і складаным лісцем часта пераблытваюцца; параўн. рус. вихорево гнездо ’сплеценыя віхрам у клубок галінкі бярозы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Калбу́к, колбу́квіхар’. Па тэрыторыі гэта фіксацыя адносіцца, паводле меркаванняў Кольберга, 440, да зах. Палесся (пруж.). Дакладных адпаведнікаў у значэнні ’віхар’ як быццам няма на іншай бел. тэрыторыі. На думку Цыхуна, Бел.-польск. ізал., 148, суадносіцца з польск. kołbuk ’міфічная істота ў вобразе птушкі’, kołbuk, або kłobuk ’злы дух. д’ябал’, дух у выглядзе агню’, якія фіксуюцца на Мазоўшы і ў Варміі. Меркаванне аўтара аб тым, што ідэнтыфікацыя бел. і польск. слоў у якасці ізалексы магчымая, паколькі ў народных прымхах віхар вельмі часта атаясамліваецца з д’яблам, патрабуе ўдакладнення. Па сутнасці, для польск. лексем аб значэнні ’віхар’ (’д’ябал’ < ’віхар’) мяркуецца’ на аснове бел., аднак няясна, ці ёсць значэнне ’д’ябал’ у бел. слова. Не выключана, што асноўныя яго значэнні іншыя і назва віхру — рэалізацыя пабочнай семемы. Можна думаць, што асноўнае значэнне бел. слова адпавядае польскаму ’злы дух, д’ябал’ і ўжыта яно было менавіта ў такім сэнсе. Супраць гэтага лінгвагеаграфія. Ёсць пэўныя цяжкасці і семантычнага плана. Польск. лексіка лічыцца запазычанай, у якасці крыніцы аўтары Варшаўскага слоўніка бяруць або Chobold ’міфічная істота ў вобразе птушкі’, або kobold казачная істота, якая пільнуе скарбы ў гарах’. Зыходзячы з формы kłobuk як асноўнай, Слаўскі (2. 257) уключае адзначаныя польскія лексемы ў артыкул kłobuk ’капялюш, каўпак’. У польск. гаворках адзначана kłobuch ’ястраб’, што можна супаставіць з вышэй прыведзеным значэннем ’злы дух у выглядзе птушкі’. Аднак тэрыторыя, на якой сустракаюцца гэтыя лексемы, розная. Калі зыходнай формай лічыць kołbuk, відавочна абгрунтаваным аказваецца меркаванне Цыхуна (там жа), што слова, магчыма, звязана з усх.-слав. колб‑ ’шар, круглы і тоўсты канец чаго-н.’, а значэнне ’д’ябал’ магло непасрэдна суадносіцца з вядомай на ўсходзе семантыкай лексем коўб ’страўнік жывёлы’, коўбы ’вантробы, кішкі’, паколькі ёсць розныя «зневажальныя» назвы аналагічнай з’явы на Кашубшчыне (гл. Сыхта, JP, 37, 1957; Сыхта, 1, 35–38). Паколькі падобныя назвы страўніка з’яўляюцца хутчэй за ўсё другаснымі (натуральныя вытворныя ад колб‑ ’шар і да т. п.’), а прыведзеныя польскія тэрміны для д’ябла этымалагічна няясныя, можна выказаць сумненне ў суаднесенасці бел. і польск. слоў. У такім выпадку застаецца прааналізаваць магчымасць утварэння разглядаемага слова ад клубок або ад клобук, або, як прапанаваў Цыхун, ад колб‑. Фармальна першыя дзве лексемы аднолькава падыходзяць у якасці крыніцы. Бліжэй да мяркуемага ўтваральнага слова клобук (для першага неабходная метатэза клубок ∼ клобук).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Канча́ты ў фразе; калі ў віхар кінуць канчаты нуож… (Сержп., Прымхі). Параўн. ст.-бел. кончеръ (XVI ст.) ’меч з вузкім клінком’ (якое паводле Булыкі (Запаз., 170) паходзіць са ст.-польск. koncerz < чэш. koncir), укр. кінчак, рус. канчар, коннай ’тс’ < татар. kandżar, тур., крым.-татар. xandzär ’крывы кінжал’, ст.-чэш. končiiy ’востры’, koncir ’рапіра’ (Фасмер, 2, 316).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вятры́ска ’моцны вецер’ (КТС, Сцяшк.). Польск. wiatrzysko, wietrzyskoвіхар’, в.-луж. wětrisko ’жахлівы вецер’ н.-луж. wētśisko ’навальніца’ (Швеля), чэш. дыял. vétřisko ’моцны вецер’. Думку аб супольнай інавацыі гл. Цыхун, Бел.-польск. ізал., 146–147. Адносна суфікса, які лічыцца запазычаннем у бел. мове з польск. (ГБМ, 1, 97), гл. Слаўскі, SP, 96. Адносна геаграфіі суфікса параўн. АЛА, мат. і дасл., 1971, к. 23.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Віхор (БРС, Шат., Касп., Мядзв., Гарэц., КЭС, КТС) ’шчацінне на хрыбце ў свінні’ (Бяльк., Шатал.); ’дух-гаспадар ветру’ (Інстр. II); ’від танца’ (Інстр. IV), віхры́ ’пясчаныя ўзгоркі, нанесеныя ветрам’; ’кучаравыя валасы’ (Сцяшк. МГ). Рус. вихо́р, укр. вихор, польск. wicher, чэш. vicher ’капуста, якая не завілася ў качан’, славен. vicher ’завіток валасоў’. Да віць (Фасмер, 1, 324). Перанос націску адбыўся ў выніку ўздзеяння дэрыватаў тыпу бугор, тапор і г. д. (Шанскі, 1, В, 112). Міклашыч (388), Персан (322) параўноўваюць з вяха́, вехаць як ступені чаргавання. Гл. таксама віхар.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)